Categories: Деньги

Корманарыхтоўка і ворыва. Работы на палетках Браслаўшчыны працягваюцца

Сёлета надвор’е дазваляе аграрыям Браслаўшчыны нават напрыканцы кастрычніка не ставіць тэхніку на зімоўку, а ўсё яшчэ рыхтаваць кармы, уздымаць зябліва.

Па інфармацыі райсельгасхарча, у раёне працягваецца шэраг восеньскіх палявых работ. На раніцу чацвярга азімымі збожжавымі было засеяна 62,6 % плошчаў ад плана. Адной з галоўных задач цяпер лічыцца ўзняцце зябліва, але тэмп яго пакуль даволі марудны, у тым ліку і з-за дэфіцыту ў гаспадарках паліва. Па стане на 29 кастрычніка ўсе сельгаспрадпрыемствы раёна разам узнялі толькі 1 576 га (14,3 %) зябліва, што ў два разы менш, чым на гэтую ж дату летась.

Працягваецца таксама работа і па нарыхтоўцы кармоў. Некаторыя гаспадаркі яшчэ ўбіраюць апошнія гектары кукурузы на сілас, «Маяк Браслаўскі» ж малоціць яе і на зерне. На ўказаную вышэй дату тут абмалацілі 136 га, з якіх атрымалі 1 239 тон. Не радуе сёлета «маякоўцаў» ураджайнасць каралевы палёў, якая складае толькі 91,1 ц/га. Дарэчы, у гэтым годзе толькі ў «Маяку» і змаглі ўбіраць яе на зерне, астатнія так і не дачакаліся выспявання кукурузных пачаткаў. Адна з прычын — зацягнутая вясна і, як вынік, змяшчэнне графіка выспявання на больш позні тэрмін, другая — дзікі, якія бязлітасна знішчалі ўраджай. Хлебаробам прыйшлося ратаваць вырашчанае, убіраючы кукурузу загадзя.

Улічваючы, што надвор’е ў гэтым годзе спрыяла росту траў, то той, хто працаваў, змог назапасіць і сена, і сенажу. Усяго на 29 кастрычніка гаспадаркі раёна нарыхтавалі 36 450 тон к. адз. кармоў, або па 24,41 ц к. адз. на ўмоўную галаву жывёлы, што на 4,54 ц к. адз. больш, чым летась. ■

Вольга ПАТАПОВІЧ
admin

Recent Posts

Это отражение наших национальных ценностей. Почему важно знать и уважать государственные символы

Государственные символы - зеркало наших национальных ценностей, идентичности нашего народа и в Беларуси уровень уважения…

39 минут ago

Опубликован план выезда врачей-специалистов Витебского медуниверситета на май. В Браславе будет работать отоларинголог

Продолжается консультативная помощь по медицинско-лечебному профилю преподавателя Витебского государственного медуниверситета для жителей Браславского района. Выезд…

4 часа ago

Посмотрите, какие красивые (и вкусные!) куличи испекли к Пасхе в Видзовском колледже

В это воскресенье православные верующие будут отмечать Светлое Воскресение Христово - Пасху. Среди разнообразных праздничных…

5 часов ago

Специалисты рассказали, как изменение климата влияет на безопасность труда

С 2003 года 28 апреля Международная организация труда ежегодно проводит Всемирный день охраны труда, акцентируя…

5 часов ago

Белорусов предупреждают: штраф за букет сирени может достигать Br2000

В весеннюю пору года многие обращают внимание на запах сирени. Кажется, что этот чарующий аромат…

6 часов ago

ИМНС анонсировала изменения в налогообложении самозанятых и ИП

Налоговая инспекция напоминает: ...О формировании чеков плательщиками налога на профдоход. Инспекция МНС по Полоцкому району…

6 часов ago