Categories: Деньги

Як выглядае жывёлагадоўля раёна на фоне рэспублікі. Лічбы

Міністэрства сельскай гаспадаркі і прадуктаў харчавання падвяло вынікі работы жывёлагадоўчай галіны за 2019 год.

Як сведчаць статыстычныя даныя, у мінулым годзе вытворчасць прадукцыі прагрэсіравала. І гэта нягледзячы на тое, што з ураджаю 2018 года адчуваўся недахоп канцэнтратаў. Выраслі надоі ад каровы і сярэднясутачныя прывагі БРЖ. Дадатковыя грошы зароблены і ад павышэння таварнасці рэалізаванага малака. Хоць яна ўзрасла ўсяго на 0,5 %, аднак у маштабах рэспублікі гэта дадатковыя мільёны рублёў.

За справаздачны год у сярэднім па рэспубліцы ад кожнай каровы надоена па 5 043 кг малака (+39 да папярэдняга). Яго валавая вытворчасць вырасла на 1,1 % і склала 7,1 млн тон.

Браслаўскі раён з надоем 2 731 кілаграм малака на карову і прыбаўкай 22 кг заняў 110 месца ў рэспубліцы (усяго 118 раёнаў). Валавая ж вытворчасць малака ў нас склала 20 488 тон і знізілася да папярэдняга года на 10,7 %.

Тым часам 303 гаспадаркі рэспублікі ад кожнай каровы надаілі больш як па 6 000 кг малака. У гэтым ганаровым спісе і наш «Маяк Браслаўскі», які з надоем 7 328 кг заняў 138 месца ў рэспубліцы і 8 у вобласці (сярэдні надой па Віцебскім рэгіёне склаў 3 913 кг з плюсам 45 кг да мінулага года).

Сярод свінагадоўчых комплексаў, дзе сярэднясутачныя прывагі гадаванцаў перавысілі 600 грамаў, свінаводы СВК «Маяк Браслаўскі» занялі 21 месца ў краіне і 3 у вобласці. На комплексе прырост жывой масы на сярэднюю галаву дасягнуў 202 кг пры сутачнай прывазе ў 664 г і расходзе кармоў на цэнтнер прывагі 3,37 ц к. адз.

Жывёлаводы нашага адзінага комплекса па адкорме БРЖ у ААТ «Агравідзы» ў пералік лепшых не трапілі, бо сярэднясутачныя прывагі тут не перавысілі 600 г.

Вольга ПАТАПОВІЧ.

admin

Recent Posts

В Беларуси расширен перечень участников системы государственного социального страхования

Главой государства подписан Закон Республики Беларусь от 22 апреля 2024 г. No 365-З «Об изменении…

4 часа ago

Ряд сотрудников Браславского участка электросвязи отмечены ведомственными наградами

Сегодня нет такой сферы общественной жизни или производственной отрасли, которые могли бы обойтись без услуг…

4 часа ago

Клава Кока — очередной хедлайнер фестиваля Viva Braslav-2024

Очередным хедлайнером, заявленным организаторами на фестиваль Viva Braslav-2024, стала Клава Кока. Российская певица, автор песен, видеоблогер и телеведущая.…

5 часов ago

Первый хедлайнер? На Viva Braslav-2024 выступит МакSим

На Viva Braslav-2024 выступит российская певица МакSим, сообщают организаторы. Музыкальный продюсер, автор-исполнитель и единственная певица,…

5 часов ago

Когда профессия — жизнь. История браславчанина Владимира Преткеля

Владимир Преткель пользуется уважением и авторитетом в коллективе национального парка «Браславские озера». В лесном хозяйстве…

8 часов ago

В г.п. Видзы Браславского района сгорел гараж

Пятого мая в 11.35 в Браславский РОЧС поступило сообщение о пожаре гаража в г.п. Видзы.…

9 часов ago