Пра што пісала «Браслаўская звязда» 40 гадоў таму назад (студзень 1980-га)

ЧАС ПАТРАБУЕ, ЧАС АБАВЯЗВАЕ

На календары —1980-ы. Савецкія людзі пачынаюць выкананне планаў завяршальнага года 10-й пяцігодкі. Рэалізацыя заданняў пачалася ў абстаноўцы палітычнага і працоўнага ўздыму мас, выкліканага падрыхтоўкай да 110 гадавіны з дня нараджэння У. І. Леніна і маючых адбыцца выбараў у Вярхоўныя Саветы саюзных і аўтаномных рэспублік. Год 1980 абяцае стаць годам ударнай работы, работы па-ленінску.

СТАТЫСТЫКА ШЧАСЦЯ

У мінулым годзе 112 разоў гучаў у зале ЗАГСа вясельны марш Мендэльсона. Столькі новых сем’яў з’явілася за год у нашым раённым цэнтры. А шчаслівых бацькоў, якія ва ўрачыстай абстаноўцы рэгістравалі нараджэнне маленькіх гараджан, было яшчэ больш: 160 малышоў сталі летась грамадзянамі Браслава. Усяго ж за 1979 год у мясцовым раддоме нарадзіліся 380 дзетак. У пяці сем’ях з’явіліся двайняты.

«СХУДНЕЛЫ» ШНІЦАЛЬ

Шніцаль свіны рублены — «фірменная» страва большасці прадпрыемстваў грамадскага харчавання горада. А наведвальнікі — людзі сціплыя: што прапануюць, тое і ядуць. І не здагадваюцца, што на шляху з кухні страва чамусьці губляе вагу. Так, у філіяле рэстарана «Азёрны» кожная з 10 правераных порцый шніцаля важыла на 15 г менш за норму, у кафэ «Чайка» — на 20 г, у «Кулінарыі» гандлявалі «схуднелымі» біточкамі. Найбольш вызначылася сталовая, дзе ў піражках з мясам яго знайшлося замест 50 г толькі 15. Вось такія «парадкі»!

НОВЫ ПЕРАГАВОРНЫ

У сувязістаў — наваселле. Цэнтральны перагаворны пункт, які раней размяшчаўся ў цесным памяшканні, перамясціўся ў прасторную залу. І хоць яна знаходзіцца ў старым будынку пошты, але яе рабочая плошча значна пашырана, устаноўлены 4 кабіны для перагавораў, набыта новае, больш дасканалае абсталяванне. Даведачны матэрыял падрабязна аформлены ў выглядзе маляўнічых вітрын і рэкламы, да паслуг кліентаў — новая мэбля.

БАГАТЫ ЎЛОЎ

Усміхнулася рыбацкае шчасце дзвюм браслаўскім рыбалавецкім брыгадам. Рыбакі пад кіраўніцтвам В. І. Шаркеля здабылі на возеры Дрывяты за адзін улоў паўтары тоны судака. Яшчэ больш пашанцавала брыгадзе І. Н. Плошчанкі: амаль чатыры з паловай тоны гэтай каштоўнай рыбы ўдалося вылавіць рыбакам 9 студзеня на возеры Важа.

ЦІ ТРЭБА ВЫНАХОДЗІЦЬ ЛОМ?

На сходзе ў ПМК-145 агучылі суму, выдаткаваную на кельмы, лапаты, малаткі, перарасход электраэнергіі і паліва. Яна склала некалькі тысяч рублёў. Да таго ж рабочыя нярэдка не працуюць, а шукаюць інструменты ці вырабляюць іх з падручных сродкаў, у той час як прылады валяюцца літаральна паўсюль — у катлаване, на даху… Дык навошта вынаходзіць лом? Ён павінен быць заўсёды ў пэўным месцы, а для гэтага трэба самадысцыпліна і элементарны парадак.

ШЧАСЛІВЫЯ БІЛЕТЫ

У канцы снежня 1979 года адбыўся тыраж другога выпуску латарэі ДТСААФ. Выйгралі многія жыхары нашага раёна. Так, на 2 білеты, набытыя работнікамі ПМК-44, выпаў насценны гадзіннік «Слава» коштам 75 рублёў і дыяпраектар «Экран» за 35 руб. Такія ж гадзіннікі выйгралі ў калгасе «Дружба». Яшчэ больш пашчасціла ўладальнікам тых білетаў, на якія выпалі радыёла «Ленінград» за 200 руб., фотаапарат «Зеніт» — за 240, магнітафон «Вясна-22» — за 195.

АДПАЧЫВАЮЦЬ ШКОЛЬНІКІ

Зімовыя канікулы праводзяць на турбазе «Браслаўскія азёры» многія школьнікі. Так, 70 юных спартсменаў з Мінскай спецыялізаванай школы-інтэрната і 30 з Віцебска ходзяць у аднадзённыя лыжныя паходы, удзельнічаюць у вечарах адпачынку, чытальніцкіх канферэнцыях, глядзяць кінафільмы. А 90 украінскіх школьнікаў пабываюць яшчэ і на экскурсіях у Рызе і Вільнюсе. ■

Старонкі газеты гартала Жанна БЯЛЬКО.

admin

Share
Published by
admin

Recent Posts

Это отражение наших национальных ценностей. Почему важно знать и уважать государственные символы

Государственные символы - зеркало наших национальных ценностей, идентичности нашего народа и в Беларуси уровень уважения…

2 дня ago

Опубликован план выезда врачей-специалистов Витебского медуниверситета на май. В Браславе будет работать отоларинголог

Продолжается консультативная помощь по медицинско-лечебному профилю преподавателя Витебского государственного медуниверситета для жителей Браславского района. Выезд…

2 дня ago

Посмотрите, какие красивые (и вкусные!) куличи испекли к Пасхе в Видзовском колледже

В это воскресенье православные верующие будут отмечать Светлое Воскресение Христово - Пасху. Среди разнообразных праздничных…

2 дня ago

Специалисты рассказали, как изменение климата влияет на безопасность труда

С 2003 года 28 апреля Международная организация труда ежегодно проводит Всемирный день охраны труда, акцентируя…

2 дня ago

Белорусов предупреждают: штраф за букет сирени может достигать Br2000

В весеннюю пору года многие обращают внимание на запах сирени. Кажется, что этот чарующий аромат…

2 дня ago

ИМНС анонсировала изменения в налогообложении самозанятых и ИП

Налоговая инспекция напоминает: ...О формировании чеков плательщиками налога на профдоход. Инспекция МНС по Полоцкому району…

2 дня ago