Categories: Новости

Назначаны выконваючы абавязкі старшыні Друеўскага сельвыканкама

Часова выконваючым абавязкі старшыні Друеўскага сельвыканкама прызначаны Міхаіл Ігнацьевіч Бакевіч. Мясцовыя жыхары добра ведаюць новага галаву мясцовай улады: ён нарадзіўся і вырас у Друі.

Ураджэнец гэтых мясцін, М. Бакевіч з маленства ведае кожнаю вулачку населенага пункта і большасць насельніцтва. Пасля заканчэння Друйскай школы і Наваполацкага палітэхнічнага інстытута ён працаваў на розных кіруючых пасадах у Наваполацку, там жа ўзначальваў гарадскі Савет дэпутатаў. Да пераезду на пастаяннае месцажыхарства ў Друю быў намеснікам дырэктара УП «Нафтан-Сэрвіс».

Прадстаўляючы новага кіраўніка актыву, старэйшынам і кіраўнікам арганізацый сельсавета, старшыня раённага Савета дэпутатаў Ніна Пучынская пажадала яму поспехаў, а таксама выказала ўпэўненасць, што Міхаіл Ігнацьевіч прыкладзе ўсе намаганні для паляпшэння дабрабыту Друі.

Сам жа М. Бакевіч не хаваў хвалявання. Ён прызнаецца, што гэта вельмі адказна — узначаліць мясцовыя органы ўлады ды шчыраваць на карысць роднага краю. «Так склаліся жыццёвыя абставіны, што давялося вярнуцца на малую радзіму. На сямейным савеце было прынята рашэнне захаваць бацькоўскую хату, каб маглі збірацца ўсе родныя і сустракацца на роднай зямлі. Калі ж узнікла прапанова і пашчыраваць на карысць Друі, то пагадзіўся. Шчыра кажучы, складана працаваць, калі адзнаку тваёй дзейнасці будуць даваць людзі, якія ведаюць цябе з маленства, вучылі і далі добрую адукацыю для далейшага навучання ў інстытуце. Я заўсёды цікавіўся жыццём Друі, дзе б ні знаходзіўся. Тым не менш хачу падкрэсліць, што, як кажуць, адзін у полі не воін, калі мы будзем працаваць разам, згуртавана, дружна, то зможам дабіцца многага», — адзначыў новы кіраўнік сельвыканкама.

Уручаючы пасведчанне Міхаілу Бакевічу, старшыня райвыканкама Аляксандр Баданін павіншаваў яго з назначэннем і падкрэсліў, што гэта дастаткова сімвалічна — пачынаць новы этап у жыцці на малой радзіме. «Вы адказны і прынцыповы, жадаю Вам знайсці верных памочнікаў, якія разам з Вамі будуць «хварэць» душой і сэрцам за агульную справу і родную зямлю», — адзначыў ён.■

 

Алена НАБЕЕВА. Фота аўтара.
admin

Recent Posts

Это отражение наших национальных ценностей. Почему важно знать и уважать государственные символы

Государственные символы - зеркало наших национальных ценностей, идентичности нашего народа и в Беларуси уровень уважения…

2 дня ago

Опубликован план выезда врачей-специалистов Витебского медуниверситета на май. В Браславе будет работать отоларинголог

Продолжается консультативная помощь по медицинско-лечебному профилю преподавателя Витебского государственного медуниверситета для жителей Браславского района. Выезд…

2 дня ago

Посмотрите, какие красивые (и вкусные!) куличи испекли к Пасхе в Видзовском колледже

В это воскресенье православные верующие будут отмечать Светлое Воскресение Христово - Пасху. Среди разнообразных праздничных…

3 дня ago

Специалисты рассказали, как изменение климата влияет на безопасность труда

С 2003 года 28 апреля Международная организация труда ежегодно проводит Всемирный день охраны труда, акцентируя…

3 дня ago

Белорусов предупреждают: штраф за букет сирени может достигать Br2000

В весеннюю пору года многие обращают внимание на запах сирени. Кажется, что этот чарующий аромат…

3 дня ago

ИМНС анонсировала изменения в налогообложении самозанятых и ИП

Налоговая инспекция напоминает: ...О формировании чеков плательщиками налога на профдоход. Инспекция МНС по Полоцкому району…

3 дня ago