Categories: Новости

Ранішнік па-беларуску. Як маленькім браслаўчанам прывіваюць нацыянальную культуру

У яслях-садзе № 1 г. Браслава, дзе з мінулага года ў якасці асноўнага выбраны накірунак «Беларуская мова», створаны ўсе ўмовы для далучэння дзяцей да нацыянальнай культуры. Хлопчыкі і дзяўчынкі з сярэдняй і старэйшай груп узбагачаюць маўленне новымі словамі і выразамі падчас знаёмства з казкамі і мастацкімі творамі, набіраюцца народнай мудрасці з фальклору, развучваюць песні, танцы і гульні. Свае ўменні яны прадэманстравалі падчас ранішніка, які нядаўна прайшоў у дашкольнай установе.

Дзеткі з сярэдняй групы «Лесавічок» з выхавальніцай Міланай Кротавай сталі ўдзельнікамі забавы «У госці да Бабулі». Сцэнарый мерапрыемства быў напоўнены самымі рознымі нумарамі – іх выхаванцы падрыхтавалі на беларускай мове, а актавая зала найлепшым чынам падышла для правядзення свята, бо яно атрымалася дастаткова маштабным.

Ахвотна адгукаючыся на прапановы Бабулі, роля якой дасталася кіраўніку фізічнага выхавання Алене Сцільба, дашкольнікі расказвалі вершы пра нашу краіну і яе жыхароў, агучвалі фальклорныя забаўлянкі, ігралі на народных інструментах, спявалі і танцавалі. Юныя артысты – выхаванцы са старэйшай групы – паказалі цікавую інсцэніроўку, з якой іх меншыя сябры даведаліся, чаму ж не сябруюць кот і мыш. Чароўныя рэчы з прыгожага куфэрка – сурвэтка, дудка, шапачка і лапцікі – дапамагалі Бабулі знаёміць дзяцей з казкамі і праводзіць рухомыя беларускія гульні, якія, відавочна, добра знаёмыя малым і вельмі ім падабаюцца.

Педагогі таксама не былі проста гледачамі: песня «Купалінка» ў выкананні М. Кротавай літаральна зачаравала ўсіх прысутных, а музычнае суправаджэнне, забяспечанае Людмілай Крышталевіч, надало ранішніку святочны настрой.

На заканчэнне мерапрыемства шчодрая Бабуля пачаставала сваіх вясёлых і актыўных гасцей печывам і чаем. ■

Жанна БЯЛЬКО
admin

Recent Posts

«Масштаба трагедии не представляла. Это всё казалось далеким». Браславчанка поделилась воспоминаниями об участии в ликвидации последствий аварии на ЧАЭС

На этой черно-белой фотографии запечатлен момент присяги браславчанки Ирины Корвель, которая отправилась в командировку в…

3 дня ago

Педагог з Браслаўскага раёна: «Самы вялікі камплімент, калі па-за межамі раёна кажуць, што ведаюць нашу школу»

«Не бяруся за справу, якую не магу зрабіць, не люблю інтрыг, валодаю неўтаймоўным аптымізмам, люблю…

3 дня ago

Кто мутит воду? В причинах некачественного водоснабжения браславчан разбиралась комиссия при райисполкоме

Уже несколько лет кряду браславчан волнует качество воды, которая течет из кранов в их домах…

3 дня ago

Стартует региональный этап чемпионата Республики Беларусь по футболу

В Витебской области 27 апреля будет дан старт региональному этапу чемпионата Республики Беларусь по футболу…

3 дня ago

Опубликованы утвержденные ВНС Концепция нацбезопасности и Военная доктрина

 Концепция национальной безопасности и Военная доктрина Республики Беларусь, которые были утверждены на заседании VII Всебелорусского народного собрания, официально…

3 дня ago

В Беларуси военнообязанным теперь могут приходить SMS-повестки

Совсем недавно белорусский парламент принял поправки в законы по национальной безопасности. Одно из главных новшеств…

3 дня ago