«Пачуць трэба ўсіх». Прапановы па змяненні Канстытуцыі абмеркавалі ў Браславе

Чарговы шэраг прапаноў па ўнясенні змяненняў у беларускую Канстытуцыю абмеркавалі на пасяджэнні каардынацыйнага савета грамадскіх аб’яднанняў і палітычных партый Браслаўскага раёна.

Як адзначыла старшыня каардынацыйнага савета і раённай арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын» Ніна Пучынская, роля грамадскіх арганізацый у жыцці Браслаўшчыны вельмі значная. «А ў час падрыхтоўкі да VI Усебеларускага народнага сходу і канстытуцыйнай рэформы, калі трэба пачуць кожнага, абагульніць меркаванні людзей і накіраваць адпаведныя прапановы ў больш высокія інстанцыі, гэта роля ўзрастае яшчэ больш», – падкрэсліла яна.

Тым часам у Браслаўскім раёне зарэгістравана 187 грамадскіх арганізацыйных структур, 24 з якіх маюць статус раённай арганізацыі. Найбольш масавыя аб’яднанні – рэгіянальныя ячэйкі прафсаюзаў, ветэранскай арганізацыі, БРСМ, «Белай Русі», Беларускага саюза жанчын. Такія даныя прывяла начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Юлія Чагарына. Па яе словах, грамадскасць Браслаўшчыны актыўна ўдзельнічае ў рэалізацыі найважнейшых дзяржпраграм, грамадска-палітычных, культурных і спартыўных мерапрыемствах (у тым ліку часта выступае іх ініцыятарам), аказвае арганізацыйную і фінансавую дапамогу ў справе рэалізацыі мясцовых ініцыятыў. Канкрэтныя прыклады такой работы ўдзельнікі пасяджэння разабралі ў разрэзе дзейнасці раённых арганізацый ГА «Беларускі фонд міру» і «Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа».

Што тычыцца ідэй наконт змянення Канстытуцыі, то ўдзельнікі каардынацыйнага савета падышлі да гэтай адказнай справы грунтоўна: па выніках абмеркавання ўнутры грамадскіх арганізацый былі сфармуляваны канкрэтныя прапановы, якія агучылі на форуме. Напрыклад, браслаўская моладзь выказалася за пашырэнне магчымасцей для баўлення вольнага часу, старэйшае пакаленне зрабіла акцэнт на змяненні падыходаў да разліку і налічэння пенсій, у тым ліку ўключэнне ў страхавы стаж перыяду службы ў арміі. Члены «Белай Русі» прапануюць павысіць мінімальны ўзрост для прэтэндэнтаў на пост Прэзідэнта, але адначасова абмежаваць тэрмін знаходжання на гэтай пасадзе, перагледзець падатковую нагрузку на аграэкасядзібы і ўзняць статус старэйшын на сяле. Раённае прадстаўніцтва Камуністычнай партыі Беларусі выступае за ўзмацненне ў краіне прынцыпаў сацыяльнай справядлівасці, канстытуцыйнае замацаванне дзяржаўнай сімволікі, зніжэнне пенсіённага ўзросту і ўстанаўленне абмежавання тэрміну знаходжання на прэзідэнцкай пасадзе. Ад іншых грамадскіх аб’яднанняў прагучалі прапановы перагледзець падыходы да налічэння страхавога стажу для воінаў-інтэрнацыяналістаў, унесці змены ў сістэму абароны правоў дзяцей, узмацніць работу па патрыятычным выхаванні моладзі, замацаваць на дзяржаўным узроўні механізмы лячэння цяжкахворых дзяцей і адказнасць за догляд сталых бацькоў.

«Усе прапановы зафіксаваны. Яны будуць абагульнены, накіраваны ў адпаведныя інстанцыі і ўлічаны пры распрацоўцы змяненняў галоўнага дакумента Рэспублікі Беларусь – Канстытуцыі», – запэўніла Н. Пучынская. Яна падзякавала ўдзельнікам савета за актыўнасць і падкрэсліла, што менавіта так дзейнічаюць сапраўдныя грамадзяне, неабыякавыя да будучыні сваёй краіны. ■

Вячаслаў КАЛАДЫНСКІ
admin

Share
Published by
admin

Recent Posts

«Масштаба трагедии не представляла. Это всё казалось далеким». Браславчанка поделилась воспоминаниями об участии в ликвидации последствий аварии на ЧАЭС

На этой черно-белой фотографии запечатлен момент присяги браславчанки Ирины Корвель, которая отправилась в командировку в…

2 дня ago

Педагог з Браслаўскага раёна: «Самы вялікі камплімент, калі па-за межамі раёна кажуць, што ведаюць нашу школу»

«Не бяруся за справу, якую не магу зрабіць, не люблю інтрыг, валодаю неўтаймоўным аптымізмам, люблю…

2 дня ago

Кто мутит воду? В причинах некачественного водоснабжения браславчан разбиралась комиссия при райисполкоме

Уже несколько лет кряду браславчан волнует качество воды, которая течет из кранов в их домах…

2 дня ago

Стартует региональный этап чемпионата Республики Беларусь по футболу

В Витебской области 27 апреля будет дан старт региональному этапу чемпионата Республики Беларусь по футболу…

2 дня ago

Опубликованы утвержденные ВНС Концепция нацбезопасности и Военная доктрина

 Концепция национальной безопасности и Военная доктрина Республики Беларусь, которые были утверждены на заседании VII Всебелорусского народного собрания, официально…

2 дня ago

В Беларуси военнообязанным теперь могут приходить SMS-повестки

Совсем недавно белорусский парламент принял поправки в законы по национальной безопасности. Одно из главных новшеств…

2 дня ago