Categories: Новости

У Браславе бібліятэка праводзіць акцыю «Добрыя кнігі – у добрыя рукі»

Дабрачынную акцыю з такой назвай аб’яўляе цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма Браслаўскага раёна. Мерапрыемства прымеркавана да Міжнароднага дня дарэння кніг, які штогод 14 лютага адзначае сусветная супольнасць чытачоў.

У гэты дзень аматары друкаванага слова найбольш актыўна абменьваюцца выданнямі між сабой, перадаюць іх дабрачынным і гуманітарным арганізацыям, установам адукацыі і бібліятэкам. Такі рух з’явіўся ў ЗША і цяпер мае сваіх прыхільнікаў у 30 краінах свету.

Запрашаем браслаўчан да канца лютага падзяліцца з бібліятэкамі кнігамі з уласных збораў, якія вы ўжо прачыталі або з якіх «выраслі» вашы дзеці ці ўнукі, часопісамі мінулых гадоў. З радасцю прымуць сучасную і класічную літаратуру розных жанраў у гарадской цэнтральнай і дзіцячай бібліятэках, а таксама ў 11 установах, размешчаных у аграгарадках раёна. Кругласутачна можна пакінуць свае дары ў кніжным доміку Свабоднай вулічнай бібліятэкі ў Браславе.

Напярэдадні дабрачыннай акцыі, якая праводзіцца ўжо 5-ы раз, супрацоўнікі бібліятэчнай сістэмы дзякуюць усім жыхарам раёна, якія перадавалі кнігі з асабістых калекцый на працягу года: такіх актыўных памочнікаў налічваецца больш як 20. Мясцовыя бібліятэкары штогод прымаюць ад неабыякавых чытачоў каля 500 кніг. Сярод іх пераважаюць мастацкія творы вядомых аўтараў, але трапляюцца і іншыя выданні. Напрыклад, надрукаваная ў 1959 г. «Кніга карысных парад» на 850 старонак, з якой шмат чаго можна даведацца і цяпер.

Паважаныя браслаўчане! Нават ад маленькай добрай справы свет робіцца лепшым. Таму далучайцеся да дабрачыннай акцыі і дзяліцеся з бібліятэкамі друкаванымі выданнямі. ■

Ірына МАКАРЭВІЧ, загадчык аддзела бібліятэчнага маркетынгу

admin

Recent Posts

Это отражение наших национальных ценностей. Почему важно знать и уважать государственные символы

Государственные символы - зеркало наших национальных ценностей, идентичности нашего народа и в Беларуси уровень уважения…

11 часов ago

Опубликован план выезда врачей-специалистов Витебского медуниверситета на май. В Браславе будет работать отоларинголог

Продолжается консультативная помощь по медицинско-лечебному профилю преподавателя Витебского государственного медуниверситета для жителей Браславского района. Выезд…

14 часов ago

Посмотрите, какие красивые (и вкусные!) куличи испекли к Пасхе в Видзовском колледже

В это воскресенье православные верующие будут отмечать Светлое Воскресение Христово - Пасху. Среди разнообразных праздничных…

15 часов ago

Специалисты рассказали, как изменение климата влияет на безопасность труда

С 2003 года 28 апреля Международная организация труда ежегодно проводит Всемирный день охраны труда, акцентируя…

16 часов ago

Белорусов предупреждают: штраф за букет сирени может достигать Br2000

В весеннюю пору года многие обращают внимание на запах сирени. Кажется, что этот чарующий аромат…

16 часов ago

ИМНС анонсировала изменения в налогообложении самозанятых и ИП

Налоговая инспекция напоминает: ...О формировании чеков плательщиками налога на профдоход. Инспекция МНС по Полоцкому району…

16 часов ago