Categories: Деньги

Добры старт і годныя планы. Браслаўчанін стаў адным з лепшых у вобласці па вытворчасці мяса-малочнай прадукцыі

Нашы пастаянныя чытачы ўжо, безумоўна, паспелі прыкмеціць, што жывёлаводы з СВК «Маяк Браслаўскі» перыядычна становяцца лідарамі абласнога спаборніцтва па вытворчасці мяса-малочнай прадукцыі. Публікацыі пра гэтых руплівых работнікаў выходзяць на старонках нашага выдання амаль кожны месяц. Часцей за ўсё іх героямі становяцца супрацоўнікі адных і тых жа ферм або свінакомплексу. У жніўні гэтую традыцыю парушыў Яўген Валушка.

Новы лідар працуе на ферме «Ілгайцы» ўсяго 3 месяцы, але і за гэты непрацяглы тэрмін ён змог паказаць другі вынік у вобласці. Аператар па дарошчванні маладняку БРЖ Я. Валушка дасягнуў добрага выніку: кожны бык з яго групы са 110 галоў у сярэднім за суткі набіраў па 1 300 грамаў. Жывёлавод разумеў, што атрымаў добрыя прывагі, але не чакаў, што стане адным з лепшых у вобласці, чым, безумоўна, быў задаволены.

Яўген радаваўся таксама і нашай сустрэчы, з асаблівым імпэтам паказваў сваю гаспадарку: у светлым і, наколькі гэта магчыма, чыстым памяшканні размяшчаецца больш за 100 магутных быкоў. Цэлы дзень мужчына адзін завіхаецца каля іх: падкідвае кармы, прыбірае, беліць сцены.

Дарэчы, калі заходзіш у хлеў да жывёлы і бачыш гэтых асілкаў, у галаву прыходзяць думкі пра карыду ды неспакойны нораў быка, таму, чэсна кажучы, становіцца крыху жахліва. Аператар жа без ніякай боязі падыходзіць да сваіх падапечных. Больш таго, Яўген расказвае, што быкі вельмі ласкавыя і любяць пяшчоту. Агрэсіўныя ж амаль не сустракаюцца. Жывёлавод прызнаўся, што ў гурце ёсць любімчыкі, напрыклад, аднаго з іх мужчына называе лізуном, бо той пастаянна ловіць момант, каб «пацалаваць» свайго гаспадара.

Перш чым трапіць на ферму ў Ілгайцах, мужчына 10 гадоў працаваў у цялятніку «Купчэлі», пасля яго закрыцця вярнуўся, як сам кажа, на «ферму дзяцінства». Справа ў тым, што Я. Валушка сам родам з вёскі Ілгайцы, а на гэтай ферме калісьці жывёлаводам працаваў яго бацька, маленькі ж Яўген з сябрамі рэгулярна прыбягалі сюды дапамагаць дарослым. Цяпер, успамінаючы тыя ўмовы, кажа, што сёння працаваць намнога лягчэй: жывёлаводу не трэба на кані ехаць за кармамі, потым раздаваць іх рукамі, падкідваць. Сёння ежу для быкоў прывозяць на трактары, ён жа і раздае яе.

Ад дома, дзе цяпер жыве Яўген, ферма знаходзіцца даволі далёка, але на працу яго дастаўляе спецыяльны аўтамабіль. У аператара ў сярэдзіне дня ёсць трохгадзінны перапынак, але мужчына прызнаўся, што не спяшаецца дадому, каб не траціць столькі часу на дарогу, а з радасцю праводзіць вольныя гадзіны з вудай на мясцовым возеры. «Так і час ляціць хутчэй, і ёсць магчымасць вярнуцца з неблагім уловам», – кажа Я. Валушка.

На днях жывёлавод атрымаў сваю першую ўзнагароду ў абласным спаборніцтве і мае намер працаваць у гэтым напрамку далей, каб замацаваць сваю лідарскую пазіцыю, як робяць гэта многія «маякоўцы». Тым больш што для гэтага, лічыць Яўген Валушка, ёсць усе ўмовы: правільная тактыка кіраўніцтва гаспадаркі, галоўнага заатэхніка, работа ветслужбы і неабходная колькасць спажыўных кармоў. ■

Вольга ПАТАПОВІЧ
admin

Recent Posts

Это отражение наших национальных ценностей. Почему важно знать и уважать государственные символы

Государственные символы - зеркало наших национальных ценностей, идентичности нашего народа и в Беларуси уровень уважения…

2 дня ago

Опубликован план выезда врачей-специалистов Витебского медуниверситета на май. В Браславе будет работать отоларинголог

Продолжается консультативная помощь по медицинско-лечебному профилю преподавателя Витебского государственного медуниверситета для жителей Браславского района. Выезд…

3 дня ago

Посмотрите, какие красивые (и вкусные!) куличи испекли к Пасхе в Видзовском колледже

В это воскресенье православные верующие будут отмечать Светлое Воскресение Христово - Пасху. Среди разнообразных праздничных…

3 дня ago

Специалисты рассказали, как изменение климата влияет на безопасность труда

С 2003 года 28 апреля Международная организация труда ежегодно проводит Всемирный день охраны труда, акцентируя…

3 дня ago

Белорусов предупреждают: штраф за букет сирени может достигать Br2000

В весеннюю пору года многие обращают внимание на запах сирени. Кажется, что этот чарующий аромат…

3 дня ago

ИМНС анонсировала изменения в налогообложении самозанятых и ИП

Налоговая инспекция напоминает: ...О формировании чеков плательщиками налога на профдоход. Инспекция МНС по Полоцкому району…

3 дня ago