– Жыў я заўсёды ў Вайнюнах за 100 метраў ад калгаснай мехмайстэрні, гэта, лічу, і паклала самы вялікі адбітак на мой лёс і выбар прафесіі. Мы з хлопцамі цэлымі днямі круціліся ля механізатараў, тэхніка была для нас нечым нерэальным, нязведаным. Пастаянна прасіліся праехаць, пасядзець за рулём і дапамагалі рамантаваць. Ведаеце, у 10 – 12 гадоў я і мае сябры маглі правесці роўную баразну на полі, не горш за дарослых. Чэсна кажучы, я і не выбіраў прафесію. У школе любіў свавольнічаць, як і многія аднагодкі, а вучыцца не хацеў, нават не думаў пра альтэрнатыву прафесіі трактарыста. А вось калі прыйшоў у Відзаўскае СПТВ, на самай справе палюбіў вучобу. Мне падабалася даведвацца нешта новае пра тэхніку, яе сістэмы, вузлы, агрэгаты, а яшчэ больш – практыка. Па заканчэнні навучальнай установы большасці выпускнікоў выдавалі пасведчанне трактарыста 3 класа, а я атрымаў на клас вышэйшае. Ведаеце, сёння вось так расказваю, аналізую і разумею, што ні пра што не шкадую: рады, што займаюся любімай справай. Безумоўна, мінусы тут ёсць: пачынаючы ад працы з раніцы да цямна ды без выхадных і заканчваючы заўсёды брудным адзеннем і рукамі. Але на гэта я ўвагі не звяртаю, бо прывык.
У арміі таксама прыйшлося ўвесь час круціць баранку: быў вадзіцелем ЗІЛа. Калі вярнуўся ў калгас, спачатку далі трактар, а, можа, праз паўгода даверылі новенькі «Кіравец». Гэтая тэхніка перавярнула маю свядомасць: здавалася, кіруеш асілкам і сябе адчуваеш больш моцным і мужным за рулём такой тэхнікі. Сёлета я зноў перажыў нешта падобнае. На землі ААТ «Агравідзы» Глыбоцкая структура таксама адправіла працаваць новенькі «Кіравец», а з ім аднаго вадзіцеля, але, каб выконваць работу хутчэй, наладзілі дзве змены: мы з ім аралі глебу па чарзе. Не магу перадаць сваіх эмоцый, калі сеў за руль гэтай энерганасычанай машыны. Плюс, як кажуць, у кабіне поўны камплект: кліматкантроль, зручнае крэсла, музыка, чысціня. Я быў вельмі рады, што зноў прыйшлося адчуць тыя ўжо забытыя пачуцці, калі машына пад табой, нібы неаб’езджаны конь, рвецца з месца. Працаваў з задавальненнем. Хоць былі і нюансы: у маім МТЗ-3022 усе пераключацелі ўсталяваны пад правую руку, а ў «Кіраўцы» – пад левую, таму час ад часу лавіў сябе на думцы, што не туды пацягнуўся. Але перакваліфікаваўся хутка.
Рыгор Ханяк у гэтым сельскагаспадарчым годзе, як, дарэчы, і заўсёды, працаваў шмат, актыўна і бездакорна. Вясной рыхтаваў глебу да сяўбы, тады сеяў, а восенню пад сяўбу азімых збожжавых падрыхтаваў аж 1 153 умоўныя эталонныя гектары, таму ў сваё прафесійнае свята атрымае грамату за працоўныя дасягненні. ■
За квартиру в Браславе продавцы в среднем просят 133 тысячи рублей (подробный обзор опубликован ЗДЕСЬ).…
Недавно мне посчастливилось познакомиться с обаятельной, активной, общительной, ответственной и, на первый взгляд, очень бойкой…
"Белпочта" выплатит пенсии и пособия за 9 и 14 мая досрочно, сообщает БелТА со ссылкой…
В 2024 году каждый месяц в Беларуси посвящен одному из 13-ти видов туризма. Министерство спорта…
Более четверти века трудовая деятельность ведущего инженера Браславского участка электросвязи Глубокского ЗУЭС Витебского филиала РУП…
В этом году ранняя весна еще в марте торопила хлеборобов Браславщины выходить на поля и…