Categories: Новости

Браслаўскі раён прыняў выязную калегію галоўнага ўпраўлення Віцебскага аблвыканкама па адукацыі

Каб абмеркаваць бягучую сітуацыю ў сферы адукацыі, у наш раён прыехалі больш за 150 чалавек з усёй вобласці. У іх ліку — начальнікі галіновых аддзелаў, кіраўнікі ўстаноў, прадстаўнікі рай- і гарвыканкамаў, якія так ці інакш курыруюць накірунак.

Праграма мерапрыемства была даволі насычанай. Пакуль спецыялісты прафтэха знаёміліся з падыходамі да работы ў Відзаўскім каледжы, тыя, хто заняты ў агульнаадукацыйнай сферы, працавалі ў Браславе. У азнаямленчым маршруце значылася гімназія, другая школа і дзіцячы сад № 3 — установы, якім сапраўды ёсць што паказаць, асабліва пасля «Дажынак».

Начальнік галоўнага ўпраўлення па адукацыі Дзмітрый Хома на гэтым фоне адзначыў, што найбольшай увагі ўдзельнікаў калегіі заслугоўвае менавіта школа, бо яна ўяўляе сабой сучасную канцэпцыю ўсёй агульнаадукацыйнай галіны Віцебшчыны. Справа ў тым, што сёння ставіцца задача па стварэнні такіх устаноў ва ўсіх рэгіёнах Прыдзвінскага краю. Аб’яднана ж ініцыятыва простай, але ёмістай фармуліроўкай — «школа будучыні».

Для многіх гэта яшчэ заўтрашні дзень, для нас, зразумела, не. Аднак ёсць раёны, якія ўжо могуць рабіць пэўныя высновы адносна такіх падыходаў. Сярод іх — Верхнядзвінскі, дзе «школа будучыні» адчыніла свае дзверы яшчэ ў 2018 годзе. Па словах яе дырэктара, вялікія змены далі сур’ёзны штуршок для развіцця. Сучаснае абсталяванне, камфорт і ўвогуле на парадак лепшыя магчымасці для навучання і выхавання сталі не толькі падмуркам для новых ідэй, планаў і дасягненняў, але і літаральна змянілі погляд на звыклыя рэчы.

Практыка іншых рэгіёнаў таксама паказвае, што новая канцэпцыя адпавядае патрабаванням часу і дае магчымасць будаваць адукацыйны працэс у адпаведнасці з сучаснымі запытамі грамадства. Гаворка ідзе пра робататэхніку, IT-тэхналогіі, 3D-мадэляванне і г. д. — словам, пра тыя накірункі, якія мы прывыклі звязваць з той самай будучыняй.

Тым часам на калегіі абмеркавалі і дзень сённяшні. Выкананне даведзеных паказчыкаў, фінансаванне і асваенне выдзеленых сродкаў, аптымізацыя сеткі ўстаноў, рамонты і абнаўленне абсталявання, мерапрыемствы ў сферы абароны правоў дзяцей і падлеткавая злачыннасць — усё гэта таксама было на парадку дня. «Асноўныя задачы, пастаўленыя перад сістэмай адукацыі Віцебскай вобласці ў 2019 годзе, выкананы», — рэзюмаваў Д. Хома.

Станоўча ацаніў работу галіны і намеснік старшыні аблвыканкама Уладзімір Пенін, які таксама прыняў удзел у пасяджэнні. Аднак у пералік новых задач, па яго меркаванні, трэба дадаць некалькі пунктаў. Дапаўненні тычацца бяспекі дзяцей, непарушнасці іміджу педагога як сумленнага і прыстойнага чалавека, а таксама мер, закліканых павысіць прэстыж вучобы і работы на малой радзіме. ■

Вячаслаў КАЛАДЫНСКІ.

Фота аўтара.

admin

Recent Posts

Браславские спасатели продолжают разъяснительную работу с населением

В рамках одноименной акции работники Браславского районного отдела по ЧС проводят масштабную профилактическую работу, чтобы…

20 минут ago

Денис Глебко о посылах ВНС: «Белорусы — мирная нация, но порох мы держим сухим»

Денис ГЛЕБКО, официальный представитель Полоцкого пограничного отряда: – Глава нашего государства неоднократно подчеркивал и подчеркивает:…

44 минуты ago

Нина Пучинская отмечена Благодарностью Главы Администрации Президента Республики Беларусь

В рамках рабочей поездки в Витебскую область, посещая Браславский район, председатель Палаты представителей Национального собрания…

56 минут ago

В Браславском районе горел жилой дом. Предположительная причина пожара — неосторожность при курении

В четверг, 25 апреля, в 9.15 утра в Браславский РОЧС поступило сообщение о пожаре в…

1 час ago

«Время выбрало нас!» Основные тезисы, прозвучавшие на VII Всебелорусском народном собрании

«Время выбрало нас». Под таким девизом в Минске 24 – 25 апреля работало VII Всебелорусское…

1 час ago

«Масштаба трагедии не представляла. Это всё казалось далеким». Браславчанка поделилась воспоминаниями об участии в ликвидации последствий аварии на ЧАЭС

На этой черно-белой фотографии запечатлен момент присяги браславчанки Ирины Корвель, которая отправилась в командировку в…

3 дня ago