Categories: Новости

Работнікі Браслаўскага РЭС адзначылі сваё прафесійнае свята – Дзень энергетыка

На сходзе працоўнага калектыву работнікі Браслаўскага РЭС адзначылі сваё прафесійнае свята – Дзень энергетыка.

Сёлета споўнілася 90 гадоў энергетычнай сістэме Беларусі. Таму начальнік РЭСа Руслан Лапко пачаў сход з экскурсу ў гісторыю. У прыватнасці, ён нагадаў, што 15 мая 1931 года на базе разрозненых электрастанцый малой магутнасці і лакальных электрычных сетак была створана аб’яднаная Беларуская энергетычная сістэма.

Гісторыя энергетыкі Браслаўскага раёна пачала свой адлік 8 ліпеня 1952 года, калі на беразе возера Дрысвяты беларускія, латвійскія і літоўскія калгаснікі ўрачыста заклалі гідраэлектрастанцыю «Дружба народаў», якая была ўведзена ў эксплуатацыю 12 ліпеня 1953 года магутнасцю 322 кВт.

Руслан Лапко агучыў дастаткова шмат фактаў, якія сведчаць, як на тэрыторыі раёна за мінулыя дзесяцігоддзі ўмацоўваўся энергетычны патэнцыял. А сёння Браслаўскі РЭС абслугоўвае 8 вузлавых падстанцый, 731 трансфарматарную падстанцыю напружаннем 10/0,4 кВ, 1 007,5 км высакавольтных ліній ды 1 069,4 км – нізкавольтных, дзве гідраэлектрастанцыі, якія за 11 месяцаў выпрацавалі 1 млн 613 тыс. кВт·г электраэнергіі пры планавым заданні 1 млн 290 тыс. кВт·г.

Асноўная работа персаналу РЭСа – падтрыманне ў надзейным стане вялікай электратэхнічнай гаспадаркі. І сёлета мясцовыя электраманцёры правялі капітальны рамонт 92,6 км паветраных ліній напружаннем 10 кВ, 111,1 км – нізкавольтных ліній, ста штук – трансфарматарных падстанцый. Таксама для надзейнасці электразабеспячэння спажыўцоў замянілі 19,5 км правадоў на ПЛ 10 кВ і 28,6 км – на ПЛ 0,4 кВ, у 12-і населеных пунктах раёна замянілі апоры ЛЭП.

Апошнім часам браслаўчане дастаткова актыўна выкарыстоўваюць электрычную энергію для патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэння. На цяперашні час РЭС выдаў ужо 540 домаўладальнікам дазволы на асобнае падключэнне да электрасетак з мэтай ацяплення, і 278 абанентаў ужо падключаны. Аднак не ўсюды ёсць і тэхнічныя магчымасці. Таму ў дзяржаўную праграму развіцця энергасістэмы на 2021 – 2025 гады ўключана і рэканструкцыя электрычных сетак 17 аб’ектаў Браслаўскага раёна агульнай працягласцю 37,35 км. Так, на 2022 год запланавана рэканструкцыя ЛЭП у Зараччы, Азяраўцах і Майшулях агульнай працягласцю 8,99 км.

Кіраўнік арганізацыі падзякаваў усяму працоўнаму калектыву за плённую працу, у выніку якой і насельніцтва, і арганізацыі раёна надзейна атрымлівалі электрычную энергію, а за лепшыя вытворчыя паказчыкі ў бягучым годзе 7 работнікаў узнагародзіў ведамаснымі граматамі. Дарэчы, самому Руслану Лапко за добрасумленную працу і прафесійнае майстэрства, асабісты ўклад у развіццё і ўдасканаленне энергетычнай сістэмы Рэспублікі Беларусь прысвоена ганаровае званне «Выдатнік беларускай энергасістэмы». ■

Казімір ПЯТУШКА
admin

Recent Posts

Посмотрите, какие красивые (и вкусные!) куличи испекли к Пасхе в Видзовском колледже

В это воскресенье православные верующие будут отмечать Светлое Воскресение Христово - Пасху. Среди разнообразных праздничных…

10 минут ago

Специалисты рассказали, как изменение климата влияет на безопасность труда

С 2003 года 28 апреля Международная организация труда ежегодно проводит Всемирный день охраны труда, акцентируя…

27 минут ago

Белорусов предупреждают: штраф за букет сирени может достигать Br2000

В весеннюю пору года многие обращают внимание на запах сирени. Кажется, что этот чарующий аромат…

44 минуты ago

ИМНС анонсировала изменения в налогообложении самозанятых и ИП

Налоговая инспекция напоминает: ...О формировании чеков плательщиками налога на профдоход. Инспекция МНС по Полоцкому району…

57 минут ago

В первую очередь требует с себя. В чём секрет успеха самого опытного в Браславском районе работника сельисполкома

Полностью отдает себя служению делу, имеет за плечами более чем тридцатилетний опыт, профессионал с большой…

1 час ago

В Браславском районе активно приводят в порядок воинские захоронения

В преддверии Дня Победы на особом контроле порядок и чистота около памятников и мемориалов. Коллективы…

1 час ago