Пра што пісала «Браслаўская звязда» 30 гадоў таму назад (верасень 1990-га)

ЧАСОВЫ ПАРАДАК ПРОДАЖУ АСОБНЫХ ТАВАРАЎ

У сувязі з апераджальным накапленнем грашовых сродкаў у насельніцтва ў гандлі стварыўся дэфіцыт на большасць тавараў. Улічваючы шматлікія просьбы грамадзян, выканкам аблсавета прапранаваў арганізаваць продаж асобных тавараў з 1 верасня да 1 студзеня 1990 года па наступных нормах: шкарпэткі мужчынскія, калготкі дзіцячыя, жаночыя — па 2 пары (да канца года), тытунёвыя вырабы — 12 пачкаў, гарэлка — для сельскага жыхара 1 бут., для гарадскога 2 бут., віно — для сельскага жыхара 2 бут., для гарадскога 1 бут. (у месяц).

ЦІХАЯ ЭКСПАНСІЯ

Шырока разышлася вестка, што Браслаўшчына самая экалагічна чыстая. Колькасць прыязджаючых расце, і нават многія арганізацыі маюць свае ўчасткі на нашай зямлі. У 1975 г. аблвыканкам прыняў рашэнне аб адводзе 7,4 га прыбярэжнай паласы воз. Дрывяты пад спартыўны лагер інстытута фізкультуры, 8,7 га былі адрэзаны радыётэхнічнаму інстытуту, шэраг мінскіх ВНУ і прадпрыемстваў атрымалі зямлю для арганізацыі навуковай дзейнасці. Вось толькі гэтыя «навуковыя» базы паўсюль выкарыстоўваюцца для адпачынку, а заезджыя прыродакарыстальнікі нічога не плацяць у раённы бюджэт.

ПАД АСАБІСТУЮ АДКАЗНАСЦЬ

Прэзідэнт СССР, Генеральны сакратар ЦК КПСС М. С. Гарбачоў абавязаў кіраўнікоў саюзных і аўтаномных рэспублік, краёў і абласцей прыняць неадкладныя меры па выкананні дзяржаўнага заказу па продажы збожжа, павысіць адказнасць і выканаўчую дысцыпліну кадраў усіх узроўняў у вырашэнні гэтай важнейшай задачы. У тэлеграме адзначаецца: сур’ёзную заклапочанасць і трывогу выклікае стрымліванне многімі калгасамі і саўгасамі вывазу збожжа на прыёмныя прадпрыемствы, што ставіць пад пагрозу зрыву фарміраванне дзяржаўных фондаў і, адпаведна, забеспячэнне насельніцтва хлебапрадуктамі.

ІЛЬГОТЫ «ЛІКВІДАТАРАМ»

Савет Міністраў БССР і Беларускі рэспубліканскі Савет прафесіянальных саюзаў прынялі пастанову № 105 «Аб мерах па паляпшэнні медыцынскага абслугоўвання і сацыяльнага забеспячэння асоб, што прымалі ўдзел у работах па ліквідацыі вынікаў аварыі на Чарнобыльскай АЭС». Згодна з дакументам, з 1 мая сёлетняга года вызвалены ад аплаты падатку халасцякі, адзінокія і маласямейныя грамадзяне, якія працавалі ў 30-кіламетровай зоне станцыі, а таксама якія захварэлі на прамянёвую хваробу праз аварыю і пры выкананні работ па ліквідацыі яе вынікаў.

ПАРА ВЫЗНАЧЫЦЬ ПАЗІЦЫІ

Крызісная сітуацыя ў нашай краіне закранула не толькі спажывецкі рынак, але і духоўную сферу. Вырашэнне сацыяльна-эканамічных праблем немагчыма без перабудовы светапогляду ў ідэалогіі і палітыцы. Манаполія КПСС рушыцца пад уздзеяннем дэмакратычных працэсаў, і найбольш гарачыя галовы з раённай партарганізацыі паклалі свае білеты, расчараваўшыся ў камуністычных ідэалах. Гэтаму спрыяла пазіцыя чакання, занятая партыйцамі, схаластычныя размовы замест канкрэтных спраў. Значыць, трэба напружана працаваць над пераасэнсаваннем ідэалагічных каштоўнасцей.

КЛІЕНТЫ І БАРЫКАДЫ

Пад уздзеяннем цывілізацыі чалавек разбэсціўся канчаткова: давай яму, бач ты, тэлевізар, пральную машыну, электрычны прас. Дайшло да таго, што нават пыласосам абзавёўся! Але ж тая тэхніка час ад часу ламаецца. Навязе чалавек са Снечкуса таннай кілбасы, а халадзільнік таго… вырубіўся. Трэба падавацца ў браслаўскую майстэрню, хлопцы там працуюць спрытныя. Вось толькі як да іх дабрацца, калі зламанай бытавой тэхнікай яны забарыкадзіраваліся да столі? Віцебскае ж начальства толькі планы даводзіць, а пра паляпшэнне ўмоў працы майстроў зусім не думае.

ПРА РАДЫЯЦЫЙНУЮ АБСТАНОЎКУ

Лабараторыя санэпідстанцыі правяла ў жніўні 153 даследаванні прадуктаў харчавання, вады ў адкрытых вадаёмах, водаправоднай і калодзежнай. Яшчэ правяраліся гародніна, садавіна, малако ў вёсках Карасіна, Дрысвяты, Гірэйшы, Дварышча, Опса, а таксама ў Браславе і Відзах у асабістых падсобных гаспадарках. У пробах сумарная бэта-актыўнасць не перавышала кантрольныя ўзроўні. Летам розным катэгорыям работнікаў раздалі больш за 30 індывідуальных дазіметраў, 4 устаноўлены на сядзібах у Дрысвятах. У канцы верасня іх паказчыкі будуць апублікаваны. ■

 

admin

Share
Published by
admin

Recent Posts

Надбавка за статус. Насколько и почему квартиры в Браславе дороже, чем в соседних регионах

За квартиру в Браславе продавцы в среднем просят 133 тысячи рублей (подробный обзор опубликован ЗДЕСЬ).…

9 часов ago

Сделала себя сама. Браславчанка Ольга Бойко — отличный пример успешной женщины

Недавно мне посчастливилось познакомиться с обаятельной, активной, общительной, ответственной и, на первый взгляд, очень бойкой…

9 часов ago

«Белпочта» выплатит пенсии за 9 и 14 мая досрочно

 "Белпочта" выплатит пенсии и пособия за 9 и 14 мая досрочно, сообщает БелТА со ссылкой…

10 часов ago

В мае в Беларуси проводится месячник агроэкотуризма

В 2024 году каждый месяц в Беларуси посвящен одному из 13-ти видов туризма. Министерство спорта…

15 часов ago

План по подключению абонентов выполнен на 176 %, приросту инвестиций — на 267 %. Николай Гайлевич и его вклад в информатизацию Браславского района

Более четверти века трудовая деятельность ведущего инженера Браславского участка электросвязи Глубокского ЗУЭС Витебского филиала РУП…

17 часов ago

Обед с опозданием. Почему столовые отдельных сельхозпредприятий Браславского района не были готовы к сезону?

В этом году ранняя весна еще в марте торопила хлеборобов Браславщины выходить на поля и…

17 часов ago