«Браслаўшчына скрозь дзесяцігоддзі». Ваенны перыяд (1940-я гады)

На фота: Група каманднага складу партызанскай брыгады «Спартак».

У канцы чэрвеня 1941 года Браслаў і гарадскі пасёлак Відзы былі заняты нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Гітлераўцы шляхам канфіскацый і кантрыбуцый забіралі ўсё, што толькі маглі: збожжа, жывёлу, хатнюю птушку і інш. Зімой 1941 — 1942 гг. нямецкія ўлады выдалі загад грамадзянам раёна здаць усю воўну, скуры, гарох і г. д. Сельскае насельніцтва абкладалася падаткамі, працоўнымі павіннасцямі. Свабоднае перамяшчэнне па тэрыторыі Браслаўшчыны забаранялася: на праезд паміж вёскамі патрабаваўся «аўсвайс».

Улада належала акупацыйнай адміністрацыі Браслаўскай ортскамендатуры. Кантроль на акупіраваных землях забяспечвала сістэма нямецкіх гарнізонаў і паліцэйскіх участкаў.

На тэрыторыі раёна актыўна дзейнічалі Браслаўскае і Азяраўскае падполлі, у Відзах — падпольная камсамольска-маладзёжная група К. Белага, Браслаўскія падпольныя райкамы КП(б)Б і ЛКСМБ, Відзаўскія падпольныя райкамы КП(б)Б і ЛКСМБ, партызанскія брыгады «За Радзіму», імя Жукава, «Спартак», партызанскі атрад імя Сталіна.

Падпольшчыкі Браслава здабылі для партызанскай брыгады імя Жукава шмат зброі, перапраўлялі туды ваеннапалонных, перадавалі медыкаменты, друкарскую фарбу, паперу, распаўсюджвалі зводкі Савінфармбюро, пранікалі ў нямецкія гарнізоны Даўгаўпілса, Вільнюса і інфармавалі народных мсціўцаў пра колькасць і размяшчэнне баявой тэхнікі і інш. Каб больш актыўна весці барацьбу з ворагам, падпольшчыкі ўладкоўваліся на працу ў адміністрацыйны апарат акупантаў.

Партызаны ўсіх атрадаў, што дыслацыраваліся на Браслаўшчыне, актыўна ўзаемадзейнічалі з воінамі Чырвонай Арміі. У брыгадзе імя Жукава выходзілі газеты «Смерть фашизму» і «Молодежь в борьбе».

У перыяд падрыхтоўкі і правядзення Беларускай наступальнай аперацыі «Баграціён» актыўнасць браслаўскіх партызан значна ўзрасла, асабліва на чыгунках Даўгаўпілскага вузла.

Браслаўскі раён вызвалены вайскамі 1-га Прыбалтыйскага фронту ў ходзе Шаўляйскай наступальнай аперацыі 1944 года. На працягу ўсяго часу актыўных баявых дзеянняў часцей Чырвонай Арміі ім актыўна дапамагала авіяцыя.

У Браслаў чырвонаармейцы ўступілі 6 ліпеня 1944 года, у той жа дзень гітлераўцы былі выбіты з Друі, з Відзаў — у ноч з 8 на 9 ліпеня. Баі ля Слабодкі ішлі 12 і 13 ліпеня, уначы 13-га немцы пачалі адступаць у накірунку Быстрамаўцы — Абаб’е. На 19 – 20 ліпеня была вызвалена большая частка раёна, зацяжныя баі вяліся ў наваколлях Карасіна і Плюсаў. Да 24 ліпеня савецкія воіны не маглі адолець ворага, аднак да 12 гадзін ім удалося зламаць супраціўленне немцаў. Гэтая дата лічыцца апошнім днём вызваленчых дзеянняў.

За час акупацыі на Браслаўшчыне былі знішчаны каля 10 тысяч мірных грамадзян, спалены 97 вёсак, адпраўлены на прымусовыя работы ў Германію звыш 3 тысяч чалавек, у партызанскіх атрадах і падполлі загінулі каля 300 змагароў. Чатыры населеныя пункты падзялілі лёс Хатыні.

На тэрыторыі Відзаўскага раёна расстралялі, спалілі і павешалі больш за 4 000 грамадзян. У выніку масавага знішчэння і адпраўкі на работы ў раёне засталіся 18 224 чалавекі з 26 тысяч.

admin

Recent Posts

Ветерану Ивану Кожару вручили материальную помощь и подарок ко Дню Победы

По традиции ежегодно накануне 9 мая в соответствии с указом Президента Беларуси Александра Лукашенко выплачивается…

1 день ago

Милая женщина, заботливая мама и… начальник секретной службы. История браславчанки Ирины Войткевич

Может ли хрупкая женщина успешно возглавлять секретную службу и наравне с офицерами-мужчинами достойно, говоря уставным…

1 день ago

В микрорайоне Муражи города Браслава основательно отремонтировали дорожное покрытие

На неудовлетворительное состояние отдельных улиц микрорайона Муражи города Браслава местные жители обратили внимание еще в…

1 день ago

Делегаты VII ВНС от Браславского района встречаются с трудовыми коллективами

По всей Беларуси тезисы Всебелорусского народного собрания продолжают оставаться главной темой для обсуждения. Его делегаты…

2 дня ago

Режиссер народного театра Браславского РЦК Евгений Набеев: «Мы как одна большая семья»

В эти дни у Евгения Набеева, режиссера народного театра и театра миниатюр «Покер» Браславского РЦК,…

2 дня ago

Весенний призыв: на срочную службу направлены 20 юных браславчан. Еще 10 — на контрактную

На прошлой неделе в Браславе прошел День призывника. В его рамках повестки получили 20 юношей,…

2 дня ago