Categories: Отдых

А вы ведалі, што на Браслаўшчыне выдаецца газета«Барунскія чуткі»?

З развіццём тэхналогій мы атрымліваем навіны з вялікай колькасці разнастайных сродкаў масавай інфармацыі. Тым не менш, па-ранейшаму застаецца яшчэ шмат аматараў пагартаць папяровыя старонкі газеты ці часопіса. Сёння мы раскажам пра асаблівае выданне: у ім не друкуецца праграма тэлеперадач альбо прагноз надвор’я на наступны тыдзень, аднак газета «Барунскія чуткі», якую выпускаюць у аддзяленні забеспячэння кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў, карыстаецца заслужанай папулярнасцю.

Сваю гісторыю яна адлічвае з ліпеня 2015 года, калі ў ходзе падрыхтоўкі да абласнога семінара сацыяльных работнікаў супрацоўнікі ўстановы вырашылі прадставіць сваю дзейнасць у тым ліку на старонках уласнай газеты. Паспяхова ўвасобленая ў жыццё ідэя прыйшлася даспадобы як яе аўтарам, так і чытачам – жыхарам барунскага «пансіяната» (так яго называюць работнікі), тым больш што пастаяльцы сталі і героямі публікацый.

– Сваё выданне мы пачалі выпускаць штомесяц, – расказвае ідэйны натхняльнік мясцовай выдавецкай справы, загадчык аддзялення Уладзімір Мажылоўскі. – Яно набыло папулярнасць, бо пішам пра сябе, пра людзей, якія тут жывуць, пра іх жыццёвыя шляхі, заняткі. Бывае, падапечныя нават па тэлефоне хваляцца, маўляў, пра мяне ў нашай газеце напісалі.

У. Мажылоўскі – ён, дарэчы, вядомы як аўтар-празаік, у творчым багажы якога каля чатырох дзясяткаў твораў, – распрацоўвае канцэпцыю нумара, рыхтуе матэрыялы. У рабоце яму дапамагае сацыяльны работнік Святлана Дзярук.

Кола тэм дастаткова шырокае: на старонках газеты падаецца інфармацыя як пра насельнікаў аддзялення, так і пра разнастайныя мерапрыемствы, што праводзяцца ў ім: конкурсы, спаборніцтвы, віктарыны і інш. Расказваецца пра памятныя даты календара – дзяржаўныя ці народныя, іх асаблівасці, гісторыю станаўлення, абавязкова прыводзяцца ўспаміны пажылых людзей пра тое, як яны адзначалі пэўныя святы.

– Калі публікацыя прысвячаецца нейкай падзеі, мы загадзя арганізуем нешта накшталт круглага стала. Людзі любяць узгадваць мінулае, ахвотна паказваюць фотаздымкі. Такія мерапрыемствы праходзяць у рамках работы клуба «Успамін» і разам з тым з’яўляюцца своеасаблівым сродкам тэрапеўтычнага ўздзеяння, псіхалагічнай рэабілітацыі чалавека: тое, што ён расказаў, з’явілася ў газеце, іншыя могуць прачытаць на яе старонках – так падымаецца самаацэнка, – адзначае Уладзімір Мажылоўскі.

Тэксты падаюцца на беларускай і рускай мовах. У аддзяленні вялікая калекцыя здымкаў, таму старонкі выдання багата ілюстраваныя. Звычайны фармат «Барунскіх чутак» складае 4 старонкі, але іх колькасць можа павялічвацца да 6, калі матэрыялаў больш. У асноўным штомесяц робяць 3 – 4 экзэмпляры, Аднак калі нехта з насельнікаў становіцца героем публікацыі ды хоча мець газету ў сябе або адправіць родным ці знаёмым, то яму друкуюць персанальны нумар. Увогуле ж у пакоі адпачынку маецца падшыўка, дзе можна пагартаць і ранейшыя выданні. Таксама яшчэ адзін экзэмпляр мясцовай газеты знаходзіцца ў працэдурнай, дзе сацыяльны работнік чытае яе тым, хто дрэнна бачыць. Зусім не дзіўна, што «Барунскія чуткі» карыстаюцца такой папулярнасцю: за час існавання выдання на яго старонках захавалася памяць пра мноства цікавых людзей і падзей. ■

Жанна БЯЛЬКО
admin

Recent Posts

Это отражение наших национальных ценностей. Почему важно знать и уважать государственные символы

Государственные символы - зеркало наших национальных ценностей, идентичности нашего народа и в Беларуси уровень уважения…

13 часов ago

Опубликован план выезда врачей-специалистов Витебского медуниверситета на май. В Браславе будет работать отоларинголог

Продолжается консультативная помощь по медицинско-лечебному профилю преподавателя Витебского государственного медуниверситета для жителей Браславского района. Выезд…

16 часов ago

Посмотрите, какие красивые (и вкусные!) куличи испекли к Пасхе в Видзовском колледже

В это воскресенье православные верующие будут отмечать Светлое Воскресение Христово - Пасху. Среди разнообразных праздничных…

18 часов ago

Специалисты рассказали, как изменение климата влияет на безопасность труда

С 2003 года 28 апреля Международная организация труда ежегодно проводит Всемирный день охраны труда, акцентируя…

18 часов ago

Белорусов предупреждают: штраф за букет сирени может достигать Br2000

В весеннюю пору года многие обращают внимание на запах сирени. Кажется, что этот чарующий аромат…

18 часов ago

ИМНС анонсировала изменения в налогообложении самозанятых и ИП

Налоговая инспекция напоминает: ...О формировании чеков плательщиками налога на профдоход. Инспекция МНС по Полоцкому району…

18 часов ago