Categories: Люди

Прыёмная сям’я з Браслаўскага раёна: клопату і душэўнай цеплыні хапае на ўсіх

Новы год і Каляды нездарма лічацца сямейнымі святамі: гэта час, калі сваякі збіраюцца за сталом, абменьваюцца цёплымі віншаваннямі, падарункамі і жадаюць адзін аднаму здзяйснення мар. Найбольш радуюцца ў гэты час дзеці. Між тым у некаторых з іх самае запаветнае жаданне, каб побач былі клапатлівыя і любячыя людзі. Карыне, Мікіту і Сяргею Самусевічам у гэтым плане пашанцавала: яны выхоўваюцца ў прыёмнай сям’і Алены і Эдуарда Крывеляў – людзей з вялікімі сэрцамі і неймаверным запасам дабрыні.

Іх утульны дом у Гірэйшах напярэдадні навагодніх свят з найлепшымі пажаданнямі наведалі старшыня раённага Савета дэпутатаў Ніна Пучынская, якая таксама прадстаўляе ГА «Беларускі саюз жанчын», і галоўны спецыяліст аддзела райвыканкама па адукацыі Ірына Мацук. Гаспадыня са сваім надзейным памочнікам, мужам Эдуардам, і выхаванцамі ветліва сустрэлі гасцей. У акуратна прыбраным пакоі дзяцей, дзе зіхацела ўпрыгожаная ёлка, васьмікласніца Карына, сямікласнік Мікіта і пяцікласнік Сяргей расказалі пра сваю вучобу, поспехі і захапленні. Дарэчы, Алена ўсе іх дасягненні занатоўвае ў спецыяльных альбомах, запоўненых граматамі і дыпломамі. Гэта не дзіўна, бо дзеці добра займаюцца ў школе, захапляюцца спортам, і кожны праяўляе здольнасці ў любімым занятку: Сяргей ахвотна працуе з дрэвам, Мікіта складае вершы і спрытна ловіць рыбу, Карына ж мае відавочную схільнасць да мастацкай творчасці (яе карцінамі ў тэхніцы алмазнага жывапісу ўпрыгожаны ўсе пакоі ў доме).

Алена і Эдуард выгадавалі дзвюх дачок і сына, маюць шасцярых унукаў, але іх клопату і душэўнай цеплыні хапае на ўсіх. «Мае дзеці», – кажа А. Крывель, маючы на ўвазе Карыну, Мікіту і Сяргея. «Нашы», – папраўляе яе муж. Прыемна бачыць, што іх выхаванцы жывуць ва ўтульнай, а самае галоўнае, дамашняй добразычлівай абстаноўцы.

На гэта і звярнула ўвагу Ніна Пучынская, віншуючы дзетак з зімовымі святамі. «Вы сёння ахоплены клопатам, увагай і любоўю – не ва ўсіх так бывае. Мы рады за вас», – сказала яна, дала наказ вучыцца толькі добраму і, нагадаўшы пра рэспубліканскую акцыю «Нашы дзеці», разам з Ірынай Мацук уручыла падарункі з пажаданнямі, каб ад іх дзецям было цёпла, камфортна, і, безумоўна, смачна. ■

admin

Recent Posts

«Масштаба трагедии не представляла. Это всё казалось далеким». Браславчанка поделилась воспоминаниями об участии в ликвидации последствий аварии на ЧАЭС

На этой черно-белой фотографии запечатлен момент присяги браславчанки Ирины Корвель, которая отправилась в командировку в…

2 дня ago

Педагог з Браслаўскага раёна: «Самы вялікі камплімент, калі па-за межамі раёна кажуць, што ведаюць нашу школу»

«Не бяруся за справу, якую не магу зрабіць, не люблю інтрыг, валодаю неўтаймоўным аптымізмам, люблю…

2 дня ago

Кто мутит воду? В причинах некачественного водоснабжения браславчан разбиралась комиссия при райисполкоме

Уже несколько лет кряду браславчан волнует качество воды, которая течет из кранов в их домах…

2 дня ago

Стартует региональный этап чемпионата Республики Беларусь по футболу

В Витебской области 27 апреля будет дан старт региональному этапу чемпионата Республики Беларусь по футболу…

2 дня ago

Опубликованы утвержденные ВНС Концепция нацбезопасности и Военная доктрина

 Концепция национальной безопасности и Военная доктрина Республики Беларусь, которые были утверждены на заседании VII Всебелорусского народного собрания, официально…

2 дня ago

В Беларуси военнообязанным теперь могут приходить SMS-повестки

Совсем недавно белорусский парламент принял поправки в законы по национальной безопасности. Одно из главных новшеств…

2 дня ago