Галадоўка на плошчы і радыяцыйная абстаноўка. Браслаўшчына вясной 1990 года

НЕ З ТАГО ПАЧАЛІ ГОД

Мінулі толькі два месяцы 1990 года, а ў раёне ўжо адбыліся 22 дарожнатранспартныя здарэнні, пры якіх 2 чалавекі атрымалі раненні. З пачатку года вадзіцелі дапусцілі 206 грубых парушэнняў ПДР. У тым ліку 39 выпадкаў, калі кіравалі транспартнымі сродкамі ў п’яным стане. За паўторнае такое парушэнне на працягу года да крымінальнай адказнасці прыцягнуты 2 вадзіцелі.

СЕСІЯ РАЙСАВЕТА НАРОДНЫХ ДЭПУТАТАЎ

С. П. Мітрафанаў, патрабуючы разгледзець прадстаўленне пракурора вобласці аб ухіленні парушэння працоўнага заканадаўства, дапушчанага ў рашэнні № 67 ХІІІ сесіі райсавета ад 17 лістапада 1989 года пры вызваленні яго з пасады намесніка старшыні райвыканкама, 27 лютага аб’явіў галадоўку на плошчы. Вечарам там сабралася шмат браслаўчан, узнік стыхійны мітынг. Першы сакратар райкама партыі П. П. Шэршань і старшыня райвыканкама І. І. Касьяненка адказалі на шматлікія пытанні гараджан. Чарговая сесія раённага Савета дэпутатаў адмяніла рашэнне № 67.

ШТО ХВАЛЮЕ ПАКУПНІКА

Пра складаную праблему пустых паліц у магазінах раёна газета пісала не раз. Пераход на талонную сістэму абслугоўвання насельніцтва не вырашыў усіх праблем, якія нярэдка выкліканы пралікамі ў арганізацыі гандлю. Пакупнікоў хвалюе адсутнасць магчымасці атаварыць талоны на пральны парашок, купіць бутэльку віна, а таксама якасць прывезенага ў магазіны мяса. Між тым сёлета ў Браславе раздадзена 10 тыс. талонаў, а, па звестках ЦСУ, у горадзе жывуць 9 100 чалавек.

ДА ВЕДАМА ЖЫХАРОЎ РАЁНА

– У г. п. Відзы ўведзена ў дзеянне аўтазаправачная станцыя кантэйнернага тыпу для запраўкі індывідуальнага транспарту бензінам А-76 і АИ-93. Працуе штодзённа з 8.00 да 20.00. – Браслаўскі райпаліўзбыт паведамляе, што мае ў дастатковай колькасці сілезскага вугалю для рэалізацыі насельніцтву ў неабмежаванай колькасці. – У памяшканні цэнтральнай бібліятэкі кожны аўторак прадаюцца кнігі па зніжаных цэнах.

ПРА РАДЫЯЦЫЙНУЮ АБСТАНОЎКУ

Санслужба працягвае радыяметрычны кантроль на тэрыторыі раёна. Было даследавана 160 проб розных харчовых прадуктаў, пітной вады, аб’ектаў знешняга асяроддзя. Асаблівая ўвага ўдзялялася кандытарскім і іншым вырабам, якія паступаюць да нас з Гомельскай вобласці. Цукеркі, шакалад, маянэз прызнаны бяспечнымі і прыгоднымі для ўжывання. Гама-фон на мясцовасці ў межах нормы і складае 9 – 13 мікрарэнтген у гадзіну.

КАМУ ГАСПАДАРЫЦЬ НА ВОЗЕРЫ?

У мінулым годзе Браслаўскі рыбгас аб’явіў возера Бярэжжа нагульным вадаёмам і забараніў на ім аматарскую лоўлю рыбы. Тады на старонках нашай газеты разгарнулася шырокая дыскусія пра мэтазгоднасць такой забароны. Урэшце рыбаловы-аматары адстаялі возера. Сёлета адміністрацыя рыбгаса пайшла другім шляхам: дазволіла аматарскую лоўлю рыбы на нагульных вадаёмах па пуцёўках, уключыўшы ў іх лік і воз. Бярэжжа. Такім чынам рыбгас стаў адзіным уладаром вадаёма. Многія жыхары горада не згодны з гэтым, пра што сведчыць пісьмо з 52 подпісамі.

ПРЫБАЎКА ДА ПЕНСІІ

Савет Міністраў нашай рэспублікі прыняў пастанову, якой прадугледжаны даплаты да пенсій. Райсабес ажыццявіў многае з яе. Цяпер людзі, якім назначана пенсія па старасці ці інваліднасці пры няпоўным стажы работы, атрымліваюць не менш 60 рублёў у месяц. Сума складаецца з пенсіі і даплаты да яе. Гэтай жа пастановай з 1 сакавіка павялічаны памер штомесячнай дапамогі да 50 руб. састарэлым грамадзянам, інвалідам І і ІІ груп, якія не маюць права на пенсіённае забеспячэнне і зведваюць нястачу.

ГРАБЕЖ СЯРОД БЕЛАГА ДНЯ

С. Юран з в. Думарышкі звярнуўся ў рэдакцыю са скаргай: «Нядаўна давялося сутыкнуцца са службай бюро тэхнічнай інвентарызацыі. Завіталі яго работнікі ў маю хату, абмерылі вуглы, запісалі і за 10 мінут гэтай «цяжкай» работы даслалі мне рахунак на 20 руб. 95 кап. Дык што ж гэта атрымліваецца? Калгаснік за гадзіну работы атрымлівае 56 капеек, а мінута работы супрацоўніка БТІ ацэньваецца ўжо рублямі. Дзе ж тая справядлівасць?»■

 

Старонкі газеты гартала Жанна БЯЛЬКО.
admin

Share
Published by
admin

Recent Posts

«Масштаба трагедии не представляла. Это всё казалось далеким». Браславчанка поделилась воспоминаниями об участии в ликвидации последствий аварии на ЧАЭС

На этой черно-белой фотографии запечатлен момент присяги браславчанки Ирины Корвель, которая отправилась в командировку в…

1 день ago

Педагог з Браслаўскага раёна: «Самы вялікі камплімент, калі па-за межамі раёна кажуць, што ведаюць нашу школу»

«Не бяруся за справу, якую не магу зрабіць, не люблю інтрыг, валодаю неўтаймоўным аптымізмам, люблю…

1 день ago

Кто мутит воду? В причинах некачественного водоснабжения браславчан разбиралась комиссия при райисполкоме

Уже несколько лет кряду браславчан волнует качество воды, которая течет из кранов в их домах…

1 день ago

Стартует региональный этап чемпионата Республики Беларусь по футболу

В Витебской области 27 апреля будет дан старт региональному этапу чемпионата Республики Беларусь по футболу…

1 день ago

Опубликованы утвержденные ВНС Концепция нацбезопасности и Военная доктрина

 Концепция национальной безопасности и Военная доктрина Республики Беларусь, которые были утверждены на заседании VII Всебелорусского народного собрания, официально…

1 день ago

В Беларуси военнообязанным теперь могут приходить SMS-повестки

Совсем недавно белорусский парламент принял поправки в законы по национальной безопасности. Одно из главных новшеств…

1 день ago