Сюрпрыз і ўсмешкі. У Браславе ДАІ павіншавала жанчын-вадзіцеляў з 8 сакавіка

Ёсць у Дзяржаўтаінспекцыі добрая традыцыя: 8 сакавіка супрацоўнікі аддзялення ДАІ РАУС рыхтуюць сюрпрыз для аўталедзі Браслаўшчыны. У гэты дзень міліцыянеры спыняюць транспартныя сродкі, якімі кіруюць жанчыны, і віншуюць цудоўную палову чалавецтва са святам, дораць ім кветкі.

У мінулую нядзелю інспектары, узброіўшыся некалькімі дзясяткамі цюльпанаў, таксама «палявалі» на аўталедзі. Ці падабаецца сюрпрыз віноўніцам урачыстасці, як яны рэагуюць на падарунак замест звычайнага «Вашы дакументы, калі ласка», назірала «Браслаўская звязда» і спытала некаторых з іх пра эмоцыі.

Сусана ГРЫГОР’ЕВА:

— Я не першы раз стала ўдзельніцай гэтай акцыі. Аднойчы 8 сакавіка мяне ўжо віншавалі супрацоўнікі ДАІ і дарылі кветкі. Таму, калі сёння міліцыянер спыніў, была надзея, што менавіта для выканання прыемнай місіі — віншавання. І я не памылілася. Такая ўвага з боку дзяржаўтаінспектараў вельмі прыемная.

 

Вольга КРАСНАЯ:

— Калі спыняюць супрацоўнікі ДПС, заўсёды на душы змешаныя пачуцці: думаеш, ці не парушыла правілы, перажываеш. Пра такую акцыю не ведала, і раней ў святочны дзень не даводзілася трапляць у поле зроку ДАІ. Гэтая сустрэча з інспектарамі мяне парадавала. Думаю, такі сюрпрыз на сёння будзе самым непрадбачаным.

 

Алена АСТАНОЎКА:

— З той пары, як я атрымала вадзіцельскае пасведчанне, прайшло 5 гадоў. Сёння можна сказаць, што ў мяне «дэбют»: упершыню спынілі міліцыянеры. Трэба адзначыць, што гэтая сустрэча з імі пакінула толькі прыемныя ўражанні: пасля ветлівай размовы яны падарылі кветкі і павіншавалі са святам. Разумею, што так будзе не заўсёды, але ж падзея запомніцца мне надоўга.

 

Ганна ПАЗЮК:

— Калі выязджалі ад банка, трэба было павярнуць направа, а муж, які сядзеў побач, закамандаваў налева, я і паехала, як ён сказаў. Аказваецца, муж здалёк убачыў інспектараў і прадбачыў, што яны віншуюць аўталедзі. Для мяне ж гэта стала сапраўдным сюрпрызам. Безумоўна, прыемным, бо прымаеш віншаванні, тым больш ад таго, ад каго зусім не чакаеш. Дзякую інспектарам і кіраўніцтву АДАІ за правядзенне такой акцыі. Хочацца і надалей, каб міліцыянеры спынялі толькі па такіх прыемных прычынах.■

 

Вольга ПАТАПОВІЧ. Фота аўтара.
admin

Recent Posts

Это отражение наших национальных ценностей. Почему важно знать и уважать государственные символы

Государственные символы - зеркало наших национальных ценностей, идентичности нашего народа и в Беларуси уровень уважения…

21 час ago

Опубликован план выезда врачей-специалистов Витебского медуниверситета на май. В Браславе будет работать отоларинголог

Продолжается консультативная помощь по медицинско-лечебному профилю преподавателя Витебского государственного медуниверситета для жителей Браславского района. Выезд…

1 день ago

Посмотрите, какие красивые (и вкусные!) куличи испекли к Пасхе в Видзовском колледже

В это воскресенье православные верующие будут отмечать Светлое Воскресение Христово - Пасху. Среди разнообразных праздничных…

1 день ago

Специалисты рассказали, как изменение климата влияет на безопасность труда

С 2003 года 28 апреля Международная организация труда ежегодно проводит Всемирный день охраны труда, акцентируя…

1 день ago

Белорусов предупреждают: штраф за букет сирени может достигать Br2000

В весеннюю пору года многие обращают внимание на запах сирени. Кажется, что этот чарующий аромат…

1 день ago

ИМНС анонсировала изменения в налогообложении самозанятых и ИП

Налоговая инспекция напоминает: ...О формировании чеков плательщиками налога на профдоход. Инспекция МНС по Полоцкому району…

1 день ago