Categories: Отдых

У Ахрэмаўцах адзначылі свята аграгарадка

У мінулую нядзелю жыхары аграгарадка Ахрэмаўцы былі запрошаны і з задавальненнем прынялі ўдзел у мерапрыемстве, прысвечаным іх населенаму пункту.

Арганізатары падрыхтавалі насычаную праграму для ахрэмаўчан і гасцей мерапрыемства ў парку «Бяльмонт». Тут разгарнуліся творчыя выстаўкі ад майстроў народнага клуба «Ля возера», праводзіліся майстар-класы па вырабе букетаў з цукерак, лялек-абярэгаў, сумак-шопераў і інш. Цікавую пляцоўку падрыхтавалі прадстаўнікі Нацыянальнага парка «Браслаўскія азёры»: падчас імправізаваных раскопак на спецыяльным прыстасаванні можна было знайсці «артэфакт» і пакінуць яго сабе на памяць. Актыўна час правесці можна было і ў турыстычным лагеры – яго разбіў клуб «Легіён» Ахрэмаўскай школы. Пад пільным наглядам Вячаслава Крапа ўсе жадаючыя бралі адпаведны рыштунак і праходзілі турыстычную паласу выпрабаванняў, частаваліся паходнай гарбатай. Сваю дзейнасць прэзентавалі таксама браслаўскія выратавальнікі, якія далі магчымасць пасядзець у тэхніцы і прымерыць спецвопратку. Працавалі гандлёвыя рады з саладосцямі і іншымі прысмакамі.

Галоўнае ж дзейства адбывалася на сцэнічнай пляцоўцы. Увогуле, на працягу лета мясцовыя жыхары шчыравалі ў парку і займаліся яго добраўпарадкаваннем. Да свята была рэканструявана сцэна з заменай пакрыцця, з’явілася агароджа, усталяваны лавачкі, кантэйнеры для смецця, выраблены новыя інфармацыйныя стэнды па гісторыі парка і аграгарадка, указальнікі па маршруце. Практычна ўсё – рукамі ахрэмаўчан. Пра гэта гаварылі падчас мерапрыемства і ўзнагароджвалі самых актыўных жыхароў за дапамогу. Напярэдадні правялі і конкурс малюнкаў, фотаздымкаў, эсэ «Мой родны кут», а яго пераможцы атрымалі падарункі.

Сваё творчае віншаванне Ахрэмаўцам адрасавалі відзаўчане: салісты ўзорнай студыі эстраднай песні «Фартуна» і танцоры дзіцячага танцавальнага калектыву «Усмешка» Відзаўскага ГДК выступалі каля гадзіны і пакінулі шмат прыемных уражанняў.

У рамках свята адбылося і ўшанаванне народнага ансамбля беларускай песні «Сябрына» Ахрэмаўскага ЦНК: калектыву сёлета споўнілася 20 гадоў. Ля яго вытокаў стаяла культработнік Ванда Сіротка, якая змагла аб’яднаць вакол сябе прыхільнікаў народнай творчасці. На працягу двух дзесяцігоддзяў у «Сябрыну» ўваходзяць людзі розных прафесій, якія змаглі зрабіць калектыў творчым брэндам аграгарадка. Цяпер ансамблем загадвае новы кіраўнік Наталля Няміра і ў яго пачынаецца новы віток развіцця. З нагоды юбілею для сваіх землякоў «Сябрына» дала своеасаблівы справаздачны канцэрт, які дапоўнілі сваімі нумарамі яе сябры – народны хор ветэранаў Браслаўскага РЦК. Словам, свята ў Ахрэмаўцах было насычаным і атрымала толькі пазітыўныя водгукі ад жыхароў. ■

Алена НАБЕЕВА
admin

Recent Posts

Это отражение наших национальных ценностей. Почему важно знать и уважать государственные символы

Государственные символы - зеркало наших национальных ценностей, идентичности нашего народа и в Беларуси уровень уважения…

1 день ago

Опубликован план выезда врачей-специалистов Витебского медуниверситета на май. В Браславе будет работать отоларинголог

Продолжается консультативная помощь по медицинско-лечебному профилю преподавателя Витебского государственного медуниверситета для жителей Браславского района. Выезд…

1 день ago

Посмотрите, какие красивые (и вкусные!) куличи испекли к Пасхе в Видзовском колледже

В это воскресенье православные верующие будут отмечать Светлое Воскресение Христово - Пасху. Среди разнообразных праздничных…

1 день ago

Специалисты рассказали, как изменение климата влияет на безопасность труда

С 2003 года 28 апреля Международная организация труда ежегодно проводит Всемирный день охраны труда, акцентируя…

1 день ago

Белорусов предупреждают: штраф за букет сирени может достигать Br2000

В весеннюю пору года многие обращают внимание на запах сирени. Кажется, что этот чарующий аромат…

1 день ago

ИМНС анонсировала изменения в налогообложении самозанятых и ИП

Налоговая инспекция напоминает: ...О формировании чеков плательщиками налога на профдоход. Инспекция МНС по Полоцкому району…

1 день ago