Пасля маштабнай рэканструкцыі адбылося ўрачыстае адкрыццё адміністрацыйна-вытворчых будынкаў Браслаўскага РЭС

Пасля маштабнай рэканструкцыі 7 лютага ў прысутнасці гендырэктара РУП «Віцебскэнерга» Міхаіла Лузіна, дырэктара Глыбоцкіх электрасетак Сяргея Шыдлоўскага і намесніка старшыні Браслаўскага райвыканкама Мікалая Бараноўскага адбылося ўрачыстае адкрыццё абноўленых адміністрацыйна-вытворчых будынкаў Браслаўскага РЭС.

Будаўнічыя пераўтварэнні тут праходзілі паўгода і закранулі літаральна ўсё: знешні выгляд двухпавярховай пабудовы, гаражоў, майстэрні, унутраных памяшканняў, аснашчэнне пакояў сучасным абсталяваннем, новай мэбляй.

Першае ўражанне: падчас рэканструкцыі была прадумана кожная дробязь, нават ліўневыя воды з падведамнай тэрыторыі, якая знаходзіцца на ўзвышэнні перад возерам, цяпер праходзяць сістэму ачысткі, затым трапляюць у ёмістасць-накапляльнік аб’ёмам 60 м3 , а з яе ўжо — у сажалку-выпаральнік. Дарэчы, гэта не адзіная экалагічная перасцярога. Пабудаваная мыйка машын мае блочна-модульную ўстаноўку ачысткі сцёкаў. Дзякуючы ёй ні кропля вады пасля мыцця аўтамабіляў не трапляе ў навакольнае асяроддзе: яна ў закрытым цыкле ачышчаецца і выкарыстоўваецца паўторна. Яшчэ адзін прыродаахоўны плюс: усе адміністрацыйныя і вытворчыя памяшканні ацяпляюцца электраканвектарамі.

Пяць лінейных брыгад, яшчэ дзве БАРСаў, брыгады «аднаго акна», па абслугоўванні і рамонце пераехалі ў камфартабельныя пакоі. Прасторны вучэбны клас абсталяваны мультымедыйнай устаноўкай, нагляднымі дапаможнікамі па супрацьпажарнай бяспецы, аказанні неадкладнай дапамогі, ахове працы, актавая зала — інтэрактыўнай дошкай, а клас тэхнічнай вучобы — стэндамі з электратэхнічным абсталяваннем, з якім даводзіцца працаваць энергетыкам штодзённа. Яшчэ ў мэтах бяспекі і аховы працы медработнік ЦРБ правярае вадзіцеляў у пакоі перадрэйсавага агляду, а ўсе супрацоўнікі на прахадной электрасетак па персанальным пасведчанні работніка РЭС тэсціруюць сябе на электронным алкатэстары. Пастаянны кантроль за ўсім, што адбываецца на тэрыторыі і ў памяшканнях, вядуць 22 відэакамеры.

Выдатныя цяпер у электратэхнічнага персаналу санітарна-гігіенічныя ўмовы і для адпачынку. У раздзявалцы ў кожнага работніка свая шафка з паасобнымі адсекамі для чыстай і рабочай вопраткі, побач — сушыльныя шафы для мокрага адзення на выпадак, калі давялося працаваць на лініі ў непагоду, можна таксама памыцца ў душавой на 6 кабінак. На кожным паверсе ёсць зручны і прывабны пакой з праточнай вадой для прыёму ежы, халадзільнікам, мікрахвалевай печчу і электрачайнікам.

Змены закранулі і вытворчыя памяшканні на тэрыторыі РЭС. На месцы старых пабудавана 8 новых гаражоў. Вытворчая зона папоўнілася таксама сучаснай станцыяй тэхнічнага абслугоўвання аўтамабіляў. Звонку і знутры акультурана і майстэрня для рамонту абсталявання.

Словам, пасля завяршэння маштабнай рэканструкцыі, праведзенай, дарэчы, за кошт сродкаў РУП «Віцебскэнерга», браслаўскія энергетыкі атрымалі выдатныя ўмовы для плённай працы і тэхнічнай вучобы, а стыльны фасад двухпавярховага будынка разам з разліковакасавым цэнтрам упрыгожваюць цяпер уезд на вуліцу Дрывяцкую. ■

Казімір ПЯТУШКА.

Фота аўтара.

admin

Recent Posts

В Браславе провели региональный смотр-конкурс детских хоровых коллективов

Браславский РЦК на один день стал площадкой масштабного областного конкурса детских вокально-хоровых коллективов «Созвездие голосов».…

6 минут ago

Это отражение наших национальных ценностей. Почему важно знать и уважать государственные символы

Государственные символы - зеркало наших национальных ценностей, идентичности нашего народа и в Беларуси уровень уважения…

3 дня ago

Опубликован план выезда врачей-специалистов Витебского медуниверситета на май. В Браславе будет работать отоларинголог

Продолжается консультативная помощь по медицинско-лечебному профилю преподавателя Витебского государственного медуниверситета для жителей Браславского района. Выезд…

3 дня ago

Посмотрите, какие красивые (и вкусные!) куличи испекли к Пасхе в Видзовском колледже

В это воскресенье православные верующие будут отмечать Светлое Воскресение Христово - Пасху. Среди разнообразных праздничных…

3 дня ago

Специалисты рассказали, как изменение климата влияет на безопасность труда

С 2003 года 28 апреля Международная организация труда ежегодно проводит Всемирный день охраны труда, акцентируя…

3 дня ago

Белорусов предупреждают: штраф за букет сирени может достигать Br2000

В весеннюю пору года многие обращают внимание на запах сирени. Кажется, что этот чарующий аромат…

3 дня ago