Браслаўшчына далучыцца да акцыі «У славу агульнай перамогі»

У Беларусі стартавала актыўная фаза міжнароднай акцыі «У славу агульнай перамогі», прымеркаваная да 75 гадавіны Перамогі нашага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Згодна з канцэпцыяй ініцыятывы, яна стварае новую культуру памяці пра гады ліхалецця і тых, хто адстаяў для будучых пакаленняў права на жыццё і свабоду.

Сапраўды, мы ўваходзім у эпоху, калі ўжо не будзе жывых сведкаў тых далёкіх падзей. Застаецца толькі памяць, захаваная ў кнігах, дакументах і абелісках. Менавіта зямлю з усіх месц пахавання воінаў і мірных жыхароў, трагічна загінулых у 1941 — 1945 гады, арганізатары акцыі прапануюць сабраць у адной прасторы — крыпце Храма-помніка ў гонар Усіх Святых, што ў Мінску. Лічыцца, што такім чынам у народнай памяці будуць аб’яднаныя ўсе, хто здабываў Перамогу і пакутаваў на розных тэатрах Вялікай Айчыннай вайны.

У рамках рэалізацыі ініцыятывы запланаваны тры этапы. Першы — непасрэдна забор зямлі і падрыхтоўка мясцовай гістарычнай даведкі. Па ўсёй Беларусі, у тым ліку і на Браслаўшчыне, на мемарыялах ва ўрачыстай абстаноўцы пройдуць адпаведныя цырымоніі. Гэта будзе працягвацца да красавіка. Як расказалі ў аддзеле ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, у нашым раёне зямлю (прыкладна па чайнай лыжцы) возьмуць і належным чынам аформяць з усіх 45 пахаванняў, пасля чаго перасыплюць у адзіную капсулу і накіруюць далей.

Другі этап мае на ўвазе перадачу сабраных капсул у храм Усіх Святых. Трэці і заключны — закладка сабранага матэрыялу ў крыпце храма ў прысутнасці кіраўнікоў дзяржаў, дыпламатычных місій, грамадскіх арганізацый. Кульмінацыйная цырымонія пройдзе 9 мая. Плануецца, што ў адным месцы збяруць не толькі зямлю з усіх беларускіх мемарыяльных месц Вялікай Айчыннай вайны, але таксама і з памежных тэрыторый суседніх дзяржаў. Такі крок павінен падкрэсліць непадзельнасць агульнай Перамогі паміж народамі былога СССР.

Паралельна з ходам самой акцыі яе ўдзельнікі прывядуць у парадак мемарыялы і воінскія пахаванні, удакладняць звесткі наконт ваенных падзей 1941 — 1945 гадоў, унясуць у спісы імёны загінулых і невядомых дагэтуль салдат. ■

Вячаслаў КАЛАДЫНСКІ.

Фота аўтара.

admin

Recent Posts

«Масштаба трагедии не представляла. Это всё казалось далеким». Браславчанка поделилась воспоминаниями об участии в ликвидации последствий аварии на ЧАЭС

На этой черно-белой фотографии запечатлен момент присяги браславчанки Ирины Корвель, которая отправилась в командировку в…

2 дня ago

Педагог з Браслаўскага раёна: «Самы вялікі камплімент, калі па-за межамі раёна кажуць, што ведаюць нашу школу»

«Не бяруся за справу, якую не магу зрабіць, не люблю інтрыг, валодаю неўтаймоўным аптымізмам, люблю…

2 дня ago

Кто мутит воду? В причинах некачественного водоснабжения браславчан разбиралась комиссия при райисполкоме

Уже несколько лет кряду браславчан волнует качество воды, которая течет из кранов в их домах…

2 дня ago

Стартует региональный этап чемпионата Республики Беларусь по футболу

В Витебской области 27 апреля будет дан старт региональному этапу чемпионата Республики Беларусь по футболу…

2 дня ago

Опубликованы утвержденные ВНС Концепция нацбезопасности и Военная доктрина

 Концепция национальной безопасности и Военная доктрина Республики Беларусь, которые были утверждены на заседании VII Всебелорусского народного собрания, официально…

2 дня ago

В Беларуси военнообязанным теперь могут приходить SMS-повестки

Совсем недавно белорусский парламент принял поправки в законы по национальной безопасности. Одно из главных новшеств…

2 дня ago