Categories: Деньги

У Браслаўскім раёне правяраецца гатоўнасць тэхнікі да сяўбы

Зіма дае аграрыям час, каб перавесці дух, прааналізаваць работу ў папярэднім сезоне, запасціся насенным матэрыялам, мінеральнымі ўгнаеннямі і адрамантаваць тэхніку. Дзіўна, што некаторыя кіраўнікі сельгаспрадпрыемстваў раёна з году ў год адцягваюць працэс рамонту машын і агрэгатаў, быццам не разумеючы, што з надыходам вясны часу на гэтыя работы не будзе. Большая частка зімы ўжо за плячыма, а ў асобных гаспадарках да рамонтных работ, можна сказаць, не прыступілі. На мінулым тыдні карэспандэнт газеты разам з галоўным дзяржаўным інспектарам па наглядзе за тэхнічным абслугоўваннем транспарту і абсталявання ўпраўлення райсельгасхарча Леанідам Зайцам наведалі некалькі сельгаспрадпрыемстваў, каб ацаніць ход падрыхтоўкі тэхнікі да новага сезона.

На гэты раз праверку праходзілі дзве гаспадаркі: ААТ «Друйскі» і «Слабодка-агра». Перш-наперш мы трапілі на мехдвор у Друі. Дырэктар прадпрыемства быў у водпуску, таму яго замяняў галоўны інжынер Станіслаў Аўчынка. Менавіта ён і сустрэў нас каля майстэрняў. Здалёк было чуваць, што работа там кіпіць: трое механізатараў гучна абмяркоўвалі, як лепш замацаваць замененую дэталь у «Амкадоры», за сценкай працаваў зварачны апарат.

С. Аўчынка правёў нас па пляцоўцы захавання тэхнікі, паказаў ужо адрамантаваныя агрэгаты, расказаў пра сістэму аплаты за рамонтныя паслугі.

Аказалася, што ў «Друйскім» маецца план рамонтных работ, у якім прапісана назва агрэгата і кошт яго рамонту. Механізатары, якія імкнуцца зарабіць больш, бяруцца за дадатковую працу і адразу бачаць, колькі яны змогуць атрымаць.

Л. Заяц адзначыў, што дадзеная форма стымулявання работнікаў даўно не новая, але добра працуе і сёння, таму чаму б і іншым кіраўнікам не прымяняць яе.

Тым часам у «Слабодцы-агра» карціна была супрацьлеглай. На мехдвары ля прычэпа трактара завіхаўся толькі адзін механізатар. Там жа нас чакаў галоўны інжынер гаспадаркі Віталій Петкун, які расказаў, што рамонтам тэхнікі займацца няма каму: асноўная частка механізатараў цяпер задзейнічана ў жывёлагадоўлі, некалькі чалавек звольніліся, ды і фінансаў няма, таму рамонт пакуль адкладзены. Гэта выклікала незадаволенасць ў дзяржінспектара Л. Зайца. Па яго словах, справа ў тым, што зноў жа дырэктар сельгаспрадпрыемства няправільна арганізуе работу, недаацэньвае страту часу. Сёння ж можна займацца элементарным рамонтам барон, культыватараў, плугоў, адным словам, тым, што не патрабуе ні вялікіх фінансавых затрат, ні чалавечых. Адзін-два чалавекі за месяц справіліся б з простым рамонтам, а потым да работы далучыліся б і астатнія.

Між тым у гэтым годзе тры гаспадаркі раёна атрымалі ад сеткі страхавых кампаній спонсарскую дапамогу на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы. ААТ «Друйскі» і КУСП «Відзаўскі» — па 25 тысяч рублёў, а КУСП «Браслаўскі» — 80 тысяч.

Кіраўніцтва «Відзаўскага» вырашыла накіраваць гэтыя грошы на набыццё новага кормараздатчыка, грабель для збору сена ў валкі, а таксама камплектаў для рамонту плугоў і культыватараў. У астатніх арганізацыях грошы пайшлі на набыццё запчастак і паліва, рамонт тэхнікі. ■

Вольга ПАТАПОВІЧ.

Фота аўтара.

admin

Recent Posts

Это отражение наших национальных ценностей. Почему важно знать и уважать государственные символы

Государственные символы - зеркало наших национальных ценностей, идентичности нашего народа и в Беларуси уровень уважения…

1 день ago

Опубликован план выезда врачей-специалистов Витебского медуниверситета на май. В Браславе будет работать отоларинголог

Продолжается консультативная помощь по медицинско-лечебному профилю преподавателя Витебского государственного медуниверситета для жителей Браславского района. Выезд…

2 дня ago

Посмотрите, какие красивые (и вкусные!) куличи испекли к Пасхе в Видзовском колледже

В это воскресенье православные верующие будут отмечать Светлое Воскресение Христово - Пасху. Среди разнообразных праздничных…

2 дня ago

Специалисты рассказали, как изменение климата влияет на безопасность труда

С 2003 года 28 апреля Международная организация труда ежегодно проводит Всемирный день охраны труда, акцентируя…

2 дня ago

Белорусов предупреждают: штраф за букет сирени может достигать Br2000

В весеннюю пору года многие обращают внимание на запах сирени. Кажется, что этот чарующий аромат…

2 дня ago

ИМНС анонсировала изменения в налогообложении самозанятых и ИП

Налоговая инспекция напоминает: ...О формировании чеков плательщиками налога на профдоход. Инспекция МНС по Полоцкому району…

2 дня ago