У Сусветны дзень аховы навакольнага асяроддзя тэрытарыяльныя органы Мінпрыроды прыводзілі ў парадак тэрыторыю вакол крыніц

Спакон веку беларусы пачыталі крыніцы. Некаторыя з іх маюць сакральнае значэнне ў сілу таго, што вада ў іх лічыцца карыснай для здароўя. Яна адрозніваецца выключнай чысцінёй, празрыстасцю, выдатным станам, высокім утрыманнем солей і мінералаў. Повадам да надання гэтаму прыроднаму аб’екту статусу святога нярэдка становіцца і той факт, што крыніцы не замярзаюць зімой і не награваюцца летам: круглы год вада ў іх застаецца адной і той жа тэмпературы.

І ў цяперашні час крыніцы, з’яўляючыся тыповымі кампанентамі прыроднага асяроддзя Беларусі, іграюць немалаважную ролю ў сацыяльным і духоўным жыцці людзей. Яны з’яўляюцца ўнікальнымі воднымі аб’ектамі як з пункта гледжання іх фарміравання, так і сучаснага іх існавання ў ролі ландшафтнай і біялагічнай разнастайнасці. Акрамя таго, крыніцы часта даюць пачатак рэкам і рачулкам, іх выкарыстоўваюць людзі для паўсядзённых патрэб.

У Міністэрстве прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя лічаць, што да крыніц, якія з’яўляюцца асаблівым відам экасістэмы, патрэбен спецыфічны падыход і адпаведнае навукова-метадычнае і нарматыўнае суправаджэнне. З гэтай мэтай у пачатку лістапада ў Мінску павінен адбыцца Міжнародны Водны Форум «Крыніцы Беларусі». На ім абмяркуюць праблемы і прымуць рашэнні наконт устойлівага функцыянавання водных экасістэм, уключаючы і крыніцы.

Рыхтуючыся да форуму, Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя абвясціла і акцыю «Раскажы пра сваю крыніцу». У прыватнасці, у Сусветны дзень аховы навакольнага асяроддзя тэрытарыяльныя органы Мінпрыроды сумесна з зацікаўленымі службамі і грамадскасцю прыводзілі ў парадак тэрыторыю вакол крыніц.

На тэрыторыі Віцебскай вобласці 10 крыніц аб’яўлены гідралагічнымі памятнікамі прыроды рэспубліканскага значэння, 23 — мясцовага. У межах памятнікаў прыроды ўстаноўлены рэжым аховы і выкарыстання, у адпаведнасці з якім там дазволена толькі вадзіцы папіць. А пад кіраўніцтвам раённай інспекцыі аховы прыроды і навакольнага асяроддзя супрацоўнікі Браслаўскага лясніцтва нацыянальнага парка з дапамогай грамадскіх эколагаў у Рацкім бары ўладкавалі і малавядомую крыніцу. Цяпер любы спадарожнік зможа адпачыць тут на лаўцы і прагнаць смагу празрыстай сцюдзёнай вадой. ■

Казімір ПЯТУШКА.
admin

Share
Published by
admin

Recent Posts

Это отражение наших национальных ценностей. Почему важно знать и уважать государственные символы

Государственные символы - зеркало наших национальных ценностей, идентичности нашего народа и в Беларуси уровень уважения…

2 дня ago

Опубликован план выезда врачей-специалистов Витебского медуниверситета на май. В Браславе будет работать отоларинголог

Продолжается консультативная помощь по медицинско-лечебному профилю преподавателя Витебского государственного медуниверситета для жителей Браславского района. Выезд…

2 дня ago

Посмотрите, какие красивые (и вкусные!) куличи испекли к Пасхе в Видзовском колледже

В это воскресенье православные верующие будут отмечать Светлое Воскресение Христово - Пасху. Среди разнообразных праздничных…

2 дня ago

Специалисты рассказали, как изменение климата влияет на безопасность труда

С 2003 года 28 апреля Международная организация труда ежегодно проводит Всемирный день охраны труда, акцентируя…

2 дня ago

Белорусов предупреждают: штраф за букет сирени может достигать Br2000

В весеннюю пору года многие обращают внимание на запах сирени. Кажется, что этот чарующий аромат…

2 дня ago

ИМНС анонсировала изменения в налогообложении самозанятых и ИП

Налоговая инспекция напоминает: ...О формировании чеков плательщиками налога на профдоход. Инспекция МНС по Полоцкому району…

2 дня ago