Categories: Новости

Галоўны падарунак – клопат. У Беларусі стартавала дабрачынная акцыя «Нашы дзеці»

Да Каляд і Новага года застаюцца лічаны дні, і гэта час здзяйснення самых запаветных мар. Таму ў мінулы чацвер, 10 снежня, у краіне стартавала штогадовая зімовая дабрачынная акцыя «Нашы дзеці», якая працягнецца да 10 студзеня наступнага года.

Адметная рыса навагодняга марафону дабрыні – надзвычай шырокае кола яго ўдзельнікаў, бо магчымасць падарыць радасць хлопчыкам і дзяўчынкам прываблівае многіх. Традыцыйна прадстаўнікі распарадчых і выканаўчых органаў, грамадскіх аб’яднанняў і арганізацый наведаюць дзіцячыя ўстановы, дамы сямейнага тыпу, апякунскія, прыёмныя, шматдзетныя сем’і і тыя, у якіх гадуюцца непаўналетнія з інваліднасцю, павіншуюць са святам выхаванцаў карэкцыйна-развіваючых цэнтраў, уручаць ім падарункі і пры неабходнасці пасадзейнічаюць у вырашэнні праблемных пытанняў. Не застануцца без увагі таксама адораныя і таленавітыя дзеці – выдатнікі вучобы, пераможцы алімпіяд, творчых і спартыўных спаборніцтваў.

Безумоўна, уносіць свае карэктывы эпідэмічная сітуацыя: магчыма, і не атрымаецца павіншаваць кожнае дзіця асабіста. Тым не менш падарункі абавязкова трапяць па патрэбных адрасах.

Цэнтральнай падзеяй гэтай дабрачыннай акцыі стануць святочныя мерапрыемствы ў Палацы Рэспублікі і Палацы Незалежнасці ў Мінску. Сюды на навагодні баль і прадстаўленні 23 – 24 снежня з’едуцца больш за 4 тысячы дзяцей з розных раёнаў краіны. Па словах галоўнага спецыяліста аддзела райвыканкама па адукацыі Ірыны Аніська, на галоўнай ёлцы рэспублікі сярод іх будуць і трое браслаўчан. А 28 – 29 снежня дэлегацыя ў складзе 25 навучэнцаў накіруецца ў Віцебск на пераднавагоднія ўрачыстасці, у якіх прыме ўдзел кіраўніцтва вобласці.

Для юных браслаўчан у дзіцячых садах і школах запланаваны святочныя ранішнікі, хоць, магчыма, яны будуць і не такія шматлюдныя, як звычайна. Мяркуецца, што дабрачынная ёлка з удзелам кіраўніцтва раёна – для дзяцей-інвалідаў і тых, хто застаўся без бацькоўскай апекі, – адбудзецца 30 снежня. Да некаторых жа дзетак Дзед Мароз завітае з падарункамі дадому. Работнікі культуры таксама павіншуюць малых са святам і паклапоцяцца пра стварэнне для іх казачнай навагодняй атмасферы. ■

Жанна БЯЛЬКО
admin

Recent Posts

Надбавка за статус. Насколько и почему квартиры в Браславе дороже, чем в соседних регионах

За квартиру в Браславе продавцы в среднем просят 133 тысячи рублей (подробный обзор опубликован ЗДЕСЬ).…

6 часов ago

Сделала себя сама. Браславчанка Ольга Бойко — отличный пример успешной женщины

Недавно мне посчастливилось познакомиться с обаятельной, активной, общительной, ответственной и, на первый взгляд, очень бойкой…

6 часов ago

«Белпочта» выплатит пенсии за 9 и 14 мая досрочно

 "Белпочта" выплатит пенсии и пособия за 9 и 14 мая досрочно, сообщает БелТА со ссылкой…

7 часов ago

В мае в Беларуси проводится месячник агроэкотуризма

В 2024 году каждый месяц в Беларуси посвящен одному из 13-ти видов туризма. Министерство спорта…

12 часов ago

План по подключению абонентов выполнен на 176 %, приросту инвестиций — на 267 %. Николай Гайлевич и его вклад в информатизацию Браславского района

Более четверти века трудовая деятельность ведущего инженера Браславского участка электросвязи Глубокского ЗУЭС Витебского филиала РУП…

14 часов ago

Обед с опозданием. Почему столовые отдельных сельхозпредприятий Браславского района не были готовы к сезону?

В этом году ранняя весна еще в марте торопила хлеборобов Браславщины выходить на поля и…

14 часов ago