Categories: Люди

«Слабодка-агра»: нарыхтоўка кармоў праходзіць дастаткова зладжана

Сёлета ў ААТ «Слабодка-агра» нарыхтоўка кармоў праходзіць дастаткова зладжана. У гаспадарцы вышэйшы за сярэднераённы паказчык і па запланаванай плошчы скошаных першым укосам траў, і па нарыхтаванай масе сакавітых кармоў у пераразліку на цэнтнеры кармавых адзінак на ўмоўную галаву жывёлы. Нездарма сярод раённых лідараў корманарыхтоўкі аж 4 механізатары са «Слабодкі-агра»: Эдуард Цясюль, Алег Дарожка, Юрый Вецер і Андрэй Бурлакоў.

Алег Дарожка, напрыклад, на энерганасычаным трактары вясной звычайна працуе з дыскатарам, а ў час корманарыхтоўкі трамбуе травяную масу ў траншэях. Сёлета ж ён упершыню рулоніў сена і сянаж, таму што Алегу давялося замяніць на гэтай аперацыі механізатара, які пайшоў на пенсію. Але першы блін не выйшаў камяком: на сярэдзіну ліпеня ён сярод механізатараў раёна больш за ўсіх зарулоніў сенажу ў палімерную плёнку.

А ў пачатку мінулага тыдня А. Дарожка прастажыраваў на прэсе іншага механізатара і, як звычайна на працягу 10 гадоў, перасеў на камбайн: у пятніцу завяршыў ужо малаціць свірэпіцу і перайшоў на рапс. Даспяваюць і іншыя збожжавыя і зернебабовыя.

Па словах галоўнага агранома гаспадаркі Пятра Карандзея, сёлета як азімыя, так і яравыя культуры лепшыя, чым летась. Магчыма, атрымаецца сабраць іх у сярэднім нават па 30 цэнтнераў з гектара. На жніве будуць задзейнічаны 4 камбайны, на якіх хутка запрацуюць, акрамя А. Дарожкі, яшчэ адзін механізатар таварыства і два камбайнеры з гарадскіх арганізацый. Валерый Пучынскі з «Браслаў-камунальніка» ўжо даводзіць да ладу свой камбайн, днямі павінен прыйсці ў гаспадарку і Вячаслаў Кароль з меліярацыі.

«Камбайнеры вопытныя, — кажа Пётр Карандзей, — таму, калі не перашкодзіць надвор’е, разлічваем правесці ўборачную ў сціслыя тэрміны і без асаблівых страт». ■

Казімір ПЯТУШКА
admin

Recent Posts

Это отражение наших национальных ценностей. Почему важно знать и уважать государственные символы

Государственные символы - зеркало наших национальных ценностей, идентичности нашего народа и в Беларуси уровень уважения…

21 час ago

Опубликован план выезда врачей-специалистов Витебского медуниверситета на май. В Браславе будет работать отоларинголог

Продолжается консультативная помощь по медицинско-лечебному профилю преподавателя Витебского государственного медуниверситета для жителей Браславского района. Выезд…

1 день ago

Посмотрите, какие красивые (и вкусные!) куличи испекли к Пасхе в Видзовском колледже

В это воскресенье православные верующие будут отмечать Светлое Воскресение Христово - Пасху. Среди разнообразных праздничных…

1 день ago

Специалисты рассказали, как изменение климата влияет на безопасность труда

С 2003 года 28 апреля Международная организация труда ежегодно проводит Всемирный день охраны труда, акцентируя…

1 день ago

Белорусов предупреждают: штраф за букет сирени может достигать Br2000

В весеннюю пору года многие обращают внимание на запах сирени. Кажется, что этот чарующий аромат…

1 день ago

ИМНС анонсировала изменения в налогообложении самозанятых и ИП

Налоговая инспекция напоминает: ...О формировании чеков плательщиками налога на профдоход. Инспекция МНС по Полоцкому району…

1 день ago