«Браслаўшчына скрозь дзесяцігоддзі». Залатая пяцігодка (1960-я гады)

У пачатку 60-х гадоў у раёне працягваліся адміністрацыйна-тэрытарыяльныя пераўтварэнні. У студзені 1960 г. да яго быў далучаны Відзаўскі раён, і на гэтую ж дату аб’яднаны рэгіён з Маладзечанскай вобласці перайшоў у склад Віцебскай. У 1964 годзе да Браслаўскага раёна была далучана тэрыторыя Друйскага пассавета, якая раней уваходзіла ў склад Мёрскага раёна.

У гэты перыяд наш рэгіён развіваўся на фоне эканамічных рэформ, праведзеных у Савецкім Саюзе ў сярэдзіне 60-х гадоў. У прамысловасці вярнуліся да галіновага прынцыпу кіраўніцтва. У прыватнасці, у Беларусі замест аднаго Саўнаргаса было створана 6 саюзна-рэспубліканскіх міністэрстваў і 3 рэспубліканскія. Прадугледжвалася пашырэнне гаспадарчай самастойнасці прадпрыемстваў: ім дазвалялася распараджацца часткай атрыманага прыбытку, іх дзейнасць ацэньвалася не па валавой, а па рэалізаванай прадукцыі.

У сельскай гаспадарцы прадугледжваліся меры па росце капіталаўкладанняў у сельгасвытворчасць, павелічэнні паставак тэхнікі калгасам і саўгасам, павышэнні закупачных цэн на сельскагаспадарчую прадукцыю больш чым на 50 %. Даводзіліся стабільныя планы закупак, якія не павінны былі пераглядацца штогод. Была спісана запазычанасць за купленую тэхніку, зменшаны падаткавыя абавязацельствы перад дзяржавай.

Рэформы сярэдзіны 60-х далі пэўны імпульс развіццю краіны, у тым ліку і Беларусі. Гэта знайшло адлюстраванне ў выкананні 5-гадовага плана 1966 — 1970 гадоў: аб’ём прамысловай прадукцыі павялічыўся ў 1,8 разу, а валавая прадукцыя сельскай гаспадаркі ў параўнанні з сямігодкай 1959 — 1965 гадоў вырасла на 45 %. На сяле ствараліся жывёлагадоўчыя комплексы і фермы, здзяйснялася механізацыя сельскагаспадарчых работ, меліярацыя забалочаных зямель, будаўніцтва дарог. Нездарма гэту пяцігодку ў гісторыі краіны ўзгадваюць як залатую.

Не заставаўся ў баку ад эканамічных пераўтварэнняў і Браслаўскі раён. Міжкалгасная будаўнічая арганізацыя, створаная спачатку ў Відзах, узводзіла ў сельгаспрадпрыемствах кароўнікі, свінарнікі, птушнікі. Заснаваная ў 1963 г. дарожная арганізацыя стала шчыльна займацца станам мясцовых дарог, Браслаўскі газавы эксплуатацыйна-мантажны ўчастак (1964 г.) пачаў забяспечваць насельніцтва і арганізацыі звадкаваным газам і за першы год зманціраваў 26 газабалонных установак. А вось асушэнне забалочаных зямель, якое маштабна праходзіла ў 60-я гады ў Беларусі найперш на Палессі, прыйшло на Браслаўшчыну крыху пазней.

Сярод найбольш значных культурных падзей шасцідзясятых нельга не адзначыць урачыстае святкаванне ў 1965 г. 900-годдзя г. Браслава і зараджэнне ў 1967 г. раённага свята мастацкай самадзейнасці «Браслаўскія зарніцы».

admin

Share
Published by
admin

Recent Posts

Это отражение наших национальных ценностей. Почему важно знать и уважать государственные символы

Государственные символы - зеркало наших национальных ценностей, идентичности нашего народа и в Беларуси уровень уважения…

3 дня ago

Опубликован план выезда врачей-специалистов Витебского медуниверситета на май. В Браславе будет работать отоларинголог

Продолжается консультативная помощь по медицинско-лечебному профилю преподавателя Витебского государственного медуниверситета для жителей Браславского района. Выезд…

3 дня ago

Посмотрите, какие красивые (и вкусные!) куличи испекли к Пасхе в Видзовском колледже

В это воскресенье православные верующие будут отмечать Светлое Воскресение Христово - Пасху. Среди разнообразных праздничных…

3 дня ago

Специалисты рассказали, как изменение климата влияет на безопасность труда

С 2003 года 28 апреля Международная организация труда ежегодно проводит Всемирный день охраны труда, акцентируя…

3 дня ago

Белорусов предупреждают: штраф за букет сирени может достигать Br2000

В весеннюю пору года многие обращают внимание на запах сирени. Кажется, что этот чарующий аромат…

3 дня ago

ИМНС анонсировала изменения в налогообложении самозанятых и ИП

Налоговая инспекция напоминает: ...О формировании чеков плательщиками налога на профдоход. Инспекция МНС по Полоцкому району…

3 дня ago