Categories: Новости

У эфіры – выпуск браслаўскіх навін. Як працуе гімназічнае тэлебачанне «ОкоТВ»

Першую нядзелю вясны ў многіх краінах свету прысвячаюць спецыялістам, занятым стварэннем дзіцячых тэлевізійных праграм і радыёперадач. Між тым сёння падлеткі – гэта не толькі гледачы і слухачы: яны актыўна прымаюць самы непасрэдны ўдзел у стварэнні разнастайных прадуктаў СМІ. Так, у Браслаўскай гімназіі ўжо больш як год творчая група навучэнцаў паспяхова рэалізуе сацыяльны медыйна-камунікацыйны праект «ОкоТВ».

Калі ў 2019 годзе ва ўстанове канчаткова вызначыліся з канцэпцыяй гімназічнага тэлеканала, пачалося фарміраванне рэдакцыйнай групы. Для гэтага быў аб’яўлены кастынг па падборы актыўных і ініцыятыўных вучняў – патэнцыяльных карэспандэнтаў, вядучых, аператараў і мантажораў. Улічваліся не толькі творчыя здольнасці ды граматнае маўленне прэтэндэнтаў, а і іх тэхнічныя навыкі, дыкцыя, здольнасць запамінаць тэкст, не апошнюю ролю іграла ўменне імправізаваць. Так сабралася крэатыўная каманда з 25 гімназістаў, якую чакалі майстар-класы, трэнінгі, сустрэчы з рэдактарам і карэспандэнтамі «Браслаўскай звязды»: будучыя тэлевізіёншчыкі авалодвалі новымі навыкамі, набіраліся вопыту. Галоўным рэдактарам праекта стала дзесяцікласніца Дар’я Блізняцова.

Затым настаў час здымак, і вось у студзені 2020 года адбылася прэзентацыя першага выпуску навін канала «ОкоТВ». Рэпартажы з мерапрыемстваў у гімназіі і гарадскіх свят, сустрэчы з цікавымі людзьмі Браслаўшчыны – перадачы выходзілі практычна штомесяц. Каб зрабіць блокі навін больш насычанымі ды інфармаваць гледачоў пра падзеі не толькі ў Браславе, а і ў рэгіёне, была таксама арганізавана работа пазаштатных карэспандэнтаў у іншых ўстановах адукацыі раёна, добрае супрацоўніцтва ў гэтым плане склалася з калектывам Опсаўскай ЯССШ. Платформай для размяшчэння гімназічнага канала выбралі папулярны хостынг YouTube, дзе «ОкоТВ» можна лёгка знайсці праз запыт пошукавай сістэмы. Так, не ўсё давалася навучэнцам адразу, сказвалася таксама небагатае тэхнічнае аснашчэнне, але крэатыўныя юныя тэлевізіёншчыкі справіліся. Напрыклад, знаходлівасць «старажыла» праекта Ангеліны Максімовіч не раз выручала ўсю каманду ў складаных сітуацыях.

– Праз год работы над перадачамі добра бачны рост кожнага ўдзельніка здымачнай групы, – кажа намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Алена Гірон. – Думаю, дзеці цяпер добра арыентуюцца ў сучасным свеце інфармацыі, у няпростых рэаліях сённяшняга дня. Яны могуць лепш рэалізаваць свой інтэлектуальны і творчы патэнцыял, бо гатовы да вядзення ўласнага канала. Не трэба забывацца і пра прафесійную арыентацыю: некаторыя навучэнцы ўжо задумаліся пра спецыяльнасці, звязаныя з журналістыкай.

Безумоўна, цяпер эпідэміялагічная сітуацыя аказала ўплыў на змест сюжэтаў перадач: абмежаваны выхады карэспандэнтаў на вуліцы населеных пунктаў, зносіны з людзьмі. Але праект не проста захоўваецца – ён працягвае развівацца. Бліжэйшыя выпускі выйдуць у абноўленым фармаце, кожны са сваёй назвай, і будуць мець прафарыентацыйную накіраванасць. Адбыліся таксама змены і ў складзе творчай групы: старшакласнікі саступілі месца новым удзельнікам, сёння работу канала каардынуе дзевяцікласніца Люба Шышла.

За год напружанай, але, без перабольшвання, цікавай працы інтарэс да тэлевізійнай сферы толькі ўмацаваўся, а гімназісты пераканаліся, што ідэя стварэння ва ўстанове «ОкоТВ» была надзвычай удалай. ■

Жанна БЯЛЬКО
admin

Recent Posts

Ограничения на посещения лесов введены во всех районах Беларуси

Во всех районах Беларуси введено ограничение на посещение лесов. Об этом сообщает Министерство лесного хозяйства.…

18 часов ago

Леонид Лавринович — достойный продолжатель династии механизаторов

Тракторист-машинист СПК «Маяк Браславский» Леонид Лавринович уже 36 лет работает на земле и, как говорит…

19 часов ago

Браславчанин о службе в чернобыльской зоне: «Местные угощали свининой. А у нас даже мыслей не было: неужели радиация и в мясо попала?»

Жизнь Чеслава Манкевича была такой же, как и у его сверстников. Парень из деревни Закорье…

20 часов ago

Изменить выбранный предмет ЦЭ после окончания регистрации нельзя. Какой будет вступительная кампания-2024 в Беларуси

Постановлением Министерства образования от 8 апреля №40 определены сроки проведения в 2024 году вступительной кампании…

21 час ago

Москва ждет гостей: благотворительный фестиваль открывает свои двери для гостей из Беларуси

Москва готовится к старту нового туристического сезона и рада встретить гостей на масштабном благотворительном фестивале…

21 час ago

Сенько: за 120 лет профсоюзами Беларуси накоплен колоссальный опыт

За 120 лет профсоюзами Беларуси накоплен колоссальный опыт, заявил председатель Федерации профсоюзов Беларуси Юрий Сенько,…

21 час ago