Categories: Новости

На Браслаўшчыне адзначылі Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

У гісторыі кожнай краіны ёсць значныя падзеі, якія аб’ядноўваюць грамадства ў моцным духоўным уздыме і даюць імпульс новаму этапу развіцця дзяржавы. Для беларусаў такой лёсавызначальнай падзеяй стала вызваленне ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Менавіта таму 3 ліпеня абвешчана ў краіне Днём Незалежнасці і з’яўляецца ўвасабленнем суверэннасці нашай Радзімы, сімвалам мужнасці і гераізму ўсіх тых, хто не шкадаваў жыцця дзеля яе свабоднай будучыні. Галоўную дзяржаўную дату і 76-ю гадавіну вызвалення Беларусі адзначылі ў мінулую пятніцу ў Браславе.

Цэнтральным мерапрыемствам святкавання Дня Незалежнасці стаў урачысты мітынг, які па традыцыі адбыўся ў гарадскім скверы. Каля мемарыяла загінулым воінам-вызваліцелям сабраліся кіраўніцтва раёна, ганаровыя госці, прадстаўнікі сілавых структур, працоўных калектываў і грамадскіх арганізацый.

Пачалася ўрачыстасць з літаратурна-патрыятычнай кампазіцыі «Ганаруся табой, Беларусь!», творчыя ўдзельнікі якой, выкарыстоўваючы чырвона-зялёную гаму, вобразна і маляўніча акрэслілі паняцце Радзімы.

Ад імя раённай улады сардэчна павіншаваў прысутных са святам старшыня Браслаўскага райвыканкама Аляксандр Баданін. Ён нагадаў пра важнасць захавання кожным жыхаром краіны гістарычнай памяці пра Вялікую Айчынную вайну, пра нялёгкія гады станаўлення беларускай дзяржаўнасці.

— У многім дзякуючы таму, што мы памятаем урокі гісторыі, сфарміравалася сучасная дзяржава. Яна ведае цану міру і робіць усё магчымае для яго захавання на міжнароднай арэне, — адзначыў А. Баданін. — Рэспубліка Беларусь сёння — гэта краіна, якую паважаюць, з якой лічацца і ў якой галоўны прыярытэт — чалавек.

Таксама старшыня райвыканкама выказаў браслаўчанам словы ўдзячнасці за іх уклад у развіццё рэгіёна.

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Павел Сільчонак, віншуючы ўдзельнікаў мітынгу з галоўным святам краіны, завастрыў увагу на той вялікай цане, што заплаціў беларускі народ за сваю свабоду, заклікаў захаваць мір і спакой у нашым доме і пажадаў, каб у гарадах і вёсках чуўся звонкі дзіцячы смех.

Начальнік РАНС падпалкоўнік Сяргей Крыўко і інспектар крымінальна-выканаўчай інспекцыі РАУС, член БРСМ Аксана Цыўнэль у сваю чаргу таксама падкрэслілі ў выступленнях значнасць памятнай даты і паабяцалі шанаваць традыцыі дзядоў і прадзедаў, памнажаць іх дасягненні.

Пад гукі метранома прайшла мінута маўчання, і толькі трапяталі пялёсткі Вечнага агню — сімвала незгасальнай людской памяці. Рэхам аддаліся стрэлы воінскага салюту, а заключным момантам урачыстай цырымоніі стала ўскладанне вянкоў і кветак да падножжа помніка.

Святочная праграма працягнулася ўвечары на пешаходнай вуліцы Стадыённай і завяршылася салютам. ■

Жанна БЯЛЬКО
admin

Recent Posts

Это отражение наших национальных ценностей. Почему важно знать и уважать государственные символы

Государственные символы - зеркало наших национальных ценностей, идентичности нашего народа и в Беларуси уровень уважения…

2 дня ago

Опубликован план выезда врачей-специалистов Витебского медуниверситета на май. В Браславе будет работать отоларинголог

Продолжается консультативная помощь по медицинско-лечебному профилю преподавателя Витебского государственного медуниверситета для жителей Браславского района. Выезд…

2 дня ago

Посмотрите, какие красивые (и вкусные!) куличи испекли к Пасхе в Видзовском колледже

В это воскресенье православные верующие будут отмечать Светлое Воскресение Христово - Пасху. Среди разнообразных праздничных…

2 дня ago

Специалисты рассказали, как изменение климата влияет на безопасность труда

С 2003 года 28 апреля Международная организация труда ежегодно проводит Всемирный день охраны труда, акцентируя…

2 дня ago

Белорусов предупреждают: штраф за букет сирени может достигать Br2000

В весеннюю пору года многие обращают внимание на запах сирени. Кажется, что этот чарующий аромат…

2 дня ago

ИМНС анонсировала изменения в налогообложении самозанятых и ИП

Налоговая инспекция напоминает: ...О формировании чеков плательщиками налога на профдоход. Инспекция МНС по Полоцкому району…

2 дня ago