Categories: Новости

Браслаўшчыну з рабочым візітам наведаў упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей Аляксандр Румак

Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей Аляксандр Румак у аўторак наведаў Браслаўшчыну з рабочым візітам. У яго рамках адбыліся сустрэчы з кіраўніцтвам раёна, духавенствам розных канфесій і прадстаўнікамі раённага аддзела грамадскага аб’яднання палякаў.

Адным з пунктаў праграмы паездкі стала абмеркаванне са старшынёй Браслаўскага райвыканкама Аляксандрам Баданіным актуальных пытанняў супрацоўніцтва царквы і дзяржавы.

Гутарка на надзённыя тэмы прадоўжылася ў актавай зале гарадской школы мастацтваў, дзе сабраліся святары розных канфесій, прадстаўленых у раёне. Удзел у сустрэчы прынялі таксама намеснік старшыні райвыканкама Вольга Вялічка і начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Юлія Чагарына.

Аляксандр Румак падчас знаёмства з духавенствам адзначыў, што Браслаўшчына здзівіла яго колькасцю прыходаў (аж да чатырох), якія прыходзяцца на аднаго свяшчэннаслужыцеля, а яшчэ Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей упершыню ў раёне, пераважная большасць насельніцтва якога каталіцкага веравызнання.

«На працягу ўсяго часу дзейнасці царквы заўсёды існавалі ўзаемаадносіны між ёй і дзяржавай. Сёння немалыя намаганні прыкладаюцца, каб паміж імі былі канструктыўныя адносіны, – сказаў А. Румак. – У іх рамках і льготы, у прыватнасці, бясплатнае выдзяленне зямлі пад храмы, і дапамога ў падрыхтоўцы кадраў – гэтае пытанне асабліва востра стаіць у каталіцкіх святароў (напрыклад, сёлета ў дзвюх семінарыях толькі тры выпускнікі). Падтрымка будзе працягвацца і надалей». Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей таксама звярнуў увагу на тое, наколькі важны асабісты прыклад духоўнай асобы для прыхаджан, і заклікаў прысутных будаваць сваю дзейнасць у адпаведнасці з заканадаўствам.

У ходзе гутаркі гаварылі і пра актуальнасць выхавання моладзі, прычым госць асобна падзякаваў святарам за іх працу з дзецьмі ў нядзельных школах. Закрануў Аляксандр Румак і наспелыя сацыяльныя праблемы, у вырашэнні якіх царква можа паспрыяць дзяржаве. Найперш ён акрэсліў дэмаграфічнае пытанне ў краіне і становішча з разводамі, якіх апошнім часам налічваецца палова ад зарэгістраваных шлюбаў. Між тым многія пары вянчаюцца ў храмах, відаць, не вельмі добра ўсведамляючы сутнасць абраду. Тут трэба шмат працаваць, як і ў сітуацыі з абортамі: слова святара ў гэтым пытанні важкае і прыносіць вынікі. Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі таксама асаблівасці работы з людзьмі сталага ўзросту і з інваліднасцю, не абмінулі і тэму каранавіруснай інфекцыі і вакцынацыі ад яе.

Прадстаўнікі розных канфесій скарысталіся магчымасцю задаць А. Румаку цікавячыя іх пытанні – ад захавання ў належным стане храмаў, што адносяцца да гістарычнакультурнай спадчыны, да арганізацыі мерапрыемстваў – і атрымалі на іх вычарпальныя адказы. Пры гэтым Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей падкрэсліў, што асновай дзейнасці святароў павінен быць дыялог з раённай уладай, таму ўсе праблемы магчыма вырашаць на месцы.

Затым Аляксандр Румак сустрэўся з прадстаўнікамі раённага аддзела грамадскага аб’яднання палякаў. Ён абмеркаваў са старшынёй аддзела Тэрэсай Шакель асноўныя накірункі дзейнасці і даў слушныя рэкамендацыі па іх развіцці.

Завяршыўся візіт Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей на Браслаўшчыну наведваннем мясцовага дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў і знаёмствам з вядомым сваім архітэктурным абліччам касцёлам Божага Провіду ў аграгарадку Слабодка. ■

Жанна БЯЛЬКО
admin

Recent Posts

Празднуем вместе! Анонс мероприятий в Браславе на День Победы и большие выходные

9 мая, четверг, г. Браслав: 10.00 – 10.10 – театрализованная хореографическая постановка «Весна Победы» в…

17 часов ago

«Любите страну, в которой живете». В преддверии 9 мая ветеран Иван Кожар напутствует браславчан

В Беларуси в соответствии с решением Президента ежегодно ко Дню Победы участникам Великой Отечественной войны…

18 часов ago

Об уроках истории, миролюбивой политике и силах сдерживания. Основные тезисы из выступления Президента на торжестве по случаю Дня Победы

Президент Беларуси Александр Лукашенко 7 мая принял участие в торжественном собрании по случаю Дня Победы. Во время…

18 часов ago

Депутат Александр Бранцевич об итогах ВНС: «Чужого нам не надо. Но и свое не отдадим»

Белорусы – очень гуманные люди. Вместе с тем принцип неотвратимости наказания за содеянное у нас…

19 часов ago

Стало известно, когда в школах Беларуси пройдут торжественные линейки и выпускные вечера

Мероприятия "Последний звонок" для учащихся IX, XI классов учреждений общего среднего образования в Беларуси пройдут…

20 часов ago

За мужество и стойкость в годы войны еще девять населенных пунктов Беларуси награждены вымпелом

Президент Беларуси Александр Лукашенко наградил девять населенных пунктов страны вымпелом «3а мужнасць і стойкасць у…

20 часов ago