Categories: Новости

Будуецца піўны бар. Пра што пісала «Браслаўская звязда» ў кастрычніку 1976-га

УДЗЯЧНАСЦЬ ЗА ДАПАМОГУ

На імя першага сакратара райкама партыі і старшыні выканкама раённага Савета дэпутатаў працоўных паступіў прывітальны адрас ад уладаў Лакнянскага раёна Пскоўскай вобласці, у якім яны выражаюць шчырую ўдзячнасць за дапамогу, аказаную на ўборцы. «Група камбайнераў вашага раёна паказала ўзор грамадска-палітычнай свядомасці, арганізаванасці, высокую і якасную штодзённую выпрацоўку… Жадаем поспехаў у пераўтварэнні ў жыццё рашэнняў XXV з’езда КПСС, у выкананні прынятых сацыялістычных абавязацельстваў».

З ВЫДАТНЫМ НАСТРОЕМ

Студэнцкі атрад Мінскага інстытута культуры прыбыў на Браслаўшчыну для аказання дапамогі сельскім працаўнікам у правядзенні восеньскіх палявых работ. Адна з груп у складзе 26 чалавек была накіравана ў калгас імя Чарняхоўскага. Студэнты адразу адчулі на сабе клопат праўлення гаспадаркі і яе калектыву, завялі сяброўства з калгаснікамі і імкнуцца ўмацоўваць яго стараннай працай на палях. Праводзяць яны і грамадскую работу: чытаюць лекцыі школьнікам, шэфствуюць над сельскім клубам, выступаюць перад вяскоўцамі з канцэртамі.

КРАНАЦЬ СЭРЦЫ І ДУМКІ

Каля 340 вадзіцеляў, рамонтнікаў, інжынерна-тэхнічных работнікаў працуюць у аўтабазе № 18. Іх намаганні накіраваны на паспяховае завяршэнне планавых заданняў і сацыялістычных абавязацельстваў першага года 10-й пяцігодкі, ажыццяўленне рашэнняў XXV з’езда КПСС. Для гэтага трэба глыбока і творча авалодаць марксісцка-ленінскай тэорыяй, матэрыяламі з’езда. І ў аўтабазе сёлета формамі партыйнай, камсамольскай і эканамічнай вучобы ахопяць больш як 280 чалавек. Важна дабіцца, каб слова прапагандыста кранала слухача, клікала на новыя справы.

БУДНІ КААПЕРАТАРАЎ

Пры раённым спажывецкім саюзе пачала працаваць школа-магазін. Наведваюць яе 16 чалавек. Лекцыі па харчовых і прамысловых таварах, заняткі па тэхналогіі рознічнага гандлю праводзяць выкладчыкі – спецыялісты райспажыўсаюза, якія ведаюць сваю справу. Праз 6 месяцаў рады вопытных калег папоўняць маладыя і энергічныя прадаўцы. Тым часам працягваецца ўзвядзенне двухпавярховага будынка, дзе будуць размешчаны магазіны «Прадукты» і «Культтавары», піўны бар, кафетэрый.

ЛЕПШЫХ – У РАДЫ ВЛКСМ

Адбылося чарговае пасяджэнне бюро райкама камсамола. На ім у члены ВЛКСМ прынята 32 чалавекі. Рады ленінскага камсамола папоўнілі лепшыя вучні з Быстрамавецкай, Браслаўскай васьмігадовых, Слабодкаўскай і Далёкаўскай сярэдніх школ. Усяго ж за 9 месяцаў гэтага года ў члены ВЛКСМ прынята 641 чалавек, сярод іх 56 калгаснікаў, 59 рабочых, у тым ліку 16 юнакоў і дзяўчат з саўгасаў.

КАНДЫТАРЫ

Заходзіш у браслаўскі магазін «Кулінарыя» і адразу ж заўважаеш, што тут багаты асартымент вырабаў. Асабліва выдзяляюцца пірожныя з крэмавымі грыбамі і ягадамі, у выглядзе лебедзяў, што выпякаюцца па заказе для ўрачыстасцей, розныя тарты. Усё гэта зроблена ўмелымі рукамі жанчын-кулінараў, якія паказваюць узоры добрасумленных адносін да справы. Яны стараюцца ўнесці ў работу жывінку, асвоіць новы від вырабаў ці надаць своеасаблівасць ужо асвоеным: то кветкі, узор для ўпрыгожвання пірожнага або тарта зробяць іншай формы, то зменяць афарбоўку крэмаў.

БОТЫ БЕЗ АБЦАСАЎ

Апошнім часам у Казянах жыхары раптам захапіліся шавецкай справай. Попытам у іх карыстаецца гумовы клей, адмысловыя цвікі і вар для дратвы: трэба рыхтаваць абутак да зімы, а ў вёсцы ўжо больш як год няма шаўца. А што людзям рабіць? Выкідваць боты ці валёнкі на сметнік – шкада, яны яшчэ паслужыць могуць. Вазіць у Браслаў – часу няма і па грашах затратна. Вось і выкручваюцца казянцы самаробным спосабам, каб не хадзіць у ботах без абцасаў. Пэўна, варта папрасіць у РКБА падручнік, каб людзі авалодалі майстэрствам ды перайшлі на самаабслугоўванне. ■

Жанна БЯЛЬКО
admin

Recent Posts

Опубликован план выезда врачей-специалистов Витебского медуниверситета на май. В Браславе будет работать отоларинголог

Продолжается консультативная помощь по медицинско-лечебному профилю преподавателя Витебского государственного медуниверситета для жителей Браславского района. Выезд…

19 минут ago

Посмотрите, какие красивые (и вкусные!) куличи испекли к Пасхе в Видзовском колледже

В это воскресенье православные верующие будут отмечать Светлое Воскресение Христово - Пасху. Среди разнообразных праздничных…

2 часа ago

Специалисты рассказали, как изменение климата влияет на безопасность труда

С 2003 года 28 апреля Международная организация труда ежегодно проводит Всемирный день охраны труда, акцентируя…

2 часа ago

Белорусов предупреждают: штраф за букет сирени может достигать Br2000

В весеннюю пору года многие обращают внимание на запах сирени. Кажется, что этот чарующий аромат…

2 часа ago

ИМНС анонсировала изменения в налогообложении самозанятых и ИП

Налоговая инспекция напоминает: ...О формировании чеков плательщиками налога на профдоход. Инспекция МНС по Полоцкому району…

2 часа ago

В первую очередь требует с себя. В чём секрет успеха самого опытного в Браславском районе работника сельисполкома

Полностью отдает себя служению делу, имеет за плечами более чем тридцатилетний опыт, профессионал с большой…

2 часа ago