Categories: Новости

Салдацкая каша і воіны-інтэрнацыяналісты. Глядзіце, як у Іказні адзначылі Дзень Перамогі

Урачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню Перамогі, прайшлі і ў сельскіх населеных пунктах Браслаўшчыны. Напрыклад, у Іказні старшыня сельвыканкама Іна Лысенка ў суправаджэнні ганаровага каравула ваеннаслужачых Полацкага пагранатрада адкрыла мітынг, прысвечаны 76-й гадавіне перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, са слоў гонару за ўсіх жывых, загінулых і памерлых ужо ў мірны час воінаў, якія самаахвярна змагаліся за мір для нашчадкаў. Таму свята Перамогі самае радаснае і светлае, нягледзячы на тое, што практычна кожная беларуская сям’я па сённяшні дзень перажывае страты ваеннага ліхалецця.

На лёс воінаў-афганцаў выпала доля абараняць інтарэсы Радзімы ўжо ў іншы час. На далёкай афганскай зямлі надавала ім сіл і мужнасці памяць пра гераічнае мінулае сваіх дзядоў. Таму з асаблівым гонарам прадстаўнікі раённага грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане» разам з Інай Лысенка ўсклалі кветкі да помніка загінулым у гады ліхалецця землякам.

Затым была салдацкая каша, прыгатаваная работнікамі сельскага Дома культуры на палявой кухні. Гарачая страва, дарэчы, разышлася амаль у адно імгненне, а гэта значыць, частавацца ёй было каму, нягледзячы на гарачую пару агародніцтва.

Запоўнілі гледачы залу і ў час канцэртнай праграмы. Пачалі яе ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці Іказненскага СДК. Затым на сцэну падняліся браслаўскія воіны-інтэрнацыяналісты. Іх песні, авеяныя духам афганскай вайны, так кранулі гледачоў, што апладзіравалі тыя стоячы, са слязамі на вачах. Завяршыў святочныя выступленні вакальна-інструментальны ансамбль Forte, якім аж з 1988 г. кіруе Яўген Качан.

Інэса ПАДАГЕЛЬ, Яўген ТКАЧОНАК, Ірэна ПАДАГЕЛЬ:

– Мы спецыяльна прыехалі ў Іказнь на мітынг і канцэрт. Ніколькі не шкадуем. Вельмі душэўнае атрымалася мерапрыемства. З задавальненнем паелі кашы з палявой кухні. Смачна. Да глыбіні душы кранулі песні ўсіх выканаўцаў. Шчыра дзякуем усім арганізатарам за святочны настрой.■

Казімір ПЯТУШКА
admin

Recent Posts

«Масштаба трагедии не представляла. Это всё казалось далеким». Браславчанка поделилась воспоминаниями об участии в ликвидации последствий аварии на ЧАЭС

На этой черно-белой фотографии запечатлен момент присяги браславчанки Ирины Корвель, которая отправилась в командировку в…

1 день ago

Педагог з Браслаўскага раёна: «Самы вялікі камплімент, калі па-за межамі раёна кажуць, што ведаюць нашу школу»

«Не бяруся за справу, якую не магу зрабіць, не люблю інтрыг, валодаю неўтаймоўным аптымізмам, люблю…

1 день ago

Кто мутит воду? В причинах некачественного водоснабжения браславчан разбиралась комиссия при райисполкоме

Уже несколько лет кряду браславчан волнует качество воды, которая течет из кранов в их домах…

1 день ago

Стартует региональный этап чемпионата Республики Беларусь по футболу

В Витебской области 27 апреля будет дан старт региональному этапу чемпионата Республики Беларусь по футболу…

1 день ago

Опубликованы утвержденные ВНС Концепция нацбезопасности и Военная доктрина

 Концепция национальной безопасности и Военная доктрина Республики Беларусь, которые были утверждены на заседании VII Всебелорусского народного собрания, официально…

1 день ago

В Беларуси военнообязанным теперь могут приходить SMS-повестки

Совсем недавно белорусский парламент принял поправки в законы по национальной безопасности. Одно из главных новшеств…

1 день ago