Categories: Отдых

Падведзены вынікі раённага этапа агляду-конкурсу «Ратавальнікі вачамі дзяцей»

— Штогод на Браслаўшчыне праводзіцца рэспубліканскі агляд-конкурс дзіцячай творчасці «Ратавальнікі вачыма дзяцей», — расказвае інспектар РАНС Вадзім Чэкан. — Такое творчае спаборніцтва ўжо стала традыцыйным і многім прыйшлося даспадобы. Галоўная яго мэта застаецца нязменнай — папярэджанне пажараў і гібелі людзей ад іх, папулярызацыя прафесіі ратавальніка, прапаганда бяспекі жыццядзейнасці і, вядома, развіццё творчых здольнасцей нашых навучэнцаў.

З году ў год юныя браслаўчане здзіўляюць членаў журы сваім крэатывам, падыходам і творчымі ідэямі. Дзеці і падлеткі, спрабуючы сябе ў розных намінацыях, пачынаюць разглядаць працу ратавальніка-пажарнага як будучую прафесію. У цэнтры дзіцячай увагі знаходзіцца і неасцярожнае абыходжанне з агнём, і парушэнне правілаў эксплуатацыі электраабсталявання, і гульні з запалкамі, і грэбаванне правіламі бяспекі. Усё гэта знайшло адлюстраванне ў непаўторных вырабах, малюнках, казках і іншых праявах фантазіі.

Конкурс праходзіў на базе цэнтра дзяцей і моладзі, доўжыўся раённы этап прыкладна месяц. За вызначаны час на суд журы былі прадстаўлены 53 работы ў розных намінацыях з 11 устаноў адукацыі раёна. Гэта былі малюнкі ў разнастайных тэхніках, вырабы з дрэва, нітак, пластыліну, лямцу. Праявілі сябе і юныя паэты ды пісьменнікі. З мноства казак, расказаў і вершаў выбраць лепшы твор аказалася, бадай што, самай цяжкай задачай.

Усё ж такі найбольш удалыя па змесце і кампазіцыі верш і казку напісалі Дар’я Крычалава і Вадзім Лапуза з Дрысвяцкай ЯСБШ. У намінацыі «Плакат» 1-е месца заваявала Соф’я Сцефановіч з Опсаўскай ЯССШ.

У самай шматлікай намінацыі «Малюнак» пераможцамі прызнаныя Ева Бейнар з Опсаўскай ЯССШ (узроставая катэгорыя 7-10 гадоў), Юлія Кульпа з Кансталінскай ЯСБШ (узроставая катэгорыя 11-14 гадоў) і Кірыл Абалевіч з Опсаўскай ЯССШ (узроставая катэгорыя 15-17 гадоў).

Значнай колькасцю работ была прадстаўлена намінацыя «Выраб», дзе 1-е месца заваяваў Эдвард Юркевіч з другой гарадской школы.

Лепшую ж мадэль пажарнай аварыйна-выратавальнай тэхнікі зноў змайстравалі навучэнцы СШ № 1 Віталій і Яўгеній Антонавы.

У намінацыі «Стыкер-пак МНС» 1-е месца заняў вучань сярэдняй школы № 2 Сяргей Бароўка.

Лепшыя працы ўжо накіраваны на абласны этап конкурсу. Чакаем пераможцаў і на гэты раз.

Вера БУЛАНАВА.

Фота аўтара.

admin

Recent Posts

«Масштаба трагедии не представляла. Это всё казалось далеким». Браславчанка поделилась воспоминаниями об участии в ликвидации последствий аварии на ЧАЭС

На этой черно-белой фотографии запечатлен момент присяги браславчанки Ирины Корвель, которая отправилась в командировку в…

2 дня ago

Педагог з Браслаўскага раёна: «Самы вялікі камплімент, калі па-за межамі раёна кажуць, што ведаюць нашу школу»

«Не бяруся за справу, якую не магу зрабіць, не люблю інтрыг, валодаю неўтаймоўным аптымізмам, люблю…

3 дня ago

Кто мутит воду? В причинах некачественного водоснабжения браславчан разбиралась комиссия при райисполкоме

Уже несколько лет кряду браславчан волнует качество воды, которая течет из кранов в их домах…

3 дня ago

Стартует региональный этап чемпионата Республики Беларусь по футболу

В Витебской области 27 апреля будет дан старт региональному этапу чемпионата Республики Беларусь по футболу…

3 дня ago

Опубликованы утвержденные ВНС Концепция нацбезопасности и Военная доктрина

 Концепция национальной безопасности и Военная доктрина Республики Беларусь, которые были утверждены на заседании VII Всебелорусского народного собрания, официально…

3 дня ago

В Беларуси военнообязанным теперь могут приходить SMS-повестки

Совсем недавно белорусский парламент принял поправки в законы по национальной безопасности. Одно из главных новшеств…

3 дня ago