Categories: Новости

Нарада ў Прэзідэнта па сацыяльна-эканамічных і палітычных пытаннях

ПРА АДНАЎЛЕННЕ ЭКАНОМІКІ

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка бачыць магчымасць хуткага аднаўлення ў нацыянальнай эканоміцы пасля спаду, выкліканага закрыццём краін і сусветных рынкаў ва ўмовах пандэміі.

«Эканоміка ў нас экспартна арыентаваная. Таму адбыўся пэўны яе спад, хоць прымальны для нас спад. Цярпіма», — заявіў беларускі лідар.

Пры гэтым кіраўнік дзяржавы адзначыў, што нават у цяперашняй сітуацыі многія галіны, такія як сельская гаспадарка, будаўніцтва, ІТ-сектар і шэраг іншых, даюць добры прырост.

«Мы не маглі забыць пра эканоміку. Але, зразумела, мы перажывалі за тое, як будуць складвацца справы з лячэннем розных захворванняў, звязаных з каранавірусам», — дадаў Прэзідэнт.

ПРА ВЫБАРЫ

«Мы павінны арганізаваць гэтыя выбары дастойна. Не таму, што я хачу такім пушыстым выглядаць. Справа ў тым, што нам не трэба дрэнна арганізоўваць выбары. Людзі нас бачаць пастаянна», — адзначыў А. Лукашэнка.

Гаворачы пра працэс збору подпісаў, Прэзідэнт падкрэсліў, што колькасць кандыдатаў залежыць толькі ад саміх грамадзян: «Нават калі ўсе, чые ініцыятыўныя групы зарэгістраваў ЦВК, будуць кандыдатамі, ну і што, людзі так вырашылі. А на выбарах усе вызначацца, за каго галасаваць, як галасаваць».

ПРА НОВЫ ЎРАД

«Мы заўсёды пасля рэгістрацыі кандыдатам у прэзідэнты дзеючага Прэзідэнта аб’- яўлялі новы склад урада. Да выбараў. Гэта было прынцыповае пытанне, каб людзі бачылі, з кім мы будзем працаваць. Таму нам трэба падрыхтаваць новы склад урада, вырашыць пытанне па форме, як будзе фарміравацца новы ўрад да выбараў: або сам у адстаўку падае, або Прэзідэнт адпраўляе ў адстаўку. Трэба пра гэта падумаць, але каб людзі разумелі, што мы ад гэтага прынцыпу не адыходзім. Да прэзідэнцкіх выбараў будзе сфарміраваны практычна канчатковы склад урада», — заявіў беларускі лідар.

«Ніхто з членаў урада не павінен ні крыўдзіцца, ні напружвацца. Я ўпэўнены, што пераважная большасць цяпер дзеючых членаў урада застанецца на сваіх пасадах. Цяпер трэба проста экзамен здаваць. Калі ўсе здадуць — калі ласка. Таму трэба варушыцца, але не мітусіцца», — рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка.

ПРА ЭКЗАМЕН ПЕРАД НАРОДАМ

«Мы здаём экзамен народу», — адзначыў кіраўнік дзяржавы, даручаючы прааналізаваць пытанні, з якімі звяртаюцца людзі пры зборы подпісаў. І гэты пасыл Прэзідэнт папрасіў давесці да ўсіх службовых асоб. «Мы павінны паказаць сваю здольнасць кіраваць дзяржавай. Людзі павінны зрабіць адпаведныя вывады», — сказаў ён.

Беларускі лідар растлумачыў, што ў працэсе збору подпісаў ёсць магчымасць лепш даведацца пра праблемы, якія існуюць у грамадстве. Пры гэтым ён падкрэсліў, што ставіць подпіс альбо не — права кожнага чалавека. І ў гэтым плане недапушчальны які-небудзь націск на людзей.

ПРА ПАЛЯПШЭННЕ ЭПІДСІТУАЦЫІ

«Калі — я часта кажу гэта апошні месяц — і далей так пойдзе, то будзем лічыць, што мы справіліся з Божай дапамогай з гэтым захворваннем. Пачалося гэта з Віцебска. Віцебск ужо канстатуе факт, што яны ўнізе па захваральнасці. Сведчаннем таго з’яўляецца, што мы бальніцы пачалі зачышчаць, вымываць — тыя, якія рыхтавалі як рэзерв для каранавіруса», — заявіў Прэзідэнт.

Паводле яго слоў, аналагічная сітуацыя назіраецца і ў Мінску. Аляксандр Лукашэнка адзначыў стабілізацыю захваральнасці і нават некаторае зніжэнне ў Мінскай вобласці. Нядрэнная абстаноўка і ў Магілёўскай. «Калі так, то ў нас застануцца толькі дзве вобласці — Брэсцкая і Гомельская, якія мы павінны кантраляваць. Яны пазней за ўсіх увайшлі ў гэты працэс, і спецыялісты гавораць пра тое, што яны пазней за ўсіх і выйдуць, на тыдзень недзе», — сказаў кіраўнік дзяржавы. ■

admin

Recent Posts

«Масштаба трагедии не представляла. Это всё казалось далеким». Браславчанка поделилась воспоминаниями об участии в ликвидации последствий аварии на ЧАЭС

На этой черно-белой фотографии запечатлен момент присяги браславчанки Ирины Корвель, которая отправилась в командировку в…

2 дня ago

Педагог з Браслаўскага раёна: «Самы вялікі камплімент, калі па-за межамі раёна кажуць, што ведаюць нашу школу»

«Не бяруся за справу, якую не магу зрабіць, не люблю інтрыг, валодаю неўтаймоўным аптымізмам, люблю…

3 дня ago

Кто мутит воду? В причинах некачественного водоснабжения браславчан разбиралась комиссия при райисполкоме

Уже несколько лет кряду браславчан волнует качество воды, которая течет из кранов в их домах…

3 дня ago

Стартует региональный этап чемпионата Республики Беларусь по футболу

В Витебской области 27 апреля будет дан старт региональному этапу чемпионата Республики Беларусь по футболу…

3 дня ago

Опубликованы утвержденные ВНС Концепция нацбезопасности и Военная доктрина

 Концепция национальной безопасности и Военная доктрина Республики Беларусь, которые были утверждены на заседании VII Всебелорусского народного собрания, официально…

3 дня ago

В Беларуси военнообязанным теперь могут приходить SMS-повестки

Совсем недавно белорусский парламент принял поправки в законы по национальной безопасности. Одно из главных новшеств…

3 дня ago