Categories: Новости

Старшыня Браслаўскага райвыканкама Аляксандр Баданін сустрэўся з калектывам торфабрыкетнага завода

Старшыня Браслаўскага райвыканкама Аляксандр Баданін сустрэўся з калектывам торфабрыкетнага завода. Гутарка ішла пра вытворчасць, добраўпарадкаванне і бягучую электаральную кампанію.

Кіраўнік раёна заклікаў завадчан як вытворцаў адчуваць рынак і быць гатовымі змагацца за яго, асвойваць новыя віды прадукцыі і прадумваць каналы яе збыту. Толькі так сёння можна трывала стаяць на нагах і развівацца, упэўнены старшыня райвыканкама. «І гэта тычыцца не толькі кіраўніцтва прадпрыемства — гэта задача ўсяго калектыву. Кожны на сваім працоўным месцы павінен думаць, як зрабіць сваю работу больш эфектыўнай», — адзначыў А. Баданін. Для гэтага трэба спакойна выканаць бягучыя задачы і шчыльна працаваць над планамі, у тым ліку па прыцягненні на завод інвестыцый.

У разрэзе тэмы добраўпарадкавання гаворка ішла пра тое, што многае ў гэтым плане на Браслаўшчыне ўжо зроблена. Тым не менш і наперадзе яшчэ шмат новых гарызонтаў. «Сёлета ідуць маштабныя змены ў Відзах, працягваецца аздабленне райцэнтра і сельскіх населеных пунктаў, вялікая ўвага надаецца рамонту дарог», — адзначыў старшыня райвыканкама. Па яго словах, у раёне штогод асфальтуюцца дзясяткі кіламетраў шляхоў зносін, што з’яўляецца вельмі добрым паказчыкам.

Разам з тым Аляксандр Баданін завастрае ўвагу, што навядзенне парадку на зямлі — справа ўсіх жыхароў Браслаўшчыны. «Тут у кожнага павінна быць актыўная пазіцыя, у тым ліку не толькі ў грамадзян, але і ў цэлых арганізацый. Толькі разам мы можам зрабіць наш край больш прыгожым», — сказаў ён і заклікаў калектыў ТБЗ не заставацца ў баку ад агульнай справы, не быць абыякавым і праяўляць ініцыятыву. ■

Вячаслаў КАЛАДЫНСКІ
admin

Recent Posts

Молодые браславчане благоустроили воинское захоронение в д. Зарачье

Молодые люди из различных учреждений и организаций Браславщины объединились и благоустроили воинское захоронение в д.…

5 часов ago

Лукашэнка падпісаў Указ аб узнагароджванні ордэнам Маці

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ нумар 196 аб узнагароджванні ордэнам Маці. За нараджэнне і…

5 часов ago

Госконтроль проводит горячую линию по вопросу своевременности и качества оказания социальной помощи

Комитет государственного контроля Витебской области проводит горячую линию с жителями по вопросу своевременности и качества…

6 часов ago

Для семей из Браславского района организовали спортландию

В День семьи на городском стадионе состоялась спортландия, главными героями которой стали мамы, папы и…

6 часов ago

Милиция проводит основной этап специальной программы «Детство без насилия»

В эти дни и по 24 мая сотрудники группы наркоконтроля и противодействия торговле людьми Браславского…

6 часов ago

У Браславе правялі дыялогавую пляцоўку на тэму дзяржаўнай сімволікі

Выказаць павагу да беларускіх сімвалаў і гонар за прыналежнасць да сваёй Радзімы – так начальнік…

6 часов ago