Categories: Новости

Новы дом на Садовай. Пра што пісала «Браслаўская звязда» 40 гадоў таму назад

ПА ПРОСЬБЕ ПАКУПНІКОЎ – З ДАСТАЎКАЙ ДА МЕСЦА

Словы Л. І. Брэжнева «Канкрэтныя клопаты пра канкрэтнага чалавека, яго патрэбы – пачатак і канчатковы пункт эканамічнай палітыкі партыі» сталі дэвізам многіх працоўных калектываў. Вось і ў падраздзяленнях райспажыўсаюза ўдасканальваюць абслугоўванне насельніцтва. Таваразнаўцы сочаць за пашырэннем асартыменту, адбіраюць вырабы па колеры, памерах, напрамках моды і якасці. Размеркаванне ж пэўнай групы тавараў ідзе праз працоўныя калектывы. Так, амаль поўнасцю задаволены попыт калгаснікаў на бялізну, гумовы абутак, рабочае адзенне.

ДЗЕ АДПАЧЫЦЬ?

Моладзь з г. п. Відзы нагадвае, што іх пасялковы Дом культуры носіць ганаровае званне «Клуб выдатнай работы», калісьці заслужанае цікавымі мерапрыемствамі ды арганізацыяй гурткоў мастацкай самадзейнасці. Але ж яно прысвойваецца не навечна. Яго трэба апраўдваць паўсядзённай карпатлівай работай – так робяць ударнікі камуністычнай працы, перадавікі вытворчасці. Датычыцца гэта і культработнікаў. А яны апошнім часам не праводзяць нават вечары адпачынку для моладзі, не кажучы пра дыспуты, канферэнцыі і інш.

ЗАДАЮЦЬ ТОН

З усіх ферм калгаса імя Кірава самыя нялёгкія ўмовы працы ў даярак у Белабоках. Аднак іх вынікам могуць пазайздросціць многія: надой на карову ў сярэднім па ферме не апускаецца ніжэй за 2 300 кілаграмаў. Увесь сакрэт поспеху ў тым, што тут працуюць старанныя і добрасумленныя жанчыны, якія задаюць тон у спаборніцтве. Вось і сёлета зімоўка на ферме праходзіць арганізавана, а надоі цяпер самыя высокія ў калгасе. У рацыёне кармоў – сянаж, сена, караняплоды, канцэнтраты.

ПА НЕАПУБЛІКАВАНЫХ ПІСЬМАХ

Жыхары в. Секлы Відзаўскага сельсавета звярталіся ў рэдакцыю з просьбай высветліць, чаму зацягваецца электрыфікацыя іх населенага пункта. У розных інстанцыях ім паведамлялі, што дамы падключаць да электрычнасці ў 2-м квартале гэтага года. Ужо ідзе 4-ы квартал, а справа не зрушылася з мёртвай кропкі. Рэдакцыя звярнулася за тлумачэннем ва ўпраўленне капітальнага будаўніцтва райвыканкама і даведалася, што электрыфікацыя вёскі абавязкова будзе ажыццёўлена да канца года.

НАВІНЫ

– Брыгада ПМК-145 рыхтуе ўчастак пад будаўніцтва кааператыўнага жылога дома па вул. Садовай. Ён разлічаны на 18 кватэр палепшанай планіроўкі са зручнасцямі і будзе мець тры паверхі.

– Да паслуг вяскоўцаў калгаса «Партызан» адкрыты новы комплексна-прыёмны пункт. Цяпер тут можна аформіць рамонт бытавой тэхнікі, здаць рэчы ў хімчыстку, трапіць да цырульніка.

– Браслаўскі гароднінасушыльны завод запрашае пенсіянераў-жанчын і хатніх гаспадынь для чысткі цыбулі, якая можа праводзіцца і дома. За работу будуць выдавацца накрыўкі для слоікаў.

АЗМРОЧАНАЯ РАДАСЦЬ ПРАЦЫ

Эксплуатацыя ў калгасах і саўгасах сельскагаспадарчых машын і абсталявання патрабуе не толькі ведання іх будовы, але і строгага захоўвання правіл пры абслугоўванні. А іх ігнараванне прыводзіць да калецтва і нават смерці людзей. Так, сёлета за 10 месяцаў у гаспадарках адбылося каля 70 няшчасных выпадкаў, звязаных з вытворчасцю, падчас якіх загінулі 7 чалавек, у тым ліку адно дзіця. Адна з самых галоўных прычын трагічных здарэнняў – допуск да работы людзей у нецвярозым стане. Трэба тэрмінова ўзмацніць работу камісій па ахове працы. ■

Старонкі газеты гартала Жанна БЯЛЬКО

admin

Recent Posts

Это отражение наших национальных ценностей. Почему важно знать и уважать государственные символы

Государственные символы - зеркало наших национальных ценностей, идентичности нашего народа и в Беларуси уровень уважения…

2 дня ago

Опубликован план выезда врачей-специалистов Витебского медуниверситета на май. В Браславе будет работать отоларинголог

Продолжается консультативная помощь по медицинско-лечебному профилю преподавателя Витебского государственного медуниверситета для жителей Браславского района. Выезд…

2 дня ago

Посмотрите, какие красивые (и вкусные!) куличи испекли к Пасхе в Видзовском колледже

В это воскресенье православные верующие будут отмечать Светлое Воскресение Христово - Пасху. Среди разнообразных праздничных…

2 дня ago

Специалисты рассказали, как изменение климата влияет на безопасность труда

С 2003 года 28 апреля Международная организация труда ежегодно проводит Всемирный день охраны труда, акцентируя…

2 дня ago

Белорусов предупреждают: штраф за букет сирени может достигать Br2000

В весеннюю пору года многие обращают внимание на запах сирени. Кажется, что этот чарующий аромат…

2 дня ago

ИМНС анонсировала изменения в налогообложении самозанятых и ИП

Налоговая инспекция напоминает: ...О формировании чеков плательщиками налога на профдоход. Инспекция МНС по Полоцкому району…

2 дня ago