Categories: Новости

«Перад вачамі прыклад бацькоў». Браслаўчанін вырашыў працягнуць дынастыю ветурачоў

Лічбы статыстыкі сведчаць, што цяпер няшмат выпускнікоў агульнаадукацыйных устаноў, якія жадаюць звязаць свой прафесійны лёс з сельскай гаспадаркай. А вось старшакласнік СШ № 2 Мікалай Мяльянцаў ніколі не сумняваўся, што будзе ветэрынарным урачом.

Бабуля Мікалая, якая жыве ў Відзах-Лаўчынскіх, лячыла жывёлу. Гэтай жа справай займаюцца і яго бацькі на Опсаўскай участковай ветлячэбніцы. Змалку Коля амаль штодзённа чуў абмен думак бацькоў на прафесійную тэму. На хатнім падворку розная жывёла: каты, сабакі, козы, куры, гусі, трусы, акварыўмныя рыбкі, бела-чорны пацук. Коля сцвярджае, што хоць у асноўным мама даглядае жыўнасць, але і дзеці (іх у сям’і чацвёра) яе не цураюцца, наадварот, вельмі любяць.

– Жывёла, як і людзі, часам хварэе, – кажа будучы ветурач. – Лячыць яе больш складана, бо яна не можа паскардзіцца, дзе баліць. Ветэрынару ж неабходна паставіць правільны дыягназ у маўклівага пацыента, каб назначыць адпаведны курс лячэння. Разумею, што дзеля гэтага патрэбны грунтоўныя веды і навыкі. Таму ў старэйшых класах дадаткова на факультатывах вывучаю хімію і біялогію, два разы на тыдзень займаюся яшчэ і з рэпетытарам. Упэўненасці з першага разу стаць студэнтам надае і мэтавае накіраванне з СВК «Маяк Браслаўскі». Перспектыва працаваць у сельскай гаспадарцы ніколькі мяне не бянтэжыць: перад вачамі прыклад бацькоў, і сам я вырас не побач, а ў цэнтры цяжкай сялянскай працы. Без яе ж, як даўно сказана, не зловіш і рыбку з сажалкі». ■

Казімір ПЯТУШКА
admin

Recent Posts

Это отражение наших национальных ценностей. Почему важно знать и уважать государственные символы

Государственные символы - зеркало наших национальных ценностей, идентичности нашего народа и в Беларуси уровень уважения…

21 час ago

Опубликован план выезда врачей-специалистов Витебского медуниверситета на май. В Браславе будет работать отоларинголог

Продолжается консультативная помощь по медицинско-лечебному профилю преподавателя Витебского государственного медуниверситета для жителей Браславского района. Выезд…

24 часа ago

Посмотрите, какие красивые (и вкусные!) куличи испекли к Пасхе в Видзовском колледже

В это воскресенье православные верующие будут отмечать Светлое Воскресение Христово - Пасху. Среди разнообразных праздничных…

1 день ago

Специалисты рассказали, как изменение климата влияет на безопасность труда

С 2003 года 28 апреля Международная организация труда ежегодно проводит Всемирный день охраны труда, акцентируя…

1 день ago

Белорусов предупреждают: штраф за букет сирени может достигать Br2000

В весеннюю пору года многие обращают внимание на запах сирени. Кажется, что этот чарующий аромат…

1 день ago

ИМНС анонсировала изменения в налогообложении самозанятых и ИП

Налоговая инспекция напоминает: ...О формировании чеков плательщиками налога на профдоход. Инспекция МНС по Полоцкому району…

1 день ago