Categories: Новости

Браслаўчане сталі прызёрамі абласнога конкурса сярод маладых спецыялістаў

На мінулым тыдні ў Віцебску прайшло незвычайнае мерапрыемства – MeetUp, падрыхтаванае сіламі метадыстаў абласнога інстытута развіцця адукацыі. Удзел у сустрэчы, арганізаванай у фармаце «без гальштукаў», прынялі маладыя педагогі з устаноў адукацыі рэгіёна, якія не так даўно прыйшлі ў прафесію, яшчэ спрабуюць свае сілы і вучацца ў калег. Браслаўчане годна выступілі на мерапрыемстве і трапілі ў лік прызёраў.

Маладых педагогаў вітала прарэктар па навукова-метадычнай рабоце інстытута Вольга Волкава, якая пажадала ўсім удзельнікам прыемных уражанняў, новых знаёмстваў і яркага адпачынку.

Наш раён у вобласці прадстаўлялі педагог дадатковай адукацыі ЦДіМ Людміла Александровіч, педагог сацыяльны СШ № 1 імя А. М. Жданава Даната Вараб’ёва, настаўнік гісторыі Ахрэмаўскай ЯССШ Анастасія Скрабоўская і выхавальнік дашкольнай адукацыі ясляў-сада № 1 Мілана Кротава. Спачатку іх чакала прадстаўленне каманд – паказ візітак, што патрабавала крэатыўнасці і творчага падыходу. Удзельнікі спявалі, танцавалі, жартавалі, паказвалі мініяцюры, дэманстравалі відэаролікі пра сваю няпростую, але такую цікавую працу.

Падчас асноўнай часткі сустрэчы арганізатары прапанавалі маладым педагогам прайсці smartквэст са мноствам заданняў, а таксама паўдзельнічаць у майстар-класах настаўнікаў Віцебскага рэгіёна і выкладчыкаў інстытута развіцця адукацыі.

Падвядзення вынікаў прысутныя чакалі з асаблівым нецярпеннем. Рашэнне журы парадавала браслаўчан: яны трапілі ў лік прызёраў, заняўшы трэцяе месца ў smart-квэсце, і атрымалі Падзяку за яркую візітку.

– Задумка была цікавая, і само мерапрыемства дастаткова незвычайнае, – расказвае яго ўдзельніца Д. Вараб’ёва. – Мы з калегамі атрымалі пазітыўныя ўражанні, на майстар-класах пазнаёміліся з вопытам старэйшых калег, а работа з віцебскімі метадыстамі надала ўпэўненасці ў сваіх сілах. Ну і, вядома ж, былі рады прызавому месцу. ■

Жанна БЯЛЬКО
admin

Recent Posts

В Браславском районе горел жилой дом. Предположительная причина пожара — неосторожность при курении

В четверг, 25 апреля, в 9.15 утра в Браславский РОЧС поступило сообщение о пожаре в…

10 минут ago

«Время выбрало нас!» Основные тезисы, прозвучавшие на VII Всебелорусском народном собрании

«Время выбрало нас». Под таким девизом в Минске 24 – 25 апреля работало VII Всебелорусское…

22 минуты ago

«Масштаба трагедии не представляла. Это всё казалось далеким». Браславчанка поделилась воспоминаниями об участии в ликвидации последствий аварии на ЧАЭС

На этой черно-белой фотографии запечатлен момент присяги браславчанки Ирины Корвель, которая отправилась в командировку в…

3 дня ago

Педагог з Браслаўскага раёна: «Самы вялікі камплімент, калі па-за межамі раёна кажуць, што ведаюць нашу школу»

«Не бяруся за справу, якую не магу зрабіць, не люблю інтрыг, валодаю неўтаймоўным аптымізмам, люблю…

3 дня ago

Кто мутит воду? В причинах некачественного водоснабжения браславчан разбиралась комиссия при райисполкоме

Уже несколько лет кряду браславчан волнует качество воды, которая течет из кранов в их домах…

3 дня ago

Стартует региональный этап чемпионата Республики Беларусь по футболу

В Витебской области 27 апреля будет дан старт региональному этапу чемпионата Республики Беларусь по футболу…

3 дня ago