Categories: Деньги

У Браслаўскім раёне стартавала корманарыхтоўчая кампанія

З надыходам спрыяльнага надвор’я ў аграрыяў няма часу на адпачынак. Як толькі закончылася пасяўная, механізатары замянілі плугі і сеялкі на косы, граблі ды прэсы і працягваюць работу ў тым жа напружаным рытме.

Сёлета перад сельгаспрадпрыемствамі раёна стаіць задача скасіць першым укосам 10,5 тыс. гектараў траў, з якіх нарыхтаваць 4,5 тыс. тон сена, 85,22 тыс. тон сенажу, у тым ліку 5 тыс. тон заматаць у палімерную плёнку, а таксама закласці 77,1 тыс. тон сіласу ў траншэі.

Адным з першых пачаў рыхтаваць кармы на зімоўку «Бярозавы край». На раніцу ўчарашняга дня тут пад косы лягло 73 га траў. Безумоўна, частка іх ідзе на бягучую падкормку жывёлы, астатняе застаецца на полі сохнуць. Ужо тыдзень тут гатовае сена зграбаюць у валкі і прасуюць у рулоны.

Як расказаў дырэктар гаспадаркі Ігар Брынкевіч, хочацца яшчэ крыху даць травам падрасці, але сёлетняя пасяўная кампанія яшчэ раз нагадала хлебаробам, што надвор’е непрадказальнае, таму неабходна лавіць кожны пагодлівы дзень. Пакуль добра прыпякае сонца і ёсць магчымасць рыхтаваць кармы, трэба карыстацца момантам.

З касілкай у гаспадарцы працуе Валерый Гадзевіч, з граблямі ўпраўляецца Андрэй Капылоў, а на прэспадборшчыку заняты Браніслаў Сайдак.

У панядзелак да «Бярозавага краю» далучыліся і «Агравідзы». Тут найбольшае пагалоўе жывёлы ў раёне, таму і план па нарыхтоўцы кармоў у гэтай гаспадарцы самы вялікі. Сёлета ў ААТ «Агравідзы» першым укосам трэба скасіць 2,5 тыс. гектар травастою. Для зімоўкі жывёле спатрэбіцца 1 тыс. тон сена, 25 тыс. тон сенажу і 18 тыс. тон сіласу.

Галоўны аграном гаспадаркі Сняжана Еўтушэнка расказала: «Травы ў гэтым годзе выраслі нядрэнныя, надвор’е спрыяла іх росту. Пакуль касілі іх на «зялёнку»: падкармлівалі жывёлу, што не выходзіць на поле, а круглы год знаходзіцца на комплексе. Цяпер прыступілі да касьбы для нарыхтоўкі кармоў. Спачатку ўбіраем участкі з найлепшым травастоем: недарослай траве даём час акрэпнуць. Хутка на поле выйдзе тэхніка з граблямі і ПІМы павязуць закладаць першую траншэю сакавітым і энергетычна насычаным кормам – сенажом».

Паціху прыступаюць рыхтаваць кармы для зімоўкі і іншыя гаспадаркі раёна. Летась пачыналі гэтую работу прыкладна ў тыя ж даты, таму, калі надвор’е паспрыяе і дасць аграрыям працаваць, як задумана, жывёла зімой будзе з кармамі.

Вольга ПАТАПОВІЧ
admin

Recent Posts

«Масштаба трагедии не представляла. Это всё казалось далеким». Браславчанка поделилась воспоминаниями об участии в ликвидации последствий аварии на ЧАЭС

На этой черно-белой фотографии запечатлен момент присяги браславчанки Ирины Корвель, которая отправилась в командировку в…

3 дня ago

Педагог з Браслаўскага раёна: «Самы вялікі камплімент, калі па-за межамі раёна кажуць, што ведаюць нашу школу»

«Не бяруся за справу, якую не магу зрабіць, не люблю інтрыг, валодаю неўтаймоўным аптымізмам, люблю…

3 дня ago

Кто мутит воду? В причинах некачественного водоснабжения браславчан разбиралась комиссия при райисполкоме

Уже несколько лет кряду браславчан волнует качество воды, которая течет из кранов в их домах…

3 дня ago

Стартует региональный этап чемпионата Республики Беларусь по футболу

В Витебской области 27 апреля будет дан старт региональному этапу чемпионата Республики Беларусь по футболу…

3 дня ago

Опубликованы утвержденные ВНС Концепция нацбезопасности и Военная доктрина

 Концепция национальной безопасности и Военная доктрина Республики Беларусь, которые были утверждены на заседании VII Всебелорусского народного собрания, официально…

3 дня ago

В Беларуси военнообязанным теперь могут приходить SMS-повестки

Совсем недавно белорусский парламент принял поправки в законы по национальной безопасности. Одно из главных новшеств…

3 дня ago