Categories: Люди

У пастаянным клопаце пра якасць. Валянціна Цыўнэль – тэхнолаг каўбаснага цэха СВК «Маяк Браслаўскі»

Пры наяўнасці шырокай сеткі магазінаў браслаўчане цяпер маюць багаты выбар каўбасных і мясных вырабаў ды паўфабрыкатаў. Значная ж частка пакупнікоў трывала аддае перавагу прадукцыі перапрацоўчага цэха СВК «Маяк Браслаўскі», устойлівы попыт на якую трымаецца ўжо амаль тры дзясяткі гадоў. Але перш чым смачныя «маякоўскія» каўбасы і вяндліна з’явяцца на нашых сталах, нямала намаганняў трэба прыкласці многім спецыялістам. Сярод іх і тэхнолаг каўбаснага цэха Валянціна Цыўнэль.

Усё яе жыццё звязана з браслаўскімі мясцінамі. Ураджэнка в. Леамполле, Валянціна пасля заканчэння школы пайшла на курсы бухгалтарскага ўліку, бо заўсёды сябравала з матэматыкай і ёй падабалася мець справу з лічбамі. Дзяўчына стала працаваць у калгасе імя Заслонава. На атрыманай адукацыі яна не спынілася: паступіла на завочнае навучанне ў Горацкую акадэмію.

Пасля аб’яднання ў 80-х гадах гаспадаркі з «Маяком» В. Цыўнэль займалася звыклай бухгалтарскай справай, а ў 1994 г. кіраўнік сельгаспрадпрыемства Рамуальд Шукель прапанаваў Валянціне перайсці ў каўбасны цэх. Спачатку яна была тут бухгалтарам, цяпер жа, асвоіўшы спецыфіку вытворчасці мясной прадукцыі, працуе тэхнолагам. Дваццаць сёмы год запар штодзень накіроўваецца жанчына ў цэх, у 7.30 яна ўжо на месцы. Гэта не дзіўна, бо кола абавязкаў спецыяліста дастаткова шырокае: тэхналагічны ланцужок па выпуску прадукцыі пачынаецца з прыёмкі жывёлы са свінакомплекса і ферм БРЖ, якой В. Цыўнэль займаецца ў складзе камісіі. Ужо на пачатковым этапе трэба хутка арыентавацца ў катэгорыях укормленасці, трымаць у галаве ўсе параметры пры разбіранні мяса, затым сачыць за якасцю вырабаў, якіх налічваецца 15 найменняў, весці іх улік і рыхтаваць да рэалізацыі. Шмат часу займае і афармленне адпаведнай дакументацыі, бо тэхнолаг яшчэ прымае заяўкі (стараючыся ўлічваць нават запыты асобных пакупнікоў, якія ёй тэлефануюць), суправаджае адгрузку прадукцыі ў фірменны магазін і на выязны гандаль, арганізацыям раёна, сталовым гаспадаркі і работнікам СВК .

Працоўныя дні напоўнены пастаянным клопатам і няспынным рухам, але менавіта гэта Валянціне і падабаецца. Асобна яна адзначае свой зладжаны калектыў: цудоўна, калі работнікі цэха разумеюць адзін аднаго літаральна з паўслова і аб’яднаны аднолькавай мэтай – выпускаць толькі якасную прадукцыю, якая задаволіць пакупнікоў.

Здараецца, што жанчына вяртаецца дадому крыху пазней, чым звычайна, але сям’я адносіцца да гэтага з разуменнем. Дарэчы, сын Віталь, атрымаўшы спецыяльнасць «перапрацоўка сельгаспрадукцыі», ужо амаль дзесяць гадоў працуе поруч з маці ў цэху: ён вядучы інжынер-тэхнолаг. Вось такая дынастыя атрымалася.

Валянціну Цыўнэль цэніць кіраўніцтва і паважаюць калегі. А першае месца ў раённым конкурсе па добраўпарадкаванні, якое яна заняла сёлета ў намінацыі «Дом узорнага парадку», яскрава сведчыць, што, акрамя працы, яна паспявае ўпраўляцца і дома, як і належыць сапраўднай руплівіцы. ■

Жанна БЯЛЬКО
admin

Recent Posts

Это отражение наших национальных ценностей. Почему важно знать и уважать государственные символы

Государственные символы - зеркало наших национальных ценностей, идентичности нашего народа и в Беларуси уровень уважения…

2 дня ago

Опубликован план выезда врачей-специалистов Витебского медуниверситета на май. В Браславе будет работать отоларинголог

Продолжается консультативная помощь по медицинско-лечебному профилю преподавателя Витебского государственного медуниверситета для жителей Браславского района. Выезд…

2 дня ago

Посмотрите, какие красивые (и вкусные!) куличи испекли к Пасхе в Видзовском колледже

В это воскресенье православные верующие будут отмечать Светлое Воскресение Христово - Пасху. Среди разнообразных праздничных…

2 дня ago

Специалисты рассказали, как изменение климата влияет на безопасность труда

С 2003 года 28 апреля Международная организация труда ежегодно проводит Всемирный день охраны труда, акцентируя…

2 дня ago

Белорусов предупреждают: штраф за букет сирени может достигать Br2000

В весеннюю пору года многие обращают внимание на запах сирени. Кажется, что этот чарующий аромат…

2 дня ago

ИМНС анонсировала изменения в налогообложении самозанятых и ИП

Налоговая инспекция напоминает: ...О формировании чеков плательщиками налога на профдоход. Инспекция МНС по Полоцкому району…

2 дня ago