Ад палатак да камфартабельных нумароў. «Браслаўскай звяздзе» ўдалося адшукаць гісторыю турбазы

Можна казаць, што першапраходцам у турыстычнай сферы нашага раёна стала турбаза «Браслаўскія азёры». Прапануем вашай увазе некаторыя факты з яе гісторыі, якія ўдалося адшукаць «Браслаўскай звяздзе».

З афіцыйных дакументаў (загаду Беларускага турысцка-экскурсійнага ўпраўлення Усесаюзнага цэнтральнага савета прафесіянальных саюзаў ад 8.06.1959 г.) вядома, што турбаза была ўтворана 20 чэрвеня 1959 года. І адразу ж атрымала сучасную назву «Браслаўскія азёры».

Паводле публікацыі раённай газеты за 1966 год, у якой пра гісторыю турбазы і абслугоўванне наведвальнікаў апавядаў яе дырэктар Пётр Лаўрэнаў, свой першы сезон установа правяла ў 1960 годзе. Тады яна яшчэ не мела ўласнай базы і размяшчалася ў Браслаўскай сярэдняй школе. У адну змену прыязджалі не больш за 50 чалавек і то пасля заняткаў. У 1960 годзе было абслужана 600 наведвальнікаў. З кожным годам база пашыралася і з 1962-га «прапісалася» на возеры Дрывяты.

Ужо ў 1964 годзе на базе турбазы праходзіў 20-дзённы семінар для інструктараўводнікаў з Беларусі, Малдавіі і іншых савецкіх рэспублік.

У 1965-м годзе ішло актыўнае будаўніцтва новых памяшканняў. Быў узведзены двухпавярховы спальны корпус, гаспадарчы і дапаможныя комплексы, кацельная, уводзілася ў строй ацяпленне і каналізацыя, каб прымаць турыстаў круглы год. Пры турбазе мелася свая агітбрыгада «Лодачка», якая рыхтавала канцэрты і выступленні з нагоды розных дат.

У 1966 годзе ўстанова ўжо прымала 250 – 300 чалавек. Большая іх частка размяшчалася ў галоўным корпусе, які быў здадзены ў пачатку 1966-га, у фінскіх доміках, астатнія — у палатках.

Для турыстаў арганізоўваліся паходы працягласцю 5 – 8 дзён з начоўкамі не толькі па азёрах, але і па раёне. Аднак найбольш былі запатрабаваны водныя маршруты. Існавала шмат традыцый, напрыклад, уручэнне значкоў турыстаў СССР спартсменам, якія выканалі нарматывы па гэтым відзе спорту.

Увогуле ў 1966 годзе ў Беларусі існавалі толькі тры турысцкія базы, сярод якіх «Браслаўскія азёры».

У 70-я гады турбаза знаходзіцца ў росквіце, яна робіць акцэнт на паслугах па арганізацыі паходаў, якія былі разлічаны на розную колькасць дзён. Але ўжо з’яўляецца і шмат прыхільнікаў камфортнага адпачынку. Паводле газетнага артыкула за 1977 год, установа распачынала свой сезон у маі і заканчвала ўвосень, 1 кастрычніка. Згодна з публікацыяй, колькасць паходаў паступова скарачалася. Інструктары адзначалі, што калі ў 60-я гады ў паходах знаходзіліся адначасова да 200 чалавек, то ў 1977-м значна менш. Цікавы і той факт, што турбаза не прымала сем’і з дзецьмі да 12 гадоў. За летні сезон 1977 года тут адпачылі 6 тысяч чалавек з розных гарадоў СССР.

Тым не менш сваё дваццацігоддзе ў 1979 годзе ўстанова сустракала ўнушальнымі лічбамі. У летнія месяцы тут збіраліся па 850 – 900 чалавек, штогод адпачывалі да 9 тысяч турыстаў. Для іх стваралі ўсе ўмовы: два корпусы на 200 месц, дзе можна было жыць круглы год. Акрамя гэтага, летнія домікі, разлічаныя на 480 чалавек. Працаваў клуб «Няптун», танцпляцоўка, спартгарадок, пункт пракату і сталовая на 400 месц.

Штогод турбаза распрацоўвала новыя маршруты і прапановы. У пачатку 80-х гадоў з’явіліся веласіпедныя маршруты. А ў 1982 годзе за летні сезон на азёрах адпачылі 8 тысяч арганізаваных турыстаў з розных куткоў СССР, а таксама студэнты з Кампучыі і Афганістана. Разам з тым планавалася, што да канца года яшчэ 700 аматараў падарожжаў спыняцца на Браслаўшчыне, бо восенню турбаза пачынала прымаць экскурсійныя групы.

У 1989 годзе мясцовае бюро падарожжаў і экскурсій аб’ядналася з установай і яны пачалі прымаць і адпраўляць тургрупы. Толькі ў жніўні больш як 300 браслаўчан пабывалі ў розных гарадах краіны. За 7 месяцаў на турбазе адпачылі каля 5 тыс. чалавек, а 1 200 жыхароў раёна пабывалі на экскурсіях у Маскве, Ленінградзе, Кіеве, Вільнюсе, Пярну і інш.

На турбазе напрыканцы 80-х прапаноўваліся паходы працягласцю да 170 км, а таксама здача нарматыву «Турыст СССР». Разам з тым за 30 гадоў існавання будынкі патрабавалі рамонту і стварэння яшчэ больш камфортных умоў для наведвальнікаў. Таму на 1990 г. планавалася маштабная рэканструкцыя, у ходзе якой меркавалі пабудаваць замест драўляных будынкаў 10 карпусоў на 50 месц, адзін на 100, замяніць інжынерныя камунікацыі… ■

admin

Share
Published by
admin

Recent Posts

В Беларуси расширен перечень участников системы государственного социального страхования

Главой государства подписан Закон Республики Беларусь от 22 апреля 2024 г. No 365-З «Об изменении…

4 часа ago

Ряд сотрудников Браславского участка электросвязи отмечены ведомственными наградами

Сегодня нет такой сферы общественной жизни или производственной отрасли, которые могли бы обойтись без услуг…

4 часа ago

Клава Кока — очередной хедлайнер фестиваля Viva Braslav-2024

Очередным хедлайнером, заявленным организаторами на фестиваль Viva Braslav-2024, стала Клава Кока. Российская певица, автор песен, видеоблогер и телеведущая.…

5 часов ago

Первый хедлайнер? На Viva Braslav-2024 выступит МакSим

На Viva Braslav-2024 выступит российская певица МакSим, сообщают организаторы. Музыкальный продюсер, автор-исполнитель и единственная певица,…

6 часов ago

Когда профессия — жизнь. История браславчанина Владимира Преткеля

Владимир Преткель пользуется уважением и авторитетом в коллективе национального парка «Браславские озера». В лесном хозяйстве…

8 часов ago

В г.п. Видзы Браславского района сгорел гараж

Пятого мая в 11.35 в Браславский РОЧС поступило сообщение о пожаре гаража в г.п. Видзы.…

9 часов ago