Абласныя «Дажынкі» пройдуць у Віцебску

Летась штогадовы фестываль працаўнікоў вёскі прымаў наш Браслаў, сёлета маштабнае мерапрыемства адбудзецца ў абласным цэнтры. Традыцыйна населеныя пункты, якія прымаюць у сябе свята, прырастаюць добраўпарадкаванымі тэрыторыямі і абноўленымі аб’ектамі ў розных сферах. Поўным ходам ідзе падрыхтоўка да фестывалю аграрыяў у Віцебску.

На абласныя «Дажынкі», якія пройдуць гэтай восенню, плануецца запрасіць больш за 5 тысяч гасцей. Пра гэта ў перадачы «Эксклюзіўнае інтэрв’ю» на тэлеканале «Віцебск» паведаміў старшыня аблвыканкама Мікалай Шарснёў.

— Мы павінны на лепшай сцэне ў Віцебскай вобласці сабраць усіх механізатараў, паляводаў, аграномаў, усіх, хто мае дачыненне, — сказаў кіраўнік рэгіёна. — Мы збіралі звычайна ў залу на фестываль «Дажынкі» каля тысячы чалавек. А сёлета — больш як 5 тысяч. Хочам зрабіць маштабна.

Віцебск з’яўляецца лідарам у плане культуры, таму, па меркаванні старшыні аблвыканкама, павінен адпавядаць высокаму статусу і ў плане добраўпарадкавання. У гэтым аспекце ёсць нямала праблем, і, каб іх зняць, вырашана правесці фестываль у абласным цэнтры. Гэта найлепшым чынам дазваляе аб’яднаць магчымасці гарадскога і абласнога бюджэтаў.

Сапраўды, да свята ў абласным цэнтры запланаваны вялікія пераўтварэнні. У спісе галоўных аб’ектаў — Полацкі пуцеправод, падземны пераход і дарога ад праспекта Будаўнікоў у мікрараён Білева, новая школа і шэраг іншых, акрамя таго, у горадзе ідзе маштабнае добраўпарадкаванне.

Па словах М. Шарснёва, з 21 райцэнтра ў вобласці да «Дажынак» ужо прывялі ў парадак больш за палову. У прыватнасці, сярод іх Гарадок, Талачын, Сянно, Дуброўна, Верхнядзвінск, Браслаў, Орша, Полацк. ■

Жанна БЯЛЬКО
admin

Share
Published by
admin

Recent Posts

Это отражение наших национальных ценностей. Почему важно знать и уважать государственные символы

Государственные символы - зеркало наших национальных ценностей, идентичности нашего народа и в Беларуси уровень уважения…

2 дня ago

Опубликован план выезда врачей-специалистов Витебского медуниверситета на май. В Браславе будет работать отоларинголог

Продолжается консультативная помощь по медицинско-лечебному профилю преподавателя Витебского государственного медуниверситета для жителей Браславского района. Выезд…

2 дня ago

Посмотрите, какие красивые (и вкусные!) куличи испекли к Пасхе в Видзовском колледже

В это воскресенье православные верующие будут отмечать Светлое Воскресение Христово - Пасху. Среди разнообразных праздничных…

2 дня ago

Специалисты рассказали, как изменение климата влияет на безопасность труда

С 2003 года 28 апреля Международная организация труда ежегодно проводит Всемирный день охраны труда, акцентируя…

2 дня ago

Белорусов предупреждают: штраф за букет сирени может достигать Br2000

В весеннюю пору года многие обращают внимание на запах сирени. Кажется, что этот чарующий аромат…

2 дня ago

ИМНС анонсировала изменения в налогообложении самозанятых и ИП

Налоговая инспекция напоминает: ...О формировании чеков плательщиками налога на профдоход. Инспекция МНС по Полоцкому району…

2 дня ago