Categories: Новости

А вы ведалі, адкуль пайшлі назвы вёсак Браслаўшчыны?

Кожны з нас, жывучы ў пэўнай мясцовасці, штодзень узгадвае найменні тых ці іншых населеных пунктаў ды іх ваколіц, не надта задумваючыся пры гэтым, адкуль з’явіліся назвы і што абазначаюць. Між тым усе яны маюць нейкі сэнс і расказваюць нам пра людзей, якія тут жылі, іх схільнасці альбо асаблівасці побыту – нездарма ж спецыялісты лічаць тапонімы своеасаблівымі помнікамі мінулага. «Браслаўская звязда» пацікавілася, пра што апавядаюць найменні вёсак нашага раёна, пачаўшы з Друеўскага сельсавета.

Тлумачыцца паходжанне назваў звычайна некалькімі шляхамі: па-першае, іх аналізуюць даследчыкі з навуковага пункту гледжання, па-другое, надзвычай пашыраны і наіўныя народныя легенды пра найменні паселішчаў. Мы, высвятляючы спосабы іх узнікнення, таксама прытрымліваліся розных гіпотэз.

У Друеўскім сельсавеце налічваецца больш за 70 населеных пунктаў. Частка іх мае назвы, звязаныя з прыроднымі ўмовамі: яны адлюстроўваюць характар рэльефу – Краснагорка, Бугры, Крывоўшчына; адметнасць мясцовасці – Пясчанка, Лугі, Ляды; сувязь з раслінным ці жывёльным светам – Лазоўка, Канапляншчына, Баравыя, Баранаўшчына; асаблівасці геаграфічнага становішча – Надрэчча, Залессе, Заполле. Некаторыя ўказваюць на працоўную дзейнасць і побыт мясцовых жыхароў – Канавалаўшчына, Бандуры, Смятанаўшчына, Качэргі, а таксама на знешнія асаблівасці паселішчаў – Чэрнева, Рыжаўшчына. Шмат найменняў звязаны з прозвішчамі і імёнамі людзей – Лук’янцы, Фядорынкі, Стэфанова, Дзям’яны. Вельмі рэдка ўзгадваюцца назвы этнічных ці сацыяльных груп – Русцы, Паноўка, вадаёмаў – Глыбошчына.

У шэрагу найменняў праявіліся асаблівасці іншых моў: польскай – Дамбравова, дзе захавалася вымаўленне слова «дуброва», Устронь – перакладаецца як «ціхае месца»; фіна-вугорскіх – Друя, што азначае «вада». Дарэчы, існуе некалькі версій паходжання назвы аграгарадка – ад балцкага «drutas» (вялікі, шырокі) да славянскага «другая» (паселішча, перанесенае ў іншае месца).

На тэрыторыі сельсавета знаходзіцца і вёска Яя. Паходжанне гэтага тапоніма тлумачаць адразу некалькі цікавых легенд. Адна ўзгадвае яіцкіх казакаў, ураджэнцаў Урала, другая – імператрыцу Кацярыну, пальчатку якой нібы кінуліся падымаць слугі з крыкамі: «Я! Я!» Старажылы расказвалі таксама, што падчас знаходжання на Браслаўшчыне шведскіх салдат двое з іх адсталі ад свайго войска і на ўсе пытанні цвярдзілі толькі «Ja-ja». Чужаземцы засталіся тут, ім далі па кавалку зямлі, дзе яны збудавалі хаты, што і далі пачатак новай вёсцы з незвычайнай назвай.

Як бачна, няма ніводнай геаграфічнай назвы, якая ўзнікла б выпадкова: найменні населеных пунктаў – сапраўднае багацце, пакінутае нам продкамі. ■

Жанна БЯЛЬКО
admin

Recent Posts

«Масштаба трагедии не представляла. Это всё казалось далеким». Браславчанка поделилась воспоминаниями об участии в ликвидации последствий аварии на ЧАЭС

На этой черно-белой фотографии запечатлен момент присяги браславчанки Ирины Корвель, которая отправилась в командировку в…

1 день ago

Педагог з Браслаўскага раёна: «Самы вялікі камплімент, калі па-за межамі раёна кажуць, што ведаюць нашу школу»

«Не бяруся за справу, якую не магу зрабіць, не люблю інтрыг, валодаю неўтаймоўным аптымізмам, люблю…

1 день ago

Кто мутит воду? В причинах некачественного водоснабжения браславчан разбиралась комиссия при райисполкоме

Уже несколько лет кряду браславчан волнует качество воды, которая течет из кранов в их домах…

1 день ago

Стартует региональный этап чемпионата Республики Беларусь по футболу

В Витебской области 27 апреля будет дан старт региональному этапу чемпионата Республики Беларусь по футболу…

1 день ago

Опубликованы утвержденные ВНС Концепция нацбезопасности и Военная доктрина

 Концепция национальной безопасности и Военная доктрина Республики Беларусь, которые были утверждены на заседании VII Всебелорусского народного собрания, официально…

1 день ago

В Беларуси военнообязанным теперь могут приходить SMS-повестки

Совсем недавно белорусский парламент принял поправки в законы по национальной безопасности. Одно из главных новшеств…

1 день ago