З 2011 года Алена працуе фельчарамлабарантам у клініка-дыягнастычнай лабараторыі Браслаўскай цэнтральнай раённай бальніцы. Як дыпламаваны прафесіянал, яна бярэ і даследуе біялагічныя вадкасці чалавечага арганізма і скурных покрываў. Атрымала такую прафесію ў Віцебскім медыцынскім каледжы, хоць у дзяцінстве бачыла ў марах сябе на сцэне. Цяпер маладая жанчына, прывабная і абаяльная, камунікабельная і прыцягальная сваёй неардынарнай логікай мышлення, успамінае, што найперш аргументы бацькоўскіх сяброў з Масквы змянілі напрамак яе «зорных» думак і ў старэйшых класах яна штудзіравала хімію і біялогію. Аказалася – не марна, хоць балаў паступіць ва ўніверсітэт і не хапіла, але і атрыманая ў каледжы спецыяльнасць дазваляе на сваёй малой радзіме займацца справай па душы. «Люблю сваю работу, – кажа Алена, – гэта маё месца, дзе я адчуваю сябе як рыба ў вадзе. Да таго ж узровень браслаўскай лабараторыі з яе сучасным абсталяваннем не саступае сёння і многім абласным».
Алена – няўрымслівая натура, якой цесна ў паўсядзённых шэрых буднях, ёй хочацца навізны. Як член прафкама, яна заўжды імкнецца разнастаіць жыццё працоўнага калектыву. А даволі даўно ў яе зарадзілася яшчэ і ідэя займацца касметалогіяй, але недавер да гэтага віду дзейнасці, добрая перасцярога сяброў, знаёмых стрымлівалі такі намер. Маўляў, затраты на касметалогію як на адну з самых дарагіх у б’юці-індустрыі ніколі не акупяцца ў такім невялікім горадзе, як наш Браслаў.
Тым не менш Алена не жадала адмаўляцца ад сваёй задумы і выкройвала з сямейнага бюджэту сродкі на праходжанне анлайн-навучання. Падштурхнула зрабіць рашучы крок наперад знаёмая гаспадыня салона прыгажосці з Наваполацка, якая ўпэўніла, што лёс сам кліча жанчыну з медыцынскай адукацыяй аказваць касметычныя паслугі, яна не застанецца без кліентаў і ў раённым цэнтры. Падтрымаў і муж. Коратка, як і належыць сапраўднаму мужчыне, сказаў: «Спрабуй, каб потым не шкадавала пра страчаную магчымасць».
З маральнай і фінансавай дапамогай мужа і бацькоў у час працоўнага і сацыяльнага водпуску Алена накіравалася ў сталіцу на стацыянарныя курсы ў міжнародным цэнтры. Праз 2 месяцы індывідуальных заняткаў аж да 11 гадзін вечара вярнулася з Мінска з двума дыпломамі – касметыка 4 і 5 разраду. Дарэчы, пасведчанне 5 разраду, якое дае права працаваць з апаратурай, што прымяняецца ў касметалогіі (ультрагукавыя апараты, РФліфтынг, фонафарэз, лазер), цэнтр выдае толькі дыпламаваным медыкам. Паралельна з навучаннем у міжнародным цэнтры ў Алены хапіла сіл, каб атрымаць яшчэ 2 сертыфікаты – па трыхалогіі (работа са скурай галавы) і па фракцыённай мікраіголкавай мезатэрапіі (з дапамогай апарата пад скуру твару ўводзяцца пэўныя «сывараткі прыгажосці»).
Дадому браслаўскі касметык вярнулася не толькі з дыпломамі, а і з патрэбнай на першы час неабходнай у касметалогіі апаратурай, касметычнымі сродкамі (гэтыя рэчы не знойдзеш у нашым горадзе), у сваёй кватэры абсталявала асобнае рабочае месца, зарэгістравалася ў падатковых органах і пачала рэкламаваць свае паслугі.
«Шмат гадоў я ішла да гэтай справы, вагалася, сумнявалася, грунтоўна рыхтавалася, – разважае Алена, – а вынік аказаўся нечаканым, хоць бы таму, што першым маім кліентам быў мужчына, затым яго жонка, яе сяброўка. Потым спрацавала сарафаннае радыё, якое ў правінцыяльным горадзе валодае вялікай сілай, яно індыкатар тваіх здольнасцей». Прычым пайшлі дамы не толькі з горада, а і з сельскай мясцовасці.
Калі сёння зазірнуць у штотыднёвік маладога касметыка, можна заўважыць, што ў яе вольны ад асноўнай работы час запісаны на прыём па 7 – 9 чалавек у дзень. Гэта з улікам таго, што на некаторыя працэдуры дастаткова 15 мінут, а іншыя праходзяць нават каля трох гадзін. Калоць мочкі вушэй тут запісаны дзеці ад трох гадоў да людзей пенсіённага ўзросту, а на такія касметалагічныя паслугі, як чысткі, пілінгі, догляды, масажы твару, апаратную касметалогію (усяго каля 30 відаў працэдур) – ад 14 гадоў да бязмежнага ўзросту.
Алена любіць падкрэсліваць, што непрыгожых людзей увогуле не бывае, але натуральную прыгажосць трэба падтрымліваць індывідуальна, што і дапамагаюць рабіць касметыкі. Дарэчы, выконваюць гэта яны вельмі талерантна. Напрыклад, дзве сяброўкі Алены ходзяць да яе на працэдуры, але паміж сабой не ведаюць пра гэта.
Сёння ў браслаўчанкі налічваецца ўжо 8 сертыфікатаў па касметалогіі, і жанчына не думае спыняцца на месцы. Яна і цяпер у анлайн-рэжыме праходзіць курсы ў маскоўскім вучэбным цэнтры. У яе шмат планаў і ідэй па развіцці сваёй справы ў нашым адметным краі. «Усяго год! Гэта толькі пачатак», – сцвярджае на развітанне А. Барыла. ■
На этой черно-белой фотографии запечатлен момент присяги браславчанки Ирины Корвель, которая отправилась в командировку в…
«Не бяруся за справу, якую не магу зрабіць, не люблю інтрыг, валодаю неўтаймоўным аптымізмам, люблю…
Уже несколько лет кряду браславчан волнует качество воды, которая течет из кранов в их домах…
В Витебской области 27 апреля будет дан старт региональному этапу чемпионата Республики Беларусь по футболу…
Концепция национальной безопасности и Военная доктрина Республики Беларусь, которые были утверждены на заседании VII Всебелорусского народного собрания, официально…
Совсем недавно белорусский парламент принял поправки в законы по национальной безопасности. Одно из главных новшеств…