Categories: Деньги

Навучальны семінар для ўладальнікаў аграсядзіб прайшоў у Браславе

У рамках праекта «Падтрымка эканамічнага развіцця на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь» і ініцыятывы «Бізнес у тваім раёне» прайшоў чарговы навучальны семінар для ўладальнікаў агратурбізнесу на Браслаўшчыне. Тэмай мерапрыемства стала «Прасоўванне ўстойлівага турпрадукту».

Прыйсці на семінар пажадалі каля 30 зацікаўленых гэтай тэмай. У пачатку мерапрыемства выступіла Надзея Дударонак, дырэктар сацыяльна-інфармацыйнай установы «Традыцыі і інавацыі Паазер’я». Яна нагадала прысутным, што ў гэтым годзе, магчыма, ужо вясной, пройдзе open-air «Браслаўшчына – цэнтр устойлівага турызму», на які прыедуць СМІ, знакамітыя блогеры, тураператары, і падчас мерапрыемства кожны ўладальнік, умоўна кажучы, любога з тураб’ектаў павінен умець прадставіць свой бізнес у найлепшым выглядзе. Менавіта для гэтага сёння і праводзіцца шэраг семінараў.

Як зрабіць свой аграбізнес унікальным, якія інструменты маюцца для яго актыўнага прасоўвання на турыстычны рынак і над чым асабліва трэба працаваць мясцовым гаспадарам аграсядзіб, кафэ і іншым, гаварыла спікер Аляксандра Ермачэнкава, бізнес-трэнер і спецыяліст па навучанні персаналу, заснавальнік кампаніі TRAVEL DESIGNER з практычным вопытам продажу у сферы турызму і гасціннасці.

Арганізатары мерапрыемства і яго ўдзельнікі разам абмеркавалі, як можна пераадолець цяжкасці ў развіцці турызму ў Браслаўскім раёне. Сярод асноўных праблем – слабаразвітая інфраструктура для турыстаў, састарэлая матэрыяльна-тэхнічная база, недахоп турпрадукту, недастатковая рэклама рагіёна, залежнасць ад сезоннасці.

У якасці магчымых шляхоў вырашэння была прапанавана распрацоўка новых відаў турпрадуктаў з упорам на экалагічнасць, маршрутаў для турыстаў, стварэнне пляцовак для кемпінгаў, актыўнае выкарыстанне гістарычнага і прыроднага патэнцыялу раёна. Таксама прапаноўвалася праца па прыцягненні папулярных блогераў для рэкламы Браслаўшчыны. Была закранута магчымасць супрацоўніцтва з мясцовымі музеямі для арганізацыі экскурсій для гасцей аграсядзіб. Некаторыя ўдзельнікі семінара ўжо ўкаранілі такі вопыт і атрымалі станоўчы эфект. Усе актыўна абмяркоўвалі і неабходнасць разумення таго, што кожны з турпрадуктаў індывідуальны і, каб развівацца, трэба аб’ядноўваць намаганні. Гэта азначае, што успрымаць адзін аднаго суб’екты агратурызму павінны не як канкурэнты, а як партнёры. І толькі такія адносіны змогуць вывесці ўсіх на новы ўзровень.

На прыкладзе некалькіх аграсядзіб былі разабраны іх турпрадукты і дадзены агульныя для ўсіх рэкамендацыі па тым, як палепшыць свае прапановы, вызначыць мэтавую аўдыторыю і прааналізаваць найбольш паспяховыя каналы для прасоўвання.

У канцы семінара ўдзельнікі прапанавалі яшчэ некалькі ідэй для развіцця турыстычнага патэнцыялу раёна, сярод якіх стварэнне дзіцячага цэнтра, прыцягненне рамеснікаў да правядзення майстар-класаў для гасцей сядзіб, развіццё кейтэрынгу, адкрыццё гасцініцы для жывёл, замкнёная экасістэма для перамяшчэння па раёне і атрыманне бонусаў за наведванне вызначаных аб’ектаў, супрацоўніцтва з банкамі ў рамках праграм лаяльнасці, продаж фермерскіх прадуктаў. ■

admin

Recent Posts

Это отражение наших национальных ценностей. Почему важно знать и уважать государственные символы

Государственные символы - зеркало наших национальных ценностей, идентичности нашего народа и в Беларуси уровень уважения…

13 часов ago

Опубликован план выезда врачей-специалистов Витебского медуниверситета на май. В Браславе будет работать отоларинголог

Продолжается консультативная помощь по медицинско-лечебному профилю преподавателя Витебского государственного медуниверситета для жителей Браславского района. Выезд…

16 часов ago

Посмотрите, какие красивые (и вкусные!) куличи испекли к Пасхе в Видзовском колледже

В это воскресенье православные верующие будут отмечать Светлое Воскресение Христово - Пасху. Среди разнообразных праздничных…

17 часов ago

Специалисты рассказали, как изменение климата влияет на безопасность труда

С 2003 года 28 апреля Международная организация труда ежегодно проводит Всемирный день охраны труда, акцентируя…

17 часов ago

Белорусов предупреждают: штраф за букет сирени может достигать Br2000

В весеннюю пору года многие обращают внимание на запах сирени. Кажется, что этот чарующий аромат…

18 часов ago

ИМНС анонсировала изменения в налогообложении самозанятых и ИП

Налоговая инспекция напоминает: ...О формировании чеков плательщиками налога на профдоход. Инспекция МНС по Полоцкому району…

18 часов ago