Categories: Новости

«Браслаў-камунальнік» правёў карпаратыўныя спаборніцтвы па рыбнай лоўлі

КУП ЖКГ «Браслаў-камунальнік» – адна з самых буйных арганізацый у раёне. Яе структурныя падраздзяленні знаходзяцца не толькі ў Браславе, а і ў Відзах, Слабодцы, Ахрэмаўцах. Бывае, что месяцамі супрацоўнікі маюць зносіны паміж сабой толькі па тэлефоне. Таму ніколькі не дзіўна, што на карпаратыўныя спаборніцтвы па спартыўнай лоўлі рыбы з’ехаліся звыш трыццаці работнікаў.

Падчас зносін з камунальнікамі зразумеў, што на покліч адміністрацыі і прафсаюза паўдзельнічаць у спаборніцтвах па лоўлі рыбы большасць аматараў такога актыўнага адпачынку адгукнуліся не на падставе амбіцыёзных надзей заваяваць прыз, а пераважна каб пагутарыць з калегамі па рабоце ў нефармальнай абстаноўцы.

З такім настроем рыбаловы-аматары не імкнуліся надалей аддзяліцца адзін ад аднаго, наадварот, рыбачылі ў некалькіх суполках, каб можна было лягчэй абмяняцца ўражаннямі рэдкага ў камунальнай службе выхаднога дня.

Адміністрацыя і прафсаюз разлічвалі менавіта на такі характар спаборніцтваў і добра пастараліся дзеля гэтага: калі праз 4 гадзіны рэгламентаванага рыбалоўства супрацоўнікі камунальнай службы адзін за адным падымаліся па стромкай лесвіцы да агульнага бівака на стаянцы «Юбілейная», іх сустракалі духмянай юшкай, цёплымі шашлыкамі і іншымі смачнымі стравамі на ўлонні прыроды.

Пад узрушаны гоман падвялі і вынікі спартыўнага рыбалоўства. Нельга сказаць, што камусьці ўдалося ўразіць калег сваім рыбацкім шчасцем: максімальны ўлоў склаў усяго толькі 1 200 г, праўда, аж у трох рыбаловаў – у Валерыя Шалыгі з рамонтна-будаўнічага ўчастка, Андрэя Крукоўскага (участак «Відзы») і Арсенія Дзмітрыева (кацельня дома-інтэрната).

Самую вялікую асобіну – акуня на 27 см – з глыбіні звыш 12 м вывудзіў прадстаўнік транспартнага ўчастка Уладзіслаў Сухоўскі, а найменшая рыбінка – даўжынёй у 9,5 см – трапілася Уладзіміру Бейнару з відзаўскага ўчастка. Усе намінанты спартыўнага рыбалоўства атрымалі ў якасці ўзнагароды сертыфікаты на набыццё рыштунку ў спецыялізаваным магазіне. Калегі шчыра ім апладзіравалі і ніколькі не шкадавалі, што не трапілі на прыступку п’едэстала, бо ўсе атрымалі на такім нефармальным мерапрыемстве шмат станоўчых эмоцый, якія запомняцца надоўга. ■

Казімір ПЯТУШКА
admin

Recent Posts

В Беларуси расширен перечень участников системы государственного социального страхования

Главой государства подписан Закон Республики Беларусь от 22 апреля 2024 г. No 365-З «Об изменении…

9 часов ago

Ряд сотрудников Браславского участка электросвязи отмечены ведомственными наградами

Сегодня нет такой сферы общественной жизни или производственной отрасли, которые могли бы обойтись без услуг…

9 часов ago

Клава Кока — очередной хедлайнер фестиваля Viva Braslav-2024

Очередным хедлайнером, заявленным организаторами на фестиваль Viva Braslav-2024, стала Клава Кока. Российская певица, автор песен, видеоблогер и телеведущая.…

10 часов ago

Первый хедлайнер? На Viva Braslav-2024 выступит МакSим

На Viva Braslav-2024 выступит российская певица МакSим, сообщают организаторы. Музыкальный продюсер, автор-исполнитель и единственная певица,…

11 часов ago

Когда профессия — жизнь. История браславчанина Владимира Преткеля

Владимир Преткель пользуется уважением и авторитетом в коллективе национального парка «Браславские озера». В лесном хозяйстве…

13 часов ago

В г.п. Видзы Браславского района сгорел гараж

Пятого мая в 11.35 в Браславский РОЧС поступило сообщение о пожаре гаража в г.п. Видзы.…

14 часов ago