Categories: Новости

У Браслаўскай гімназіі узнагародзілі самых актыўных, старанных і таленавітых навучэнцаў

У Браслаўскай гімназіі стала традыцыяй штогод напрыканцы мая адзначаць тых навучэнцаў, якія дасягнулі перамог на прадметных алімпіядах, прадстаўлялі сваю ўстанову на спартыўных спаборніцтвах ці абаранялі яе гонар падчас розных творчых конкурсаў. Вось і сёлета вучні і педагогі сабраліся на святочнае мерапрыемства «Славу прымножым учынкамі», дзе прайшла ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання самых актыўных, старанных і таленавітых.

Пад урачыстыя акорды старшакласнікі ўносяць сцяг установы адукацыі, гучыць яе гімн, і на імправізаванай сцэне з’яўляецца намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Ала Ганчарова. Яна пачала самую чаканую частку свята – узнагароджанне пераможцаў алімпіяд раённага і абласнога этапаў, якіх, дарэчы, сёлета шмат.

Ала Ганчарова таксама ўручыла сертыфікаты анлайн-праектаў і граматы юным даследчыкам – удзельнікам навукова-практычнай канферэнцыі: у гэтым годзе ўсе выкананыя гімназістамі работы атрымалі ўзнагароды.

Прыемную місію працягнула намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Алена Гірон, адзначыўшы, што рада працаваць у гімназіі, дзе вучацца творчыя, крэатыўныя, ініцыятыўныя і мэтанакіраваныя дзеці. Яна вітала актывістаў грамадскага жыцця ўстановы, пераможцаў творчых і інтэлектуальных конкурсаў, лідараў маладзёжных арганізацый. Настаўнік фізічнай культуры і спорту Эдуард Прошка павіншаваў тых навучэнцаў, якія на працягу года павышалі спартыўны імідж установы.

На мерапрыемстве адзначылі і актывістаў, што ўдзельнічалі ў зборы другаснай сыравіны, а 6 «Б» клас святкаваў абсалютную перамогу ў гэтым накірунку дзейнасці.

Самым галоўным момантам урачыстасці стала падвядзенне вынікаў конкурсу «Гімназіст года – 2021», які складаўся з двух намінацый. У рамках першай былі выбраны лепшыя вучні ў кожным класе, у другой – вызначаны ўладальнікі ганаровага звання «Гімназіст года – 2021» сярод навучэнцаў 5 – 8 і 9 – 11 класаў. Імі сталі васьмікласніца Паліна Адахоўская і адзінаццацікласніца Анастасія Атрашкевіч. ■

Жанна БЯЛЬКО
admin

Recent Posts

Ограничения на посещения лесов введены во всех районах Беларуси

Во всех районах Беларуси введено ограничение на посещение лесов. Об этом сообщает Министерство лесного хозяйства.…

15 часов ago

Леонид Лавринович — достойный продолжатель династии механизаторов

Тракторист-машинист СПК «Маяк Браславский» Леонид Лавринович уже 36 лет работает на земле и, как говорит…

15 часов ago

Браславчанин о службе в чернобыльской зоне: «Местные угощали свининой. А у нас даже мыслей не было: неужели радиация и в мясо попала?»

Жизнь Чеслава Манкевича была такой же, как и у его сверстников. Парень из деревни Закорье…

17 часов ago

Изменить выбранный предмет ЦЭ после окончания регистрации нельзя. Какой будет вступительная кампания-2024 в Беларуси

Постановлением Министерства образования от 8 апреля №40 определены сроки проведения в 2024 году вступительной кампании…

18 часов ago

Москва ждет гостей: благотворительный фестиваль открывает свои двери для гостей из Беларуси

Москва готовится к старту нового туристического сезона и рада встретить гостей на масштабном благотворительном фестивале…

18 часов ago

Сенько: за 120 лет профсоюзами Беларуси накоплен колоссальный опыт

За 120 лет профсоюзами Беларуси накоплен колоссальный опыт, заявил председатель Федерации профсоюзов Беларуси Юрий Сенько,…

18 часов ago