Categories: Отдых

Нагадваем, што ў Браслаўскім музеі традыцыйнай культуры працуе выстаўка «Калядныя ўзоры»

У музеі традыцыйнай культуры адкрылася прыгожая выстаўка вырабаў майстроў і мастакоў народнага клуба «Ля возера».

На адкрыццё экспазіцыі сабраліся аўтары экспанатаў, прадстаўнікі ўстаноў культуры, браслаўчане. На выстаўку завітала начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Юлія Чагарына. Яна падзякавала ўсім майстрам за іх творчую працу, пажадала супрацоўнікам музея натхнення і плёну. У 2021 годзе музейныя работнікі неаднаразова станавіліся лепшымі ў розных конкурсах, яны задаюць высокі ўзровень майстэрства сярод сваіх калег, работы браслаўчан ведаюць далёка за межамі раёна. Ю. Чагарына ўручыла падзякі аддзела шэрагу майстроў і супрацоўнікаў установы.

Адкрываючы выстаўку, кіраўнік клуба Наталля Парахневіч адзначыла, што ў ёй бяруць удзел больш за 30 майстроў, а таксама юныя творцы студыі «Акварэлька». На экспазіцыі звыш 220 вырабаў, а самі «Калядныя ўзоры» існуюць з 1997 года. На выстаўцы цікава ўсё: разнастайныя вырабы, побач з прызнанымі майстрамі – новыя імёны. На мерапрыемстве абралі і аўтараў лепшых зорак, зробленых з падручных матэрыялаў. Імі сталі Марына Дворская і дэбютантка выстаўкі – Лізавета Мяркур’ева, навучэнка Ахрэмаўскай школы, якая заняла 1 месца.

Павіншавала з адкрыццём выстаўкі прысутных і загадчык музея Элеанора Зінкевіч. Яна выказала словы падзякі ўдзельнікам і пажадала ім не губляць творчага запалу. Э. Зінкевіч назвала пераможніцу конкурсу «Формула вышывальшчыц», які праходзіў напярэдадні ва ўстанове. «У Браславе шмат жанчын, якія ўмела і прыгожа вышываюць. Дзякуй, што яны паказалі свае работы і пагадзіліся на ўдзел у конкурсе. Перамогу ж у ім па выніках інтэрнэт-галасавання атрымала браслаўчанка Ала Пучынская – сябра клуба «Ля возера», настаўніца СШ № 2 і таленавітая майстрыха», – зазначыла загадчык музея.

Выстаўка будзе працаваць да канца студзеня. Наведайце яе і далучыцеся да чароўнага свету творчасці. ■

Алена НАБЕЕВА.
admin

Recent Posts

Это отражение наших национальных ценностей. Почему важно знать и уважать государственные символы

Государственные символы - зеркало наших национальных ценностей, идентичности нашего народа и в Беларуси уровень уважения…

1 день ago

Опубликован план выезда врачей-специалистов Витебского медуниверситета на май. В Браславе будет работать отоларинголог

Продолжается консультативная помощь по медицинско-лечебному профилю преподавателя Витебского государственного медуниверситета для жителей Браславского района. Выезд…

2 дня ago

Посмотрите, какие красивые (и вкусные!) куличи испекли к Пасхе в Видзовском колледже

В это воскресенье православные верующие будут отмечать Светлое Воскресение Христово - Пасху. Среди разнообразных праздничных…

2 дня ago

Специалисты рассказали, как изменение климата влияет на безопасность труда

С 2003 года 28 апреля Международная организация труда ежегодно проводит Всемирный день охраны труда, акцентируя…

2 дня ago

Белорусов предупреждают: штраф за букет сирени может достигать Br2000

В весеннюю пору года многие обращают внимание на запах сирени. Кажется, что этот чарующий аромат…

2 дня ago

ИМНС анонсировала изменения в налогообложении самозанятых и ИП

Налоговая инспекция напоминает: ...О формировании чеков плательщиками налога на профдоход. Инспекция МНС по Полоцкому району…

2 дня ago