Categories: Деньги

У «Друйскім» на касавіцы задзейнічаны два кормаатрады

На стойлавы перыяд 2020–2021 гг. для патрэб жывёлы ў ААТ «Друйскі» неабходна нарыхтаваць 410 тон сена, 8 740 тон сенажу і 8 464 тоны сіласу. Большую частку травяністых кармоў (за выключэннем сіласу) плануецца назапасіць з траў першага ўкосу, якія займаюць 1 380 гектараў. Сярод тых, хто шчыруе на друйскіх палетках з ранку да позняга вечара, — Анатоль Дундзер. Вясной ён працаваў з культыватарам, а ў зялёнае жніво перасеў на КВК. Як кажа сам, цяпер за рулём гэтай тэхнікі будзе аж да белых мух, бо сезон гэты, бадай, самы вялікі і адзін з найбольш адказных.

 

Касавіцу ў «Друйскім» вядуць двума кормаатрадамі. За рулём КВК на сенажацях працуюць Анатоль Дундзер і Еўдакім Кірылаў. З касілкай, як заўсёды, годна спраўляецца Васіль Шаляпёнак, з граблямі — Сяргей Матушаў. На адвозцы зялёнай масы задзейнічаны тры МАЗы і тры ПІМы.

Да касьбы, як адзначыў дырэктар гаспадаркі Аляксандр Бялюн, сёлета прыступілі крыху пазней, чым летась: халодныя вясновыя ночы не давалі травастою акрэпнуць. Цяпер дажджы перашкаджаюць аграрыям сельгаспрадпрыемства працаваць на поўную моц: калі рыхтаваць сянаж яшчэ ёсць магчымасць, то сушыць сена ім пакуль не ўдаецца.

Агульнымі намаганнямі на раніцу ўчарашняга дня друйскія хлебаробы скасілі 338 гектараў траў, што складае 24,5 % ад плана. Больш за 80 гектараў з траў першага ўкосу пайшло на падкормку жывёле. Нарыхтавалі 17 тон сена, 1 113 тон сенажу, 46 тон яго закруцілі ў палімерную плёнку.

Аляксандр Бялюн адзначае, што ўся патрэбная тэхніка ўжо ў полі, людзі на ёй працуюць вопытныя і старанныя, таму за дзень ён мяркуе закладаць у сянажныя траншэі 350 тон зялёнай масы, але зноў жа неспрыяльнае надвор’е не дае здзейсніць запланаванае. Больш за ўсё перажывае дырэктар з-за дажджу, бо астатняе магчыма выправіць сваімі сіламі, а вось нябеснай канцылярыі не ўкажаш. З такімі ж тэмпамі ападкаў ужо хутка тэхніка і не сунецца на сенажаці. ■

Вольга ПАТАПОВІЧ
admin

Recent Posts

Ветерану Ивану Кожару вручили материальную помощь и подарок ко Дню Победы

По традиции ежегодно накануне 9 мая в соответствии с указом Президента Беларуси Александра Лукашенко выплачивается…

1 день ago

Милая женщина, заботливая мама и… начальник секретной службы. История браславчанки Ирины Войткевич

Может ли хрупкая женщина успешно возглавлять секретную службу и наравне с офицерами-мужчинами достойно, говоря уставным…

2 дня ago

В микрорайоне Муражи города Браслава основательно отремонтировали дорожное покрытие

На неудовлетворительное состояние отдельных улиц микрорайона Муражи города Браслава местные жители обратили внимание еще в…

2 дня ago

Делегаты VII ВНС от Браславского района встречаются с трудовыми коллективами

По всей Беларуси тезисы Всебелорусского народного собрания продолжают оставаться главной темой для обсуждения. Его делегаты…

2 дня ago

Режиссер народного театра Браславского РЦК Евгений Набеев: «Мы как одна большая семья»

В эти дни у Евгения Набеева, режиссера народного театра и театра миниатюр «Покер» Браславского РЦК,…

2 дня ago

Весенний призыв: на срочную службу направлены 20 юных браславчан. Еще 10 — на контрактную

На прошлой неделе в Браславе прошел День призывника. В его рамках повестки получили 20 юношей,…

2 дня ago