Categories: Новости

Гімназісты адзначылі дзень Дзяржаўнага герба і сцяга

Кожная дзяржава на працягу свайго станаўлення і развіцця набывае атрыбуты, якія адлюстроўваюць яе гістарычны шлях і падкрэсліваюць нацыянальныя каштоўнасці. Гэта герб і сцяг — прадметы асаблівай гордасці і павагі. Штогод у Беларусі кожную другую нядзелю мая прысвячаюць галоўным сімвалам краіны. Сёлетняя дата юбілейная: дваццаць пяць гадоў таму назад указам Прэзідэнта было ўстаноўлена свята ў гонар Дзяржаўнага герба і сцяга. Памятны дзень урачыста адзначылі ў Браслаўскай гімназіі.

Падчас мерапрыемства вядучыя нагадалі шляхі станаўлення і сэнсавае напаўненне беларускай сімволікі, падкрэслілі яе значную ролю ў жыцці краіны і кожнага асобнага чалавека. Таксама было адзначана, што моладзь з павагай адносіцца да дзяржаўнага герба і сцяга: гэтыя атрыбуты дапамагаюць асэнсаваць сваю прыналежнасць да Радзімы, задумацца пра звязаную з ёй будучыню. Многія з прысутных на ўрачыстасці маладых людзей ужо цяпер прымаюць актыўны ўдзел у жыцці не толькі гімназіі, а і нашага горада, сваімі добрасумленнымі адносінамі да вучобы рыхтуюцца зрабіць годны ўклад у развіццё краіны.

У рамках мерапрыемства васямнаццаці хлопцам і дзяўчатам, якія дасягнулі 14гадовага ўзросту, па добрай традыцыі ўручылі падарунак Прэзідэнта — памятнае выданне «Я — грамадзянін Рэспублікі Беларусь». Менавіта ў такія мінуты адчуваецца асаблівая гордасць за сваю краіну і далучанасць да яе. Урачыстую атмасферу падтрымлівалі і цудоўныя творчыя нумары, падрыхтаваныя гімназістамі.

Дырэктар установы Людміла Каптур павіншавала навучэнцаў са святам і важнай падзеяй у іх жыцці — атрыманнем пашпартоў. Яна адзначыла, што сёлетні год багаты на даты: у тым ліку святкуецца 75-годдзе Вялікай Перамогі, 25-я гадавіна ўстанаўлення Дня Дзяржаўнага герба і сцяга і 20-гадовы юбілей адкрыцця гімназіі. І трапяткія адносіны да сімвалаў нашай Айчыны ўвасабляюцца ў мностве маленькіх, але карысных спраў, праяўляюцца ў любові да малой радзімы. Нездарма на новенькіх пашпартах таксама адлюстраваны герб і сцяг.

— Віншую ўсіх у гэтай зале са святам, — сказала Л. Каптур. — І хоць сітуацыя не дазваляе нам яго адзначыць больш маштабна, але ў нашых сэрцах маецца павага да беларускіх сімвалаў і гонар за іх.

У гэты дзень прысутныя не маглі не ўспомніць і пра тых, дзякуючы каму яны маюць магчымасць жыць пад мірным небам і святкаваць памятныя даты, — удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны. У знак удзячнасці загінулым у барацьбе з фашысцкімі захопнікамі і ў рамках акцыі «Беларусь памятае. Памятае кожнага» вучні ўсклалі кветкі да помніка. ■

Жанна БЯЛЬКО
admin

Recent Posts

Это отражение наших национальных ценностей. Почему важно знать и уважать государственные символы

Государственные символы - зеркало наших национальных ценностей, идентичности нашего народа и в Беларуси уровень уважения…

2 дня ago

Опубликован план выезда врачей-специалистов Витебского медуниверситета на май. В Браславе будет работать отоларинголог

Продолжается консультативная помощь по медицинско-лечебному профилю преподавателя Витебского государственного медуниверситета для жителей Браславского района. Выезд…

3 дня ago

Посмотрите, какие красивые (и вкусные!) куличи испекли к Пасхе в Видзовском колледже

В это воскресенье православные верующие будут отмечать Светлое Воскресение Христово - Пасху. Среди разнообразных праздничных…

3 дня ago

Специалисты рассказали, как изменение климата влияет на безопасность труда

С 2003 года 28 апреля Международная организация труда ежегодно проводит Всемирный день охраны труда, акцентируя…

3 дня ago

Белорусов предупреждают: штраф за букет сирени может достигать Br2000

В весеннюю пору года многие обращают внимание на запах сирени. Кажется, что этот чарующий аромат…

3 дня ago

ИМНС анонсировала изменения в налогообложении самозанятых и ИП

Налоговая инспекция напоминает: ...О формировании чеков плательщиками налога на профдоход. Инспекция МНС по Полоцкому району…

3 дня ago