Categories: Деньги

Гаспадаркі Браслаўскага раёна актыўна сеюць рапс

З 39 тысяч гектараў, адведзеных у краіне пад яравы рапс, ільвіная доля прыходзіцца на Віцебскую вобласць – 31 тысяча. У нашым раёне вясной ім запланавана пасеяць 2 564 га.

Браслаўскія аграрыі ўсе сілы кінулі на сяўбу збожжавых і зернебабовых: іх па раёне ўжо паклалі ў глебу на 40 % плошчаў. У СВК «Маяк Браслаўскі» пасеяна 61 %. Паралельна, на думку галоўнага агранома гаспадаркі Валянціны Таўкінь, настала чарга класці ў глебу насенне рапсу. І калі большасць сельгаспрадпрыемстваў раёна яшчэ нават не прыступілі да сяўбы гэтай масленічнай культуры, то маякоўцы ўжо справіліся з планам.

Як расказала В. Таўкінь, тэмпература паветра і вільготнасць глебы дазвалялі сеяць, тым больш што для рапсу ўжо прыйшоў час. Людскія рэсурсы і тэхніка ў гаспадарцы былі размеркаваны так, што не спыняліся работы на сяўбе збожжавых і зернебабовых культур, а тым часам 3 агрэгаты сеялі масленічную.

– Рапс – культура капрызная, таму сеялі яе тэрмінова і абавязкова з захаваннем усіх тэхналагічных норм. Каб насенне лягло ў глебу раўнамерна, трэба правільна настроіць пасяўны агрэгат, бесперапынна сачыць за яго работай, рэгулярна правяраць, каб не забіліся насенняправоды. Таму гэтую работу даручылі акуратнаму, вопытнаму і дысцыплінаванаму механізатару Васілю Кажоху, – расказвае галоўны аграном. – Ён на МТЗ3022 з прычапным агрэгатам АПП-6 засеяў большую частку запланаванага кліна – 247 га з 400.

Пры, здавалася б, стабільнай абстаноўцы з сяўбой у агранома ёсць вялікі галаўны боль. У гэтым годзе гаспадарка не набыла дастатковую колькасць азотных угнаенняў, а яны вельмі важны элемент у працэсе вырошчвання культуры. Не падкарміўшы яе як след, лічыць В. Таўкінь, атрымаюць прыкладна на 10 цэнтнераў з гектара меншы ўраджай. Сельгаспрадпрыемства тэрмінова шукае выйсце з гэтай сітуацыі, тым больш што іншыя культуры таксама чакаюць падкормкі.

На раніцу чацвярга ў раёне рапсам засеяна 875 га, што складае 34,1 % ад плана. За гэтую работу, акрамя «Маяка», узяліся ў «Слабодцы-агра» (32,9 %), «Бярозавым краі» (27,9 %) і Глыбоцкай структуры (135,6 %). ■

Вольга ПАТАПОВІЧ
admin

Recent Posts

Это отражение наших национальных ценностей. Почему важно знать и уважать государственные символы

Государственные символы - зеркало наших национальных ценностей, идентичности нашего народа и в Беларуси уровень уважения…

2 дня ago

Опубликован план выезда врачей-специалистов Витебского медуниверситета на май. В Браславе будет работать отоларинголог

Продолжается консультативная помощь по медицинско-лечебному профилю преподавателя Витебского государственного медуниверситета для жителей Браславского района. Выезд…

2 дня ago

Посмотрите, какие красивые (и вкусные!) куличи испекли к Пасхе в Видзовском колледже

В это воскресенье православные верующие будут отмечать Светлое Воскресение Христово - Пасху. Среди разнообразных праздничных…

2 дня ago

Специалисты рассказали, как изменение климата влияет на безопасность труда

С 2003 года 28 апреля Международная организация труда ежегодно проводит Всемирный день охраны труда, акцентируя…

2 дня ago

Белорусов предупреждают: штраф за букет сирени может достигать Br2000

В весеннюю пору года многие обращают внимание на запах сирени. Кажется, что этот чарующий аромат…

2 дня ago

ИМНС анонсировала изменения в налогообложении самозанятых и ИП

Налоговая инспекция напоминает: ...О формировании чеков плательщиками налога на профдоход. Инспекция МНС по Полоцкому району…

2 дня ago