У вялікім калектыве педагогаў Браслаўшчыны І. Абаровіч вядомы як чалавек, які дасканала зведаў усе нюансы работы ў адукацыі і зрабіў значны ўклад у яе развіццё. Гэта не дзіўна: свой шлях у сферы ён пачынаў настаўнікам біялогіі, затым ініцыятыўнасць, адказнасць і арганізатарскі талент прывялі яго на пасаду дырэктара школы. Плённая дзейнасць граматнага кіраўніка не засталася незаўважанай, і з 2003 года Іван Антонавіч узначаліў адукацыйную сістэму рэгіёна.
Між тым арганізацыя навучальна-выхаваўчага працэсу ў межах раёна – справа няпростая і клопатная. Быць у курсе падзей у галіне, арыентавацца ў запатрабаваннях сучаснасці, працаваць з кадрамі, сачыць за якасцю навучання і ўмацаваннем матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў адукацыі – усё гэта сфера адказнасці начальніка аддзела. І. Абаровіч здолеў сабраць каманду аднадумцаў і наладзіць паспяховую работу, абапіраючыся на прынцыпы мэтазгоднасці і эфектыўнасці. Заканамерна, што Браслаўшчына па многіх паказчыках педагагічнай дзейнасці не губляецца не толькі ў вобласці, а і ў рэспубліцы. У раёне выконваюцца ўсе 9 сацыяльных стандартаў у сферы адукацыі, школы атрымліваюць перамогі ў розных конкурсах, навучэнцы становяцца лепшымі ў прадметных алімпіядах, спартыўных і творчых спаборніцтвах. Ва ўсім гэтым бачыцца вялікі ўклад начальніка аддзела: яго падначаленыя адзначаюць прафесійны падыход кіраўніка да справы, выдатныя арганізатарскія здольнасці, уменне аналізаваць і бачыць перспектыву.
Акрамя працы ў сістэме адукацыі раёна, Іван Антонавіч мае шырокае кола інтарэсаў у культурным і грамадскім жыцці.
– Ужо трэці раз выбаршчыкі даверылі Івану Абаровічу прадстаўляць іх інтарэсы, – кажа старшыня раённага Савета дэпутатаў Ніна Пучынская. – Гэта зразумела, бо яго галоўная адметная рыса – неймаверная адданасць справе, за што б ён ні браўся. Уласціва яму таксама адказнасць і ўважлівыя адносіны да людзей. Іван Антонавіч – член прэзідыума райсавета, узначальвае пастаянную камісію па пытаннях мясцовага кіравання і рэгламенту і надзвычай сур’ёзна адносіцца да сваіх дэпутацкіх абавязкаў.
Добрасумленная праца Івана Абаровіча не раз была адзначана на розных узроўнях: у яго скарбонцы ўзнагарод – шматлікія граматы, ганаровыя званні «Чалавек года Браслаўшчыны», «Лепшы па прафесіі» і медаль «За працоўныя заслугі». Відавочна, што багаты вопыт, накоплены выдатным педагогам і сапраўдным прафесіяналам за гады дзейнасці, будзе яшчэ не раз запатрабаваны на карысць Браслаўшчыны. ■
Государственные символы - зеркало наших национальных ценностей, идентичности нашего народа и в Беларуси уровень уважения…
Продолжается консультативная помощь по медицинско-лечебному профилю преподавателя Витебского государственного медуниверситета для жителей Браславского района. Выезд…
В это воскресенье православные верующие будут отмечать Светлое Воскресение Христово - Пасху. Среди разнообразных праздничных…
С 2003 года 28 апреля Международная организация труда ежегодно проводит Всемирный день охраны труда, акцентируя…
В весеннюю пору года многие обращают внимание на запах сирени. Кажется, что этот чарующий аромат…
Налоговая инспекция напоминает: ...О формировании чеков плательщиками налога на профдоход. Инспекция МНС по Полоцкому району…